Праблемы жыццезабеспячэння: усе сітуацыі патрабуюць далейшага вывучэння

3 марта 2014 13:45

На прамую лінію па пытаннях архітэктуры і будаўніцтва на мінулым тыдні паступіла 5 зваротаў, усе з горада. Прымалі званкі начальнік аддзела архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама Пятровіч В. В. і начальнік аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі Стралкова Л. Л. Грамадзяне прасілі дапамогі ў вырашэнні праблем, звязаных з ацяпленнем жылля, эксплуатацыяй газавага абсталявання, падвядзеннем каналізаці, рамонтам дарогі і добраўпарадкаваннем тэрыторыі. На жаль, ні адно пытанне не было закрыта адразу ў ходзе прамой лініі, ніхто з грамадзян не атрымаў канкрэтны адназначны адказ або абяцанне вырашыць яго праблему: усе сітуацыі патрабуюць далейшага вывучэння.

Жыхар вуліцы Астроўскага звярнуў увагу на дрэнны стан грунтавога дарожнага пакрыцця сваёй вуліцы, а таксама пацікавіўся магчымасцю падвядзення каналізацыі да дамоў, якія на ёй знаходзяцца. Дарэчы, наконт каналізацыі жыхары вуліцы раней ужо звярталіся ў некаторыя інстанцыі, маюць на руках пэўныя дакументы, і цяпер начальнік аддзела архітэктуры і будаўніцтва, выслухаўшы субяседніка, запрасіў яго на асабістую сустрэчу па гэтых пытаннях.

Пасля ўводу ў эксплуатацыю дома № 91А на вуліцы Леніна не была поўнасцю прыведзена ў парадак тэрыторыя вакол яго, на што і паскардзілася жыхарка аднаго з суседніх дамоў. Сапраўды, нягледзячы на афіцыйную здачу аб’екта ў лістападзе мінулага года, на самай справе і ўнутры, і звонку да сённяшняга дня завершаны яшчэ не ўсе работы. Праўда, нічога канкрэтнага наконт добраўпарадкавання тэрыторыі грамадзянцы не адказалі, паведамілі толькі, што пытанне ўзята на кантроль і будзе разглядацца.

А вось жыхарка самога гэтага новапабудаванага дома паставіла пытанне аб функцыянаванні сістэмы ацяплення: у доме слаба грэюць батарэі. На канкрэтыку адказу ёй таксама спадзявацца не даводзілася, бо нават аршанскія сантэхнікі, якія ў сярэдзіне лютага займаліся наладкаю сістэмы, нічога пэўнага не паабяцалі, паведаміўшы, што трэба працягваць наладку (мы пісалі аб гэтым у нумары за 26 лютага).

“Завісла” як мінімум адно нявырашанае пытанне і па іншым пабудаваным не так даўно доме – на вуліцы Трактарнай, 20А. Яго жыхарка паскардзілася, што дольшчыкам у свой час не далі магчымасць адмовіцца ад работ па азеляненні тэрыторыі, але да сённяшняга дня работы гэтыя не праведзены, хоць людзі разлічваюцца ў тым ліку і за іх, выплачваючы крэдыты. Чыя тут віна, на рахунку якой арганізацыі “завіслі” фінансы (заказчык ці падрадчык), і ці сапраўды менавіта так усё адбылося (магчыма, грамадзянцы не вядомыя нейкія іншыя важныя дэталі), неабходна будзе высветліць.

Не менш заблытаная сітуацыя атрымалася і са зваротом аднаго жыхара вуліцы Астроўскага наконт праблемы з газавай калонкаю ў яго доме. Дэтальна і ясна растлумачыць усё па тэлефоне ён не змог: паведаміў, што размарозіўся цеплаабменнік, з Віцебска прыехалі прадстаўнікі сэрвіснай арганізацыі, бясплатна памянялі нейкую дэталь, якая каштуе два мільёны, і паехалі, пакінуўшы калонку ў разабраным стане, – словам, пералік незразумелых і неверагодных фактаў. Не атрымалася праясніць сітуацыю і ў тэлефоннай гутарцы з сэрвіснай арганізацыяй: тлумачэнні яе спецыяліста толькі падкінулі новых загадак і здагадак. У рэшце рэшт прама ў ходзе прамой лініі ўдалося звязацца з галоўным інжынерам нашага райгаза, які, выслухаўшы тлумачэнні, прапанаваў наведаць грамадзяніна камісійна, з удзелам прадстаўнікоў РАНС, райгаза і камунальнай службы – каб усё ўбачыць на ўласныя вочы і разабрацца з гэтай справаю адназначна.

Тое, што праблемы грамадзян не былі знятыя аператыўна, на месцы, падставу для нараканняў не дае: гэта толькі ў казцы можна з дапамогаю чароўнай палачкі імгненна выканаць любое жаданне. Але хочацца спадзявацца, што асабліва шмат часу на вывучэнне ўсіх сітуацый і прыняцце мер таксама не спатрэбіцца – і на працягу тыдня-другога ўся блытаніна будзе разблытана, усё няяснае стане ясным, і ні ў каго не застанецца прычын для незадаволенасці.

С. АБРАМОВІЧ.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Выборы-2024

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Март 2014
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Фев   Апр »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене