У пошуку выратавання: ці рэальна вывесці сельскагаспадарчую вытворчасць на якасна новы ўзровень?

11 марта 2014 11:43

Як павысіць эфектыўнасць дзейнасці аграпрамысловага комплексу краіны, зрабіць сельскагаспадарчыя прадпрыемствы прыбытковымі, а працу ў іх — высокааплатнаю і прэстыжнаю? Пакуль рашэннем гэтага пытання займаюцца высокія рэспубліканскія ведамствы, мы прапанавалі выказаць сваё бачанне сітуацыі непасрэдным выканаўцам вытворчых працэсаў на палях і фермах — механізатарам, жывёлаводам, спецыялістам. На нашае пытанне “Што неабходна змяніць у сельскагаспадарчай сферы, каб вывесці яе з крызісу?” адказалі работнікі і кіраўніцтва ААТ “Звянячы”.

ВЯРНІЦЕ Ў ВЁСКУ ЛЮДЗЕЙ

Гутарка з трыма механізатарамі, якія займаліся рамонтам трактара, пачалася з успамінаў аб старых добрых часах і скаргаў на цяперашні заняпад, безвыходнасць і безнадзейнасць.

— Мне што скажуць, я тое буду рабіць, я такі чалавек, прывык так: раз пастаўлена задача, значыць, выконвай яе, — падзяліўся найбольш гаваркі наш субяседнік, які, праўда, папрасіў не называць яго імя. — Але цяпер толку з гэтага мала, бо задачы хоць і зразумелыя, і выконваць іх хочацца, працаваць хочацца, ды няма сэнсу, робіш, робіш, а нічога не маеш. Збіраем вось з рознага ламачча трактар і думаем кожны дзень, дзе дваццаць літраў саляркі знайсці, каб кармы развезці. І рабіць няма каму, раней я на машыне ад Ляўкова да Высокага даеду, людзей збяру — дваццаць чалавек на склад прывязу, уявіце сабе, на адзін толькі склад — дваццаць чалавек! А цяпер — пяць трактарыстаў, ці колькі тут нас, на ўвесь калгас засталося. Ай, што гаварыць. Вярніце людзей у вёску — тады адродзіцца калгас, і працаваць будзем, і зарабляць, і песні спяваць!

ДАЙЦЕ ЗАРПЛАТУ І СТВАРЫЦЕ ЧАЛАВЕЧЫЯ ЎМОВЫ

— Павёў мяне былы дырэктар паказваць прапанаванае мне жыллё, — успамінае галоўны інжынер, малады спецыяліст, накіраваны ў гаспадарку мінулым летам. — На дзвярах дома замок вісіць, а дырэктар падыходзіць і — раз — проста здымае яго рукою. Я быў гэтым вельмі ўражаны, і ўражанне, самі разумееце, аказалася не самым лепшым. Не палепшылася яно і пасля таго, як аглядзеў жыллё знутры. Не ўдаючыся ў падрабязнасці, скажу проста, што жыць там я адмовіўся, цяпер здымаю жыллё ў Коханаве.

— Далі нам дамы голыя, ні агароджы, нічога, — прыгадалі даяркі, як яны калісьці атрымлівалі і даводзілі да ладу сваё тады яшчэ новапабудаванае службовае жыллё. — І клеілі самі, і столькі паўкладвалі ў гэтыя дамы!

А цяпер, як гавораць жанчыны, толькі жыллё і трымае іх у сельскай гаспадарцы, іначай, пры такой зарплаце, даўно пазвальняліся б.

— Наша ферма па малаку плюсуе да мінулага года, але летась я атрымала за люты 3750000, а сёлета за студзень — 1300000.

— Дайце людзям зар-плату — і людзі будуць працаваць.

— Вы пагодзіцеся працаваць і нічога не атрымліваць за гэта? Ну, дык вось таму і не паедзе ніхто ў вёску. Плацілі б — і хапала б ахвотнікаў зарабляць. А то ў нас ні зарплаты, ні пагрэцца, абсушыцца няма дзе на ферме, ні вады гарачай, вядро мыеш — рукі адвальваюцца.

Строга кажучы, павышэнне зарплат — гэта не сродак вывядзення сельскай гаспадаркі з крызісу, бо не крызіс закончыцца, калі павысім зарплаты, а наадварот — калі закончыцца крызіс, тады будуць высокія заробкі. Таму словы нашых субяседніц заканамерна выклікаюць іншае пытанне: а за кошт чаго, на вашу думку, заробкі можна павысіць? Адказ жанчыны далі адразу, у адзін голас, не задумваючыся, ён для іх, як відаць, вядомы даўно, выпакутаваны гадамі нялёгкай і апошнім часам усё больш няўдзячнай працы:

— Падыміце расцэнкі на малако, і не толькі на малако, увогуле, на ўсё трэба каб паднялі.

Як тут не ўспомніць славутае параўнанне літра малака з літрам саляркі? І ў той жа час як не засумнявацца: ці будзе карысць ад выпуску сельгаспрадукцыі, якую з-за высокага кошту ніхто не зможа купляць? Знайсці залатую сярэдзіну гэтай дылемы мы паспрабавалі ў гутарцы з дырэктарам ААТ “Звянячы” Віктарам Шчуплянковым.

ПЛАНЫ І ПАТРАБАВАННІ ПАВІННЫ АДПАВЯДАЦЬ
РЭАЛЬНЫМ ПАТРЭБАМ І МАГЧЫМАСЦЯМ

— Гаварыць на гэты конт можна многа — і абстрактна разважаючы, і канкрэтныя прыклады прыводзячы, таму я пастараюся акрэсліць толькі найбольш відавочныя, на мой погляд, моманты. Перш за ўсё над праблемаю аграпрамысловага комплексу ў рэспубліканскім маштабе павінны папрацаваць эканамісты. Мне, напрыклад, не зразумелыя механізмы фарміравання цэн на запчасткі для тэхнікі: у розных пастаўшчыкоў яны могуць адрознівацца ў некалькі разоў, і нам даводзіцца шукаць больш прымальныя варыянты, так што ў гэтай сферы неабходна правесці нейкую ўніфікацыю. Дарэчы, пра якасць запчастак вам, напэўна, механізатары расказалі — пра тое, што шыны праз некалькі месяцаў лопаюцца і гэтак далей (сапраўды, механізатары скардзілісязаўв. аўт.), тэхніка “сырая”, недапрацаваная, часта выходзіць са строю. Не з’яўляецца навіною і закрэдытаванасць сельгаспрадпрыемстваў. Цяпер крэдытаў нам ужо не даюць, а тыя рэсурсы, якія былі даступныя аграпрамысловаму комплексу раней, не заўсёды выкарыстоўваліся эфектыўна і разумна. Узяць, напрыклад, мадэрнізацыю малочнай вытворчасці. Дзесьці яна была, канечне, патрэбная, а дзесьці ўяўляла сабою проста бессэнсоўны перавод жывёлы з месца на месца, з адных памяшканняў у іншыя, у прынцыпе такія самыя, толькі новапабудаваныя. На жаль, цяпер ужо нічога не вернеш, што страчана, тое страчана. Неабходна пераглядзець і падыходы да планавання валавога аб’ёму. З году ў год мы гналіся за яго павелічэннем па ўсіх напрамках: вал, вал, вал, давай і давай! У выніку атрымлівалі прыпіскі і змарнаваны час, змарнаваныя сродкі і сілы. Трэба ж ісці ад рэалізацыі: прадпрыемства павінна вырабляць тую прадукцыю і ў такой колькасці, якую можна з прыбыткам рэалізаваць.

Думаецца, з меркаваннямі Віктара Леанідавіча пагадзіліся б і іншыя кіраўнікі сельгаспрадпрыемстваў, і радавыя працаўнікі. Таму хацелася б, каб яшчэ і на больш высокіх — абласным, рэспубліканскім — узроўнях сітуацыю ў аграпрамысловым комплексе разглядалі менавіта ў такім ракурсе, складаючы планы і даводзячы заданні, больш набліжаныя да актуальных патрэб і рэальных магчымасцей на месцах. Магчыма, тады атрымалася б нават без асаблівага павышэння цэн забяспечыць дастойныя заробкі работнікам сельскагаспадарчай галіны і вывесці яе на якасна новы ўзровень.

С. АБРАМОВІЧ.

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 10.0/10 (1 vote cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)
У пошуку выратавання: ці рэальна вывесці сельскагаспадарчую вытворчасць на якасна новы ўзровень?, 10.0 out of 10 based on 1 rating

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



Один комментарий на “ У пошуку выратавання: ці рэальна вывесці сельскагаспадарчую вытворчасць на якасна новы ўзровень? ”

  1. сельчанин , 14 марта 2014 , 17:28

    Время упущено безвозвратно. Землю крестьянам надо было дать уже в далекие 60-е годы прошлого столетия. Сколько людей было в деревне, какие семьи — не редкость по пять детей. Но основная задача правящей КПСС было практически за спасибо изъять сельхозпродукцию у крестьянина за мифические трудодни. Колхозы — это было ВОЛЬНОЕ поселение. Для несогласных был ГУЛАГ. Сейчас люди увидели, что можно жить в городах — отработал смену, прошел проходную и свободен. Не надо находиться в круглосуточной зависимости от председателя, бригадира и т. д. Жаль упущенное время и возможности. Могли иметь сельское хозяйство, как в Финляндии. А может и лучше.

    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0.0/5 (0 votes cast)
    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0 (from 0 votes)

Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Март 2014
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Фев   Апр »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене