Праблемы жыццезабеспячэння: мерзнуць зімою ў кватэрах – гэта ненармальна

19 февраля 2014 15:07

Уладальнікі кватэр у новапабудаваным 48-кватэрным доме па вуліцы Леніна, 91А ў Талачыне, атрымаўшы ключы, засяляцца не кінуліся, хоць фармальна для гэтага мелі ўсе магчымасці: заключылі дамовы на забеспячэнне газам, электрычнасцю, вадою, цяплом…

Ды вось якраз цяпло, а дакладней, яго адсутнасць і стала адною з перашкодаў. У некаторых пакоях батарэі ледзь цёплыя, у некаторых – цёплыя толькі зверху, а знізу “ледзяныя”, а ў некаторых – халодныя поўнасцю. Напрыклад, у адным з пакояў кватэры на чацвёртым паверсе ў першым пад’ездзе батарэя цяплее толькі ў той час, калі з яе зліваецца вада праз вентыль для выпуску паветра. Каб забяспечыць нармальную цыркуляцыю цепланосьбіту, спецыялісты Белсантэхмантажу (субпадрадчыкі) знялі з батарэі аўтаматычны тэрмарэгулятар (ён нават у поўнасцю адкрытым становішчы звужае прасвет трубы), замянілі яго на звычайны шаравы кран – але жаданага эфекту не атрымалі.

У маразы тэмпература паветра ў асобных кватэрах апускалася да сямі градусаў цяпла (у адпаведнасці з паказаннямі бытавых тэрмометраў), сцены ў пакоях пакрываліся інеем, а на вокнах намярзалі глыбы льду.

14 лютага спецыялісты Белсантэхмантажу чарговы раз наведалі дом, цяпер ужо сумесна з праекціроўшчыкамі. Разам з прадстаўнікамі ўпраўлення капітальнага будаўніцтва раёна паўдня хадзілі па кватэрах і падвалах, круцілі, злівалі, эксперыментавалі, але праблему не знялі. Неабходна працягваць наладку сістэмы ацяплення (рэгуляваць аб’ём цыркуляцыі вады на розных стаяках) – да такой высновы прыйшлі сантэхнікі, абследаваўшы дом.

З боку кацельні, на першы погляд, ніякіх праблем не назіраецца, было толькі выказана падазрэнне, што, магчыма, разам з вадою паступае занадтна шмат паветра. Ціск нармальны, аб’ём цыркуляцыі вады (кубаметраў за гадзіну) нармальны, а вось той факт, што розніца тэмпературы паміж падачаю і выхадам даходзіць да дваццаці градусаў, сведчыць, зноў жа, аб праблемах у самім доме, у сістэме.

Цікава, што жыхары іншых шматкватэрных дамоў у райцэнтры скардзяцца на тую самую праблему – нераўнамернае праграванне батарэй, нізкая тэмпература ў памяшканнях. Звяртаючыся за кансультацыяй да розных спецыялістаў і проста разумных людзей (афіцыйна ў камунгас або ў асабістай гутарцы са знаёмымі), людзі атрымліваюць самыя разнастайныя тлумачэнні і рэкамендацыі: батарэі трэба прамыць, паветра выпусціць, вокны і сцены ўцяпліць, кацельня вінаватая (занадта шмат дамоў на ёй “вісіць”, магутнасці не хапае)… Самае сумнае – што карысці з гэтых размоў ніякай, і многія з нас працягваюць кожную зіму пакутаваць ад холаду, бо ад выканання тых ці іншых рэкамендацый не маюць жаданага эфекту, або проста не могуць іх выканаць. Вокны заклеіць, канечне, няцяжка, ды і пластыкавыя шклопакеты ў апошнія гады атрымалі масавае распаўсюджанне, і паветра ў пачатку ацяпляльнага сезону выпускаецца. Узнікаюць праблемы хіба што з прамыўкаю, нерэальна гэта – паспець зняць у кожнай кватэры батарэі, але наконт гэтага мерапрыемства нават сярод спецыялістаў ёсць сумненні, некаторыя лічаць, што прамыўка – далёка не самае галоўнае.

Дарэчы, на Леніна, 91А батарэі і трубы новыя, так што тут справа яўна не ў прамыўцы. Значыць, застаецца спадзявацца на майстэрства спецыялістаў Белсантэхмантажу, якіх упраўленне капітальнага будаўніцтва зноў збіраецца запрасіць для працягу наладачных работ.

С. АБРАМОВІЧ.

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: +1 (from 1 vote)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Февраль 2014
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Янв   Март »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
2425262728  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене