Лепшыя на пасяўной: рыдамльскі край прыйшоўся да душы

18 апреля 2014 13:31

Па выніках работы за дзесяцідзёнку пераможцам у раёне на падкормцы азімых культур, траў і пашы выйшаў механізатар УП “Рыдамльскі” Аляксандр Старасельскі. На ўніверсальным энергетычным сродку “Раса” ўнёс удабрэнні на плошчы ў 1084 гектары.

У дзень віншавання за атрыманы рэзультат і ўручэння падарунка мы сустрэліся з механізатарам на жывёлагадоўчай ферме ў вёсцы Янава, дзе на МТЗ-80 з лапатай ён быў заняты на выдаленні гною. Гутарка заняла некалькі хвілін, Аляксандр спяшаўся хутчэй закончыць работу, каб жывёлавод Сяргей Пашкевіч мог развозіць корм жывёле, але мы даведаліся, што так за даручаную справу ён рупіцца заўсёды.

— А чаго ж не рабіць, калі ёсць для гэтага ўсе перадумовы, — заўважае Аляксандр Міхайлавіч. — “Раса” — машына выдатная, высокапрадукцыйная. За светлавы дзень, а гэта з 6 раніцы да 9-10 гадзін вечара, я падкормліваў на ёй у сярэднім 120 — 130 гектараў. Хапіла дзевяць дзён, каб справіцца з усім аб’ёмам работ. А літаральна праз дзень-другі пачынаем хімпраполку азімых. Так што клопатаў шмат. Але яны прыемныя. У поле хацелася выйсці хутчэй, асабіста мне і наогул, бо да гэтага рабіў слесарам у мехмайстэрні…

У няпоўныя 40 год механізатарскі стаж яго склаў ужо больш за 20 год. На Талачыншчыне ж ён толькі шосты год. Да гэтага рабіў у сябе на радзіме ў Смальянах.

— Нам з жонкай, — зазначае Аляксандр, — якая працуе бухгалтарам, у “Рыдамльскім” спадабалася. Створаныя ўсе мовы для працы і жыцця. Таму трэба гаварыць больш пра тое, што мы абавязаныя рабіць для прадпрыемства, каб было з чаго, з атрыманай за прадукцыю выручкі, плаціць і механізатару, і жывёлаводу, і спецыялісту. Можа гэта не ўсім і спадабаецца, што я сказаў, але ж на справе яно так…

Да гэтага трэба дадаць, што сёлета Аляксандр Старасельскі адзін справіўся з аб’ёмам работ па падкормцы азімых і траў. І ўдалося яму гэтае зрабіць якасна і ў самыя сціслыя тэрміны.

В. МІКАЛАЕЎ.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 1.0/10 (1 vote cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: +1 (from 1 vote)
Лепшыя на пасяўной: рыдамльскі край прыйшоўся да душы, 1.0 out of 10 based on 1 rating

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Выборы-2024

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Апрель 2014
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Март   Май »
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
282930  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене