Напярэдадні Радуніцы: праблем на могілках хапае

25 апреля 2014 15:23

Работу па добраўпарадкаванні на тэрыторыі Валосаўскага сельскага Савета мы вырашылі — пры падрыхтоўцы першай аб гэтым публікацыі — паглядзець у адным, але злабадзённым на сённяшні дзень накірунку, па навядзенні парадку на могілках напярэдадні Радуніцы.

Звязаліся са старэйшынамі населеных пунктаў, пагутарылі аб тым, якія ёсць складанасці ці, наадварот, усё без праблем, каб за вясковыя могілкі, дзе нашыя родныя і блізкія, не было сорамна.

Памятаецца, як гады тры таму не было адбою ад званкоў з Мінска і нават з Брэста, ад жыхароў вёскі Харлінцы па нездавальняючым пад’ездзе да тутэйшых могілак. Па сутнасці, ён быў толькі абазначаны як накірунак па дарозе праз поле з аднаго і другога боку вёскі. Намаганнямі старэйшыны Пятра Пятровіча Хранкова ўдалося аб’яднаць вакол сябе неабыякавых людзей, выканаць немалы аб’ём работ — і пад’езд быў адноўлены.

Істотную дапамогу сваім землякам аказаў Аляксандр Мікалаевіч Радзько, які ў цяперашні час працуе галоўным інжынерам у сельгаспрадпрыемстве “Каралькі”. Прыйшлося падвезці не адну машыну пяску, каб засыпаць глыбокія каляіны. Было ўбранае кустоўе. З таго моманту прайшло два гады. І зноў напомнілі аб сабе праблемы. Літаральна на выездзе з вёскі ўтварылася значная размывіна. Падсыпка пяском нічога не дасць, лічыць старэйшына, бо пасля першага ж дажджу яго з высокага схілу літаральна змые.

— Канешне, — гаворыць Пётр Хранкоў, — ідэальна было б падвезці грануляту і ўтрамбаваць яго. Але гэта нерэальна, няма каму займацца, таму будзем прасіць адпаведныя прадпрыемствы дапамагчы нам грэйдарам ці “Амкадорам”.

Тыповая з гэтай сітуацыя на пад’ездзе да могілак у вёсках Разаны і Чарнаручча.

— Выконваючы абавязкі старэйшыны, — заўважыў Браніслаў Міхайлавіч Дзярковіч, — я вырашыў, хоць пражываю ў Рафалове, пабываць і ў астатніх замацаваных за мною вёсках. Да могілак у Разанах не дабрацца, каляіны адразу пры павароце з вуліцы страшэнныя. Тое ж самае і ў Чарнаруччы. Выйшаў на сельвыканкам, будзем прымаць рашэнне…

Асабіста старшыня выканкама Картавіцкая А. А. з дырэктарам сельгаспрадпрыемства “Племзавод “Рэканструктар” Догелем П. І. дамовіліся, што ў прадпрыемстве знойдзецца чым параўняць дарогу. У тым ліку і да могілак у вёсцы Сухачэва. Тут не засталося, як і ў вёсцы Бук, жыхароў, але людзі не пакідаюць магілак сваіх родных і блізкіх. Аднаўляюць нават старыя, пасляваенныя пахаванні, з крыжамі і надмагільнымі плітамі. А вось з магутнымі ўсохлымі дрэвамі, якія ўжо і раней, аджыўшы сваё, клаліся на агароджу магілак і знявечвалі і яе, і крыжы, і помнікі, справіцца людзям не па сілах. Па словах старшыні выканкама, ужо ў бліжэйшы час аварыйныя дрэвы будуць убраныя з запрашэннем прамысловых альпіністаў. Спроба зрабіць гэта ўласнымі намаганнямі некалькі дзён таму не прынесла жаданага выніку.

Своечасова адгукнуўся на просьбу кіраўнік ДРБУ-147 Мікалай Мікалаевіч Міхновіч, і выканана ўпарадкаванне пад’езду да могілак у Валосаве. Дапамагалі прывесці ў парадак могілкі ў вёсцы Ліцвякі работнікі раёна электрасетак, завезлі для ўборкі магілак пясок.

Але так, хоць бы па мінімуму, адгукаюцца на звароты сельвыканкамаў далёка не ўсе замацаваныя за грамадзянскімі могілкамі прадпрыемства і арганізацыі. Складанасць для большасці — гэта адсутнасць пяску, каб прыбраць магілкі. Сёлета зноў, як і раней, асобныя прывозілі яго с сабой на легкавых аўтамабілях. Ды далёка не ў кожнага ёсць і такая магчымасць.

Не стала асобных вёсак і іх жыхароў, але ёсць могілкі, да якіх вядзе дарога абавязку і памяці аб нашых родных. Недапушчальна, каму б яны ні належалі, азмрочваць яе абыякавасцю і забыццём.

В. БІРУКОЎ.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


2 комментария на “ Напярэдадні Радуніцы: праблем на могілках хапае ”

  1. сельчанин , 26 апреля 2014 , 12:29

    Уходит эпоха, уходят люди и деревни. Да и нам осталось на бренной земле не так уж много. Если бы в 60-е годы дали людям ЗЕМЛЮ, не было такого оттока людей в города.

    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0.0/5 (0 votes cast)
    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0 (from 0 votes)
    • Александр , 27 апреля 2014 , 12:43

      Если бы в 90-е не впали в кому, а начали нормально развиваться, то не имели бы сейчас того, что имеем. Ведь нормально все начиналось – торговля, производство, земледелие, животноводство и др. Какие способности есть тем и занимайся. Но кому-то такой расклад был неугоден.

      VA:F [1.9.22_1171]
      Rating: 0.0/5 (0 votes cast)
      VA:F [1.9.22_1171]
      Rating: 0 (from 0 votes)

Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Выборы-2024

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Апрель 2014
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Март   Май »
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
282930  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене