Прадпрыемства, якое ўжо тры разы можна было зачыніць, не здаецца

14 марта 2014 16:09

Коханаўскі льнозавод працягвае працу ў тры змены і збіраецца захаваць такі рэжым нават пасля таго, як механізатары, задзейнічаныя ў перапрацоўцы трасты, зоймуцца сваімі звычайнымі абавязкамі. Аб гэтым нам расказаў на мінулым тыдні дырэктар завода Рудзянок М. У.

— Інтэнсіўную перапрацоўку трэба працягваць, будзем шукаць новых людзей, працу ў тры змены неабходна захаваць, як бы ні складана гэта давалася, — паведаміў Мікалай Уладзіміравіч.

Сказаць, што завод працуе ў складаных умовах, было б, напэўна, занадта мякка. Часам можна здзівіцца, як яму ўвогуле ўдаецца працягваць сваю дзейнасць.

— Неяк на нарадзе намеснік міністра сельскай гаспадаркі сказаў, калі гаворка зайшла пра наш завод: “Ён ужо тры разы ўвесь свой рэсурс выпрацаваў на сто працэнтаў”. Так што нас ужо лічы што тры разы ліквідаваць можна было.

Можна было б ліквідаваць, а можна было б, наадварот, абнавіць. На 2014-2015 гады планавалася мадэрнізацыя завода, у выніку якой атрымалася б фактычна новае прадпрыемства. Праўда, пакуль што нічога канкрэтнага наконт рэалізацыі гэтых планаў сказаць немагчыма, акрамя таго, што мадэрнізацыя сапраўды патрэбная, яна выратуе прадпрыемства і дасць яму новае жыццё.

— Якасць ільновалакна залежыць як ад сыравіны, так і ад абсталявання, на якім вядзецца яе перапрацоўка. На новым, сучасным абсталяванні мы маглі б вырабляць якаснае доўгае валакно нават з той трасты, з якой на сённяшні дзень атрымліваць яго немагчыма.

Эфектыўнай дзейнасці Коханаўскага льнозавода на працягу апошніх гадоў пяці (гэта як мінімум) перашкаджала адна незалежная ад яго акалічнасць: прадпрыемству даводзіліся непасільныя для яго аб’ёмы сяўбы льну. У выніку ўсю сабраную трасту перапрацаваць не атрымлівалася, яе прадавалі іншым заводам, але ўсё роўна на сённяшні дзень застаецца вялікі запас сыравіны з мінулых гадоў (а некаторыя заводы за атрыманую трасту яшчэ не разлічыліся). На шчасце, сёлета ў гэтым плане коханаўскія льнаводы адчуюць палёгку, даведзены ім план сяўбы складае 800 гектараў (у мінулым годзе было 1300, у пазамінулым 1600).

— Хаця спачатку, — прыгадаў Мікалай Уладзіміравіч, — гаворка ішла нават аб тым, каб павялічыць для нас заданне, — спецыяльна каб мы вырошчвалі трасту для іншых заводаў. Але сумняваюся, што мы мелі б ад такой дзейнасці нейкую карысць, хутчэй наадварот. Многія з намі да сённяшняга дня за трасту не разлічыліся з-за таго, што самі знаходзяцца ў гаротным фінансавым становішчы, некаторыя даўжнікі ўжо ліквідаваныя, і мы цяпер пры патрэбе іх абсталяванне забіраем.

Прыемна, што нарэшце зроблены рашучы крок у напрамку калі не кардынальных, то ўсё ж даволі значных змен у жыцці завода. Шкада, што не зроблены ён раней, калі быў шанс зберагчы столькі сіл і сродкаў. І хочацца спадзявацца, што станоўчыя змены на гэтым не спыняцца, і, працуючы ў новых умовах, прадпрыемства даб’ецца поспехаў.

С. АБРАМОВІЧ.

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Выборы-2024

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Март 2014
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Фев   Апр »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене