Добраўпарадкаванне: жыхары ў Славенях змянілі выгляд свайго двара

4 апреля 2014 13:09

Як толькі пад цёплым вясеннім сонейкам пачала падсыхаць зямля, гаспадары заварушыліся каля сваіх сядзіб. Пачалі падграбаць смецце, вызваляць зямлю ад леташняга бруду.

Трохпавярховыя дамы №1 і №2 па вуліцы Савецкай у Ламіншчыне былі заселены ў 1980 годзе. З таго часу будынкі страцілі былую шыкоўнасць. А кватэра №17 дзесьці каля двух дзясяцігоддзяў “упрыгожвае” двор забітымі  вокнамі. Мясцовыя жыхары толькі паціскаюць плячыма, што пустуе чатырохпакаёвая добраўпарадкаваная кватэра. І гэта ў той час, калі жылля ў раёне не хапае, а будаваць новае каштуе вялікіх сродкаў.

У чарговы раз выйшаўшы на “перакур”, мужчыны прыкінулі, абмеркавалі паміж сабой і вырашылі змяніць выгляд свайго двара. Арганізатарамі гэтага добрага пачыну сталі Леанід Галіеўскі, Уладзімір Бабіцкі, Андрэй Нарчук. Для пачатку прыбралі смецце каля сваіх пад’ездаў. Пасля пачысцілі тратуар, падрыхтавалі месца пад клумбы. З’явілася ідэя зрабіць сплеценую з лазы агароджу. Хтосьці прапанаваў з колаў вырабіць лебядзяў. Некалькі дзён завіхання і працы — і двор не пазнаць.
Не адсталі ў добраўпарадкаванні і жыхары дома №2 — устанавілі і пафарбавалі невялікі плот. Думаецца, гэта не апошнія штрыхі ў новым выглядзе двара.

А. СЕРАДА.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Апрель 2014
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Март   Май »
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
282930  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене