На мове сяброўства і творчасці

10 апреля 2014 11:10

У нядзельны святочны дзень у Райцаўскім СДК прайшла вечарына пад назвай “Паэзія — ад Пушкіна да нашых дзён”. У мерапрыемстве прынялі ўдзел паэтычнае аб’яднанне “Млын” Новалукомльскай гарадской бібліятэкі, народная паэтычная гасцёўня “Друць” Талачынскага ГДК і паэтычны клуб “Дручане” раённага цэнтра дзяцей і моладзі.

Разам з кіраўніком аб’яднання “Млын” Васілевіч Н. А. прыбылі паэтэсы Скачко Н. У. і Губарава А. С., а таксама самадзейны кампазітар-бард Жураўлёў В. Л. і фатограф Зайцаў У. М.

Удзельнікі аб’яднання “Млын”, якое дзейнічае ў горадзе энэргетыкаў на працягу пяці гадоў, падзяліліся творчымі здабыткамі, прачыталі свае вершы.
У сваю чаргу здабыткамі ў творчасці падзялілася кіраўнік клуба “Дручане” Жаўняровіч Т. М., а таксама ўдзельнікі клуба Хусаінава Ганна, Жураўлёва Вольга і Павадырова Дар’я.

Свае вершы прачыталі Дарафееў Я. В., Халецкая Л. К., Шчыгельская З. П., Кастрыца К. І., Васілеўская М. У. і кіраўнік гасцёўні Чаплянок У. А.

Перад прысутнымі выступіў запрошаны на вечарыну  ганаровы грамадзянін Талачынскага раёна, краязнаўца Шнэйдар А. А.

Самадзейныя артысты Раіцкага СДК выканалі песні на словы рускіх і савецкіх паэтаў.

Сваё майстэрства ігры на баяне прадэманстраваў настаўнік Талачынскай школы мастацтваў Берастаў С. В. Віртуознае валоданне ігрой на гітары паказаў і наш госць Жураўлеў В. Л.

Сустрэча паклала пачатак і  асабістаму знаёмству яе ўдзельнікаў, і творчаму супрацоўніцтву.

У. ЧАПЛЯНОК.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Выборы-2024

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Апрель 2014
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Март   Май »
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
282930  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене