Турыстаў Талачыншчына прываблівае сваёй прыродаю

5 апреля 2014 20:16

У традыцыях беларускай гасціннасці — прапаноўваць гасцям усё самае лепшае з таго, што маеш: частаваць самымі смачнымі стравамі, ствараць госцю найбольш камфортныя ўмовы, як у чыста фізічным сэнсе, так і ў эмацыянальным, каб чалавек адчуваў сябе жаданым, паважаным, любімым. А што, акрамя добрага пачастунку і прыязных адносін, можам мы прапанаваць гасцям, калі разглядаць гэтае пытанне больш шырока — у маштабах раёна? Чым можа быць прывабнаю для турыстаў Талачыншчына?

Мы не можам прыемна ўразіць гістарычнымі аб’ектамі (разрабаваныя старажытныя маёнткі і занядбанае друцкае гарадзішча сёння вартыя хутчэй жалю, чым захаплення), але ў нас ёсць цудоўная прырода. У прыватнасці, нікога не пакіне абыякавым паляўнічая база ў Рацаве. За мінулы год яна прыняла 51 тур з удзелам замежных грама-дзян агульнай колькасцю 165 чалавек, сярод якіх былі расіяне, палякі, французы. Сёлета па стане на канец сакавіка было прынята 15 “іншаземных” тураў, у рамках якіх на базе адпачылі 47 замежных грамадзян, пакуль што ўсе расіяне. Цікава, што большасць замежных грама-дзян, якія ў апошні час наведалі базу, зрабілі гэта паўторна, а значыць, умовы пражывання і адносіны гаспадароў іх задавальняюць.

Рацаўскі паляўнічы домік карыстаецца попытам і сярод айчынных кліентаў. Сюды прыязджаюць людзі з розных раёнаў, каб проста адпачыць на прыродзе ў маляўнічай мясцовасці або правесці ў камфортных і ў нейкай ступені экзатычных, нязвыклых умовах якое-небудзь святочнае мерапрыемства (напрыклад, сустрэчу выпускнікоў).

На сённяшні дзень, як паведамілі нам у адміністрацыі раённай структуры Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў, пражыванне на базе каштуе 150000 рублёў за суткі (для членаў БТПР — 90000), за дадатковую плату ў памеры 120000 рублёў (80000 для членаў таварыства) можна ўключыць у пералік паслуг карыстанне лазняю, за 50000 (40000 для членаў таварыства) пакарыстацца мангалам. Відавочна, што для чалавека, які можа дазволіць сабе выезд на адпачынак, цэны цалкам прымальныя. За гэтыя грошы прадастаўляюцца камфартабельныя 2-месныя нумары (усяго 6 штук), 2 душавыя кабіны, тэлевізар, халадзільнік. На працягу мінулага года ў будынках праведзены рамонт (замена вокнаў і дзвярэй, рамонт столі ў лазні), набыты новыя тэлевізар і халадзільнік.

Несумненна, што прыгожая і багатая прырода — моцны фактар, які прываблівае і замежных, і айчынных турыстаў. Але гэта павінна быць не дзікая прырода ў першабытным выглядзе, а ў меру “акультураная”, камфортная для сучаснага чалавека, які, па-першае, прывык да бытавых выгод, а па-другое, не адмовіцца ад якога-небудзь рамантычнага фону ў выглядзе, напрыклад, займальнага гістарычнага сюжэту, звязанага з месцам свайго адпачынку. Паляўнічая база ў Рацаве ўдала спалучае ў сабе гэтыя якасці: тут і дзікая прырода, і старажытны парк, і рэшткі маёнтка. Словам, зберажэнне прыроды і адначасовае далейшае развіццё турыстычнай інфраструктуры, пошук і рэалізацыя новых ідэй — перспектыўныя напрамкі дзейнасці па павышэнні прывабнасці раёна ў вачах айчынных і замежных гасцей.

У. МІХАЙЛАЎ.

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Апрель 2014
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Март   Май »
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
282930  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене