Віншаванні прынялі лепшыя з лепшых

24 апреля 2014 12:20

Набліжаецца чарговае Свята працы. У адпаведнасці з традыцыяй напярэдадні 1 Мая прайшло ўрачыстае мерапрыемства па ўшанаванні перадавікоў, занесеных на раённую Дошку гонару па выніках працы за мінулы год.

Перад удзельнікамі і гасцямі ўрачыстасці, якая гэтым разам адбывалася ў будынку гарадскога кінатэатра, выступіў старшыня раённага Савета дэпутатаў Мурашка Г. Г.

– Талачынская зямля заўсёды славілася сваімі працаўнікамі і іх дасягненнямі, адзначыў Георгій Георгіевіч. – І сёння ў працоўных калектывах арганізацый нашага раёна нямала людзей, якія ведаюць сваю справу і ўмеюць працаваць з поўнаю аддачаю. Яны вызначаюцца ўменнем ставіць перад сабою вялікія задачы і ўпэўнена выконваць іх. Поспех забяспечаны кожным працаўніком, якому дарагія гонар, добрае імя калектыву, аўтарытэт раёна, горада, рэспублікі.

Сёлета раённую Дошку гонару ўпрыгожаць партрэты, як звычайна, прадстаўнікоў розных прафесійных сфер. Гэта работнікі і кіраўнікі сельскагаспадарчых і прамысловых прадпрыемстваў, гандлю, будаўніцтва, аховы здароўя, адукацыі, сферы паслуг, органаў правапарадку і бяспекі.

– Вельмі няпроста было выбраць лепшых з лепшых, – прызнаўся старшыня райсавета. – Вялікі ўсім дзякуй і нізкі паклон за добрасумленную працу. Няхай гэтае цудоўнае свята дадасць вам аптымізму, веры ва ўласныя сілы, паслужыць стымулам для далейшага развіцця, а адпаведна і росквіту.

Цырымонію ўручэння грамат і падарункаў упрыгожылі і зрабілі больш разнастайнаю, вясёлаю юныя і дарослыя артысты, якія выступілі з песнямі і танцамі. Прыемна, што нават прырода нібыта паклапацілася аб тым, каб ва ўсіх у той дзень быў добры настрой, і падаравала нам сонечнае і цёплае надвор’е. Няхай жа яно заўсёды пануе ў душах усіх людзей дзякуючы дастатку і дабрабыту, які яны будуць здабываць сваёй працаю.

У. МІХАЙЛАЎ.

Решение Толочинского районного исполнительного комитета от 11 апреля 2014 г. №264 “О занесении на районную Доску почета”

Все новости

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 4.0/10 (1 vote cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: +1 (from 1 vote)
Віншаванні прынялі лепшыя з лепшых, 4.0 out of 10 based on 1 rating

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Выборы-2024

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Апрель 2014
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Март   Май »
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
282930  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене