Пленум паляўнічых: праз пошук на новы ўзровень

28 февраля 2014 13:38

Адбыўся чарговы справаздачны пленум раённай арганізацыйнай структуры РДГА БТПР. Праходзіў ён пры добрай яўцы членаў грамадскага аб’яднаня і яго кіраўніцкіх структур. У ліку вынесеных на разгляд пытанняў значыліся справаздачы старшыні праўлення раённай арганізацыйнай структуры Юрыя Лычкоўскага, дырэктара паляўнічай гаспадаркі Пятра Салаўёва і рознае.

У справаздачным дакладзе Юрыя Лычкоўскага па выніках работы за год прагучала, што члены таварыства сталі праяўляць больш актыўнасці і ініцыятывы ў правядзенні работы па біятэхніі і ахове жывёльнага свету. Было засеяна больш кармавых палёў, пабудаваны і адрамантаваны комплексныя біятэхнічныя пляцоўкі. Апошнія з’явіліся дадаткова ў Азерацкай, Аболецкай і Рыдамльскай паляўнічых дачах, у первую чаргу там, дзе працяглы час яны пасля разбурэння адсутнічалі наогул. Агульная плошча кармавых палёў склала 28 гектараў.

З’явіліся дадатковыя падкормачныя пляцоўкі і ў іншых паляўнічых дачах. Прыносяць свой плён мерапрыемствы па барацьбе з браканьерствам.

Мінулы год стаў нетыповым для паляўнічай гаспадаркі раёна. У сувязі са з’яўленнем ачагоў АЧС на тэрыторыі асобных паляўнічых дач прыходзілася падключаць паляўнічых да адстрэлу дзікіх жывёлін у значным аб’ёме. Людзі з разуменнем адносіліся да просьбаў кіраўніцтва гаспадаркі і таварыства, не лічыліся з часам, асабістымі клопатамі. З удзелам у даным мерапрыемстве такіх вопытных паляўнічых як Алег Труханёнак, Сяргей Шастак, Сяргей Гайкоў, Аляксандр Беркаў, Сяргей Каркоцкі, Сяргей Жабіцкі і многіх іншых удалося лакалізаваць распаўсюджванне інфекцыі. Было адзначана, што з больш значнай колькасцю паляўнічых, арганізавана ладзілася правядзенне палявання на дзікіх капытных загоннымі сродкамі.

Падсумоўваючы вынікі работы, Юрый Лычкоўскі паставіў пытанне аб вызваленні яго ад займаемай пасады па ўважлівай прычыне.

Шырокае кола пытанняў па далейшым актыўным працягу работы ўзняў у сваім выступленні дырэктар гаспадаркі Пётр Салаўёў. Даў аб’ектыўную ацэнку зробленаму, падзякаваў тым, хто з разуменнем адносіўся да ўскладаемых на яго абавязкаў члена таварыства паляўнічых і рыбаловаў. Аб дасягненнях гавораць перш за ўсё паказчыкі ў вытворча-эканамічнай дзейнасці. Пры самых нізкіх цэнах на асобныя паслугі ў мінулым годзе выручка гаспадаркі склала каля 2 мільярдаў рублёў.

Было праведзена значна больш, чым раней, паляўнічых тураў як з удзелам паляўнічых  раёна, так і з удзелам паляўнічых блізкага і далёкага замежжа. Гэта дазволіла выручыць тую колькасць сродкаў, якія пайшлі на правядзенне капітальнага рамонту дома паляўнічага ў Рацаве, набытыя два аўтамабілі “Ніва” для егерскай службы і снегаход. Сёлета мяркуецца выканаць рэканструкцыю адміністрацыйнага будынка дырэкцыі паляўнічай гаспадаркі. Набылі будынак і прывялі яго ў парадак члены Валосаўскага паляўнічага калектыву. Ёсць дзе сабрацца, правесці сход, абмеркаваць задачы, адпачыць.

Справа робіцца людзьмі, іх энтузіязмам, працай, разуменнем асабістай адказнасці. Пётр Салаўёў назваў лепшых сваіх памочнікаў з ліку егераў. Гэта Аляксандр Краўчанка, Аляксандр Самсонаў, Уладзімір Лісоўскі і іншыя.

На пасяджэнні праўлення райсавета выкананне абавязкаў яго старшыні да правядзення чарговай канферэнцыі РАС РДГА БТПР ускладзена на члена праўлення Рыгора Хранкова. У рабоце пленума прыняў удзел старшыня абласной арганізацыйнай структуры РДГА БТПР Павел Жылінскі.

Р. МІХАЙЛАЎ.

Все новости

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Выборы-2024

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Февраль 2014
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Янв   Март »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
2425262728  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене