Чым сустрэне наш прыдарожны сэрвіс гасцей чэмпіянату свету па хакеі?

18 апреля 2014 13:44

Да пачатку гэтага грандыёзнага мерапрыемства застаюцца, можна сказаць, лічаныя дні, менш, чым месяц. Ці гатовы да масавага наплыву наведвальнікаў прыдарожны сэрвіс на тэрыторыі нашага раёна? Магчыма, пра масавы наплыў гаварыць і не варта, бо хто ведае, ці не будуць усе спяшацца адразу ў эпіцэнтр падзей, у сталіцу, але ўсё роўна неабходна рыхтавацца да таго, каб сустрэць замежных гасцей дастойна і пакінуць у іх самае лепшае ўражанне аб сваёй краіне.

На мінулым тыдні мы ўявілі сябе расійскімі балельшчыкамі, якія едуць у Мінск па трасе М1, і завіталі ў першыя тры пункты прыдарожнага сэрвісу ў Талачынскім раёне з боку Аршанскага. Нічога прынцыпова новага ў іх дзейнасці не заўважылі, усе працуюць у штатным рэжыме, прапаноўваюць стандартны асартымент тавараў і паслуг.

Наведвальнікаў кафэ “Хутарок” сустракаюць у фае хакеісты — у форме і з клюшкамі, хоць і не сапраўдныя, а толькі на плакаце, які на англійскай мове абвяшчае: “2014, сусветны чэмпіянат па хакеі на лёдзе, Беларусь, Мінск”. Дарэчы, у астатніх пунктах прыдарожнага сэрвісу ніякія хакейныя сімвалы нам на вочы не трапілі, так што на іх фоне “Хутарок” атрымаў плюс. Праўда, не абышлося і без мінусу. Дзверы, праз якія трэба прайсці, накіроўваючыся з фае ў залу для прыёму ежы, у час нашага візіту патрабавалі рамонту, у іх закліньваў даводчык (прыстасаванне, дзякуючы якому дзверы, адпушчаныя чалавекам, плаўна, без стуку самі зачыняюцца). Не парадавала вока і аблезлая, нават не аблезлая, а проста суцэльна ржавая “талерка” спадарожнікавай антэны над уваходам у кафэ. Хаця, відаць, не кожны падыме на яе позірк, бо з-за дзвярэй усіх заклікае хутчэй увайсці апетытны пах гарачых страў.

Кафэ “Імпульс” (райспажыўтаварыства) таксама сустрэла прыемным, апетытным пахам, толькі ўжо іншага характару: паветра ў памяшканні было напоўнена водарам выпечкі. Будынак дагледжаны, чысты, акуратны звонку і ўнутры, тэрыторыя таксама добраўпарадкаваная. Двое мінчан расплаціліся за каву і паспяшаліся ў дарогу. Гасцінная, утульная атмасфера прымушала і нас узяць з іх прыклад, але з-за неабходнасці працаваць аператыўна прыклад атрымалася ўзяць толькі часткова — паспяшацца.

У кафэ “7 вятроў” з часу нашага апошняга візіту (каля паўгода таму) таксама, на першы погляд, кардынальна нічога не змянілася, усё на сваіх ранейшых месцах, той жа інтэр’ер, тыя ж па-слугі. Па-ранейшаму заязджаюць сюды паесці і пераначаваць дальнабойшчыкі і іншыя падарожнікі, сярод якіх, як і ў іншых пунктах прыдарожнага сэрвісу, ёсць пастаянныя кліенты, а значыць, замежным гасцям тут падабаецца (гутарку з двума такімі частымі наведвальнікамі мы апублікавалі ў адным з нядаўніх нумароў).

Чаго, на наш погляд, не хапае вышэйназваным пунктам прыдаржнага сэрвісу ў святле набліжэння чэм-піянату свету па хакеі? Па-першае, святочнай атмасферы (магчыма, варта ўпрыгожыць памяшканні якою-небудзь хакейнаю сімволікай, аднаго плаката ў фае мала), і, па-другое, сувенірнай прадукцыі з нацыянальным каларытам (адпаведныя паліцы заўсёды і ва ўсіх прыдарожных кафэ нашага раёна выглядалі вельмі бедна). Зразумела, самі ўладальнікі пунктаў харчавання і адпачынку лепш ведаюць, што ім патрэбна для паспяховага вядзення бізнэсу, — у першую чаргу смачна карміць падарожнікаў, ці клапаціцца пра знешні, паказны бок сваёй дзейнасці, укладваць сілы і сродкі ў стварэнне арыгінальнага, вытанчанага, стыльнага інтэр’еру, на які кліенты, можа быць, і ўвагі не звернуць. Але ўсё ж у сувязі з такой маштабнаю падзеяй міжнароднага значэння варта праявіць больш фантазіі і творчасці, пакуль яшчэ на гэта ёсць час.

С. АБРАМОВІЧ.

НА ЗДЫМКУ: фрагмент інтэр’еру кафэ “Імпульс”.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Апрель 2014
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Март   Май »
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
282930  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене