Уладзімір Плыткевіч: Непрадуманасць у законе і параджае нярэдка праблемы

23 апреля 2014 10:20

Іншы раз здзіўляешся, чаму нам прапаноўваюць жыць па правілах, якія ідуць уразрэз з жыццём. Сітуацыя, якую выклаў члену Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Уладзіміру Плыткевічу жыхар г. Талачына Пётр Васільевіч, таму пацвярджэннем.

Два разы на год па стане здароўя яму трэба прымаць кропельніцу. Абыходзіцца гэтая паслуга ў 300 тысяч рублёў, бо карыстаецца ён дзённым стацыянарам у паліклініцы, які не забяспечваецца медыкаментамі. Так, пацыенту прапаноўваюць звычайнае стацыянарнае лячэнне, дзе ўсё бясплатнае, яшчэ і карміць будуць. А калі ж у ім няма асаблівай патрэбы, калі можна абмежавацца кропельніцай, што зойме нейкую гадзіну-паўтары, і ты свабодны, ці не ў інтарэсах гэта і дзяржавы, і чалавека?!

— Я вас вельмі і вельмі разумею, — заўважыў Уладзімір Цімафеевіч, — сапраўды, гэта было б у інтарэсах абодвух бакоў. Хутчэй за ўсё даная акалічнасць будзе ўлічаная ў новай рэдакцыі закона “Аб ахове здароўя”, прапрацоўка якога актыўна зараз вядзецца. Бо раней так і было. Прызначаюць кропельніцу, чалавек прымае яе — і пайшоў, займаецца сваімі справамі. А вось у Міністэрстве аховы здароўя з гэтым на роўным месцы намудрылі. Даная праблема вядомая, яна ацэньваецца, аналізуецца. Пры падрыхтоўцы закона “Аб ахове здароўя” ў новай рэдакцыі я таксама пастараюся данесці свой погляд на яе.

Не менш складаная сітуацыя прывяла на асабісты прыём ад імя ўсіх жыхароў пасёлка Усвіж-Бук Паўлаву А. Э. Пітная вада, якой карыстаюцца людзі, а пражывае тут каля 450 чалавек, са значным перавышэннем жалеза. З крана ліецца не празрыстая вадкасць, а сапраўдная ржа. Ведаючы сітуацыю, на ўзроўні раёна было прынятае рашэнне аб будаўніцтве тут станцыі абезжалезьвання. Аб’ект быў уключаны ў абласную праграму “Чыстая вада”. Пачынаючы з 2011 года вобласць уключала яго ў дзяржаўную праграму, а праз некаторы прамежак часу выключала даны аб’ект з яе. Матывацыя, як бачна і з апошняга адказу, атрыманага з аблвыканкама на пісьмо раённага выканаўчага камітэта ад 27 сакавіка гэтага года, наступная: “Будаўніцтва станцыі абезжалезьвання ў пасёлку Усвіж-Бук не ўключана ў праграму 2014 года па прычыне яе недафінансавання. Праграма сфарміраваная пад выдзеленыя на яе сродкі. Будаўніцтва данага аб’екта пераносіцца на 2015 год”…

Раён, што было ў яго магчымасцях, зрабіў. Пройдзены на ўзроўні вобласці ўсе інстанцыі, якія можна было прайсці. Бо, сапраўды, праблема не церпіць адкладу. Тым больш, што ёсць праект, ён прайшоў экспертызу. Узважыўшы асобныя моманты з кіраўніцтвам раёна, Уладзімір Плыткевіч прыйшоў да высновы, што трэба тэрмінова выходзіць на ўзровень рэспублікі, непасрэдна на Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі, аб чым была праінфармаваная і прыйшоўшая на прыём Паўлава А. Э. Па папярэдніх падліках, зыходзячы з цэн мінулага года, на будаўніцтва данага аб’екта спатрэбіцца каля 3 мільярдаў рублёў.

В. БІРУКОЎ.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Один комментарий на “ Уладзімір Плыткевіч: Непрадуманасць у законе і параджае нярэдка праблемы ”

  1. qwerty , 28 сентября 2014 , 16:13

    “Раён, што было ў яго магчымасцях, зрабіў.” круто! налоги с граждан на что идут? Возьмите пробу воды в Обольцах например. Её ж пить невозможно. Не понимаю, чего люди молчат. Наверное сказывается всеобщая алкоголизация.

    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0.0/5 (0 votes cast)
    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: +1 (from 1 vote)

Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Апрель 2014
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Март   Май »
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
282930  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене