Звароты грамадзян: суб’ектыўныя і спрэчныя скаргі заканамерна застаюцца незадаволенымі

28 февраля 2014 15:45

Вандроўкі па розных інстанцыях у пошуку праўды і справядлівасці часам прыводзяць чалавека ў рэдакцыю газеты. Але не заўсёды такія звароты аказваюцца абгрунтаванымі, некаторыя патрабаванні ці просьбы грамадзян выглядаюць яўна суб’ектыўнымі і невыканальнымі. Вось два свежыя прыклады.

НЕ ТАКАЯ ЎЖО ДРЭННАЯ ДАРОГА,
КАЛІ ПА ЁЙ МОЖНА ХАДЗІЦЬ У ШЛЁПАНЦАХ

Тэлефонны званок:

— Прыедзьце на нашу вуліцу, паглядзіце, якая тут дарога, усё размыла, усё пацякло, не пройдзеш. Ужо не ведаем, куды звяртацца, хочам у Мінск тэлефанаваць, ды пакуль што церпім, каб вас не падстаўляць, каб на вас там не сказалі, што раёнка нічога не робіць.

Упэўненасць субяседніцы ў тым, што газета павінна нешта рабіць для рамонту дарогі, павесяліла, але, каб не губляць час на пустыя размовы, завастраць на гэтым увагу не сталі, прапусцілі наіўную фразу міма вушэй і паехалі па названым адрасе, у адзін з кварталаў прыватнага сектара Талачына.

У самым пачатку вуліца выглядала цярпіма, былі лужыны, але дзе іх у цяперашняе надвор’е няма? Напэўна, далей будзе страшней? Набліжаючыся да таго месца, якое ў тэлефоннай размове нам ахарактарызавалі як самае страшнае, непраходнае, проста балота, убачылі, што вады тут ужо крыху больш, ёсць і гразь. Але, нават нягледзячы на ваду і гразь, жанчына, якая скардзілася, выйшла, каб сустрэцца з намі на гэтым самым страшным месцы, у шлёпанцах.

— Дык чаго ж вы хочаце? Не такая ўжо непраходная ваша вуліца, вы нават вось у якім абутку ходзіце. Звычайная грунтавая дарога ў час адлігі…

— Ага, звычайная! Гэта сёння ноччу крыху падмарозіла, а як вясна прыйдзе, дык будзе ні прайсці, ні праехаць!

Магчыма, і так, не будзем спрачацца, не бачылі, што тут творыцца вясною, настане яна — пацікавімся, але навошта быў цяперашні званок, засталося загадкаю.

КАБ НЕ ЗВАЛІЦЦА Ў ЯМКУ, ТРЭБА ПРОСТА ГЛЯДЗЕЦЬ ПАД НОГІ

У памяці талачынцаў яшчэ свежыя ўспаміны пра парыў водаправода на вуліцы Леніна ў раёне РАУС. Камунальнікам тады давялося займацца яго ліквідацыяй на працягу сутак. Пры гэтым было разабрана брукаванае пакрыццё тратуара. Рыхтуючы публікацыю пра здарэнне (апублікавана, нагадаем, у нумары за 5 лютага), мы звярнулі ўвагу на чыста “сантэхнічны” бок праблемы, а лёс тратуара пакінулі за кадрам. Хаця ў размове з кіраўніцтвам ДП “Талачын-камунальнік” гэтае пытанне таксама закраналася, і нам паведамілі наступнае: грунт на гэтым месцы на працягу некаторага часу яшчэ будзе асядаць, неабходна перыядычна зноў прывозіць пясок, падсыпаць, і толькі пасля таго, як усё ўляжацца, дойдзе чарга да аднаўлення цвёрдага пакрыцця. Акрамя таго, лепш пачакаць, пакуль зямля поўнасцю адтане, каб закончыліся ваганні грунту.

На мінулым тыдні адна грамадзянка папрасіла прадстаўніка газеты звярнуць на гэтае месца ўвагу: там нібыта ўтварылася небяспечная ямка, у якую можна ўваліцца. Але прыехаўшы ў пошуках ямкі, нічога падазронага мы не ўбачылі: на месцы былога бруку пясок, узбоч тратуара — таксама акуратная куча пяску (на здымку). Магчыма, у прамежку паміж зваротам грамадзянкі і нашым выездам ямка была засыпана. Магчыма, пакуль рыхтаваўся да друку гэты матэрыял, яна зноў з’явілася — і зноў яе засыплюць. Словам, гэта ўжо дробязі жыцця, штодзённая руціна. А паслізнуцца ды пакалечыцца можна і на роўным месцы, калі пад ногі не глядзець.

*  *  *

Крытыка (у тым ліку і крытычныя выступленні прэсы ў адрас розных службовых асоб) нікому не прыносіць асалоды. Яна бывае карыснаю, бо дапамагае чалавеку ўсвядоміць свае недахопы і пачаць працаваць над імі, але ад гэтага не перастае быць балючаю і нясмачнаю, як горкае лякарства. Напэўна, церпяць нейкія маральныя пакуты і людзі, чые скаргі на бяздзейнасць або нібыта няправільныя дзеянні органаў улады застаюцца незадаволенымі, не становяцца асноваю крытычных публікацый. Тут нічога не зробіш, не ўсе нашы жаданні могуць выконвацца, інтарэсы кожнага з нас не павінны парушаць законныя інтарэсы іншых грамадзян і прававыя нормы.

С. АБРАМОВІЧ.

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Выборы-2024

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Февраль 2014
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Янв   Март »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
2425262728  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене