Сціплы хлопец і старанны працаўнік

11 апреля 2014 13:06

Сярод маладых механізатараў лепшым на падрыхтоўцы глебы пад сяўбу вызначаны Андрэй Тышко з прадпрыемства “Талачынская Навінка” на МТЗ-1221 у агрэгаце з культыватарам КЧ-5,1 ён падрыхтаваў па стане на 7 красавіка 406 гектараў глебы.

Пераможцу павіншавалі кіраўнік гаспадаркі Аляксандр Харкевіч, старшыня прафкама Валерый Рудзько. Ад адзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама падзякавала Андрэю за працу галоўны спецыяліст Таццяна Кудраўцава, уручыла падарунак.

Добры вынік проста так не даўся. Свой трактар механізатар выводзіў у поле а сёмай гадзіне раніцы, а вяртаўся на машынны двор а другой, а то і трэцяй гадзіне ночы. Увесь гэты перыяд, амаль што два тыдні, робіць у такім рытме.

— Я загартаваны, — заўважае Андрэй Тышко ў гутарцы. — Па-першае, ёсць 10 год працоўнага стажу і адначасова маладосць, па-другое, ведаю тэхніку і не надакучвае на ёй рабіць, па-трэцяе, яна мяне не падводзіць.

Спасцігнуў любоў да вясковай працы ў роднай вёсцы Навінка, дзе пражывае і зараз, а ўрокі па механізацыі тады яшчэ на падлеткавым узроўні браў ад бацькі. Разам цяпер і робяць у прадпрыемстве.

Выконваць даводзіцца розныя віды работ. Але і на рабоце ў жывёлагадоўлі, і на нарыхтоўцы кармоў, уздыме ворыва ўсё ў хлопца атрымліваецца добра, умела. Ну а атрымліваць падарункі за сваю выніковую працу, канешне ж, прыемна. Тым больш, калі ты маеш лепшы вынік сярод іншых у раёне.

В. БІРУКОЎ.

Все новости

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Выборы-2024

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Апрель 2014
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Март   Май »
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
282930  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене