Эканамічная сітуацыя і ўзровень жыцця ў раёне: вытокі праблем і далейшыя перспектывы

25 апреля 2014 13:52

Прычыны такіх эканамічных цяжкасцей і сацыяльных праблем, як нізкія заробкі, высокія цэны, беспрацоўе, міграцыя з малых населеных пунктаў у вялікія гарады і інш., у эпізадычных штодзённых размовах на бытавым узроўні мы называем розныя і шматлікія. Часам абгрунтавана, а часам — паддаўшыся эмоцыям і паверыўшы чуткам, скардзімся на некампетэнтнасць кіраўніцтва розных профіляў і рангаў, ад-значаем факты герантакратыі (знаходжанне пажылых людзей на кіраўнічых пасадах пры наяўнасці перспектыўных маладых кадраў), спачуваем кіраўнікам ніжэйшага ўзроўню за тое, што яны пазбаўлены магчымасці праявіць разумную ініцыятыву, вымушаны слепа выконваць распараджэнні, атрыманыя “зверху”, ад людзей, якія тут, на месцы, можа, і не бывалі ні разу, выказваем упэўненасць, што некаторыя праблемы былі б вырашаны перадачаю дзяржаўнай уласнасці ў прыватныя рукі…

Пералік можна працягваць. А ці заўсёды мы карэктныя ў падобных сваіх ацэнках? Наколькі дакладныя, адпаведныя ісціне нашы тлумачэнні таго, што адбываецца, і прагнозы наконт таго, чым ўсё скончыцца?

Аб гэтых і іншых пытаннях, звязаных з праблемамі і перспектывамі развіцця Талачынскага раёна, журналісты рэдакцыі пагутарылі з намеснікам старшыні райвыканкама Альхімовічам В.А. Паколькі Віктар Анатольевіч курыруе сферу прамысловасці і эканомікі, фінансаў, то мы мелі магчымасць разгледзець праблемы жыццезабеспячэння насельніцтва праз прызму таго, у што, як мы прывыклі казаць, усе гэтыя праблемы заўсёды ўпіраюцца. Гаворка, як можна здагадацца, пра фінансаванне.

— Віктар Анатольевіч, існуе меркаванне, што сёлетні год у фінансавым сэнсе асабліва ня-просты для нашага раёна і для іншых раёнаў вобласці па прычыне падрыхтоўкі Дажынак у Глыбокім. Усе мы насцярожана чакаем таго, што абласны бюджэт будзе арыентаваны ў першую чаргу на забеспячэнне правядзення гэтага рэспубліканскага свята. Наколькі абгрунтаваныя такія апасенні і наколькі дабрабыт раёна залежыць ад бюджэту вобласці?

— Залежнасць ад бюджэту вобласці сапраўды існуе, і вельмі значная. Вы-дзяленне сродкаў на раз-віццё раёна заўсёды адбываецца праз рэалізацыю тых ці іншых праектаў, праграм. Гэта павінна быць адкрыццё новай вытворчасці, або выпуск інавацыйнай прадукцыі, або нейкі іншы праект, але ні ў якім разе не проста просьба: дайце грошай. І нават калі ёсць нейкі праект ці праграма, то гэта, зразумела, не значыць, што сродкі абавязкова будуць выдзеленыя, таму што раёнаў шмат, і кожны мае нейкія свае важныя патрэбы.

— Здаецца, у 2010-м ці 2011-м была прынята шматабяцальная праграма развіцця Талачына да 2015 года. Ужо 2014-ты, а ніякіх грандыёзных змен мы не заўважылі, толькі кінатэатр давялі да ладу, адкрылі. Ці можам мы разлічваць на нейкія маштабныя мерапрыемствы па добра-ўпарадкаванні або на адкрыццё новых аб’ектаў у гэтым годзе?

— Не, фінансавае становішча няпростае, таму дакладна можна сказаць толькі тое, што грошай хопіць на завяршэнне абуладкавання пешаходных дарожак на вуліцы Энгельса (Зарэчча). Магчыма, зможам падрамантаваць адзін бок вуліцы Леніна, будзем старацца. Больш абяцаць нічога не буду, каб не ствараць ілюзій.

— А што ж з басейнам, за які таксама абяцалі ўзяцца? Было нават даручэнне райвыканкама талачынскаму жыллёва-камунальнаму прадпрыемству заняцца гэтым пытаннем.

— Яно і займаецца. У цяперашні час ДП “Талачын-камунальнік” спрабуе зрабіць экспертызу будынка. Калі мы атрымаем акт аб тым, што будынак прыдатны да выкарыстання, то можна будзе вырабіць праектна-каштарысную дакументацыю і звярнуцца ў аблвыканкам з просьбаю аб фінансаванні. Але пакуль што стаіць пытанне фінансавання экспертызы.

— Існуе меркаванне, што ў розных праблемных сферах народнай гаспадаркі на змену заняпаду прыйшоў бы росквіт, калі б справу ў свае рукі ўзялі прыватнікі, а яшчэ — калі б кіраўнічыя пасады ўсюды занялі прадстаўнікі маладых пакаленняў. Вось самы свежы прыклад. Нядаўна на адным прадпрыемстве (сфера паслуг) мне давялося пачуць, як радавы работнік гаварыў свайму калегу (і той, дарэчы, згодна ківаў галавою): “Пенсіянеры сядзяць і калоцяцца, самі баяцца і іншых палохаюць, што калі яны пакінуць свае пасады, то без іх усё разваліцца, катастрофа здарыцца. А на самай жа справе ўсё наадварот: там, дзе прыходзяць маладыя, становіцца ў сто разоў лепш. І нават там, дзе стары начальнік таксама быў талковы, усё роўна з маладым становіцца яшчэ больш толку”. На вашу думку, наколькі такое меркаванне карэктнае?

— Як і любое іншае меркаванне наконт складанай, шматаспектнай праблемы яно не пазбаўленае як рацыянальнага зерня, так і памылак. Кіраўнічыя пасады на розных узроўнях у дзяржаўных структурах зараз актыўна займаюць маладыя людзі. Прыходзяць яны і ў бізнес, становяцца індывідуальнымі прадпрымальнікамі або адкрываюць прадпрыемствы. Некаторыя дабіваюцца паспехаў, некаторыя “прагараюць”, і адбываецца гэта з-за таго, што энтузіязм, максімалізм і амбіцыі маладосці не ўраўнаважаныя вопытам, здольнасцю даць рэалістычную ацэнку сваім планам. Прыходзіць да мяне на прыём малады чалавек, заяўляе аб жаданні адкрыць нейкае прадпрыемства. Я цікаўлюся, наколькі глыбока ён прааналізаваў усе нюансы сваёй будучай дзейнасці: кадры, патэнцыяльныя спажыўцы і г. д. — і бачу, што нічога гэтага няма, чалавек проста хоча, і ўсё, я хачу! Хаця ўзрост тут адыгрывае не галоўную ролю, бывае, што не ладзіцца бізнес і ў сталых людзей. І ў гэтым няма нічога дзіўнага, гэта заканамерны працэс, фірмы з’яўляюцца, адыгрываюць сваю ролю на рынку і знікаюць. Іншая справа — калі іх дзейнасць спыняецца на старце, так і не пачаўшыся.

— Можаце прывесці якія-небудзь прыклады няўдалых пачынанняў, калі прадпрымальнікі не змаглі рэалізаваць свае ідэі, або рэалізавалі з вялікімі цяжкасцямі і стратамі?

— Стваральнікі перапрацоўчага прадпрыемства прывезлі з-за мяжы патрыманае абсталяванне, устанавілі яго, прыварылі да падлогі, калі ж надышоў час запускаць лінію, высветлілася, што гэта немагчыма, бо некаторыя элементы трэба перамясціць на некалькі сантыметраў. А чаму было не сфатаграфаваць, як яно ўстаноўлена, адразу там, за мяжою, перш чым дэманціраваць? Проста раза-бралі і перавезлі, думаючы, што тут запросяць наладчыка, і ён усё лёгка збярэ. Іншая фірма вырашыла па-спрабаваць заняцца расфасоўкаю цэменту. Ідэя добрая, але пакуль цыстэрну цэменту перавезлі з чыгункі ў горад і тут лапатамі расфасавалі ў мяшкі, то страты атрымаліся такія, што цяжка сабе ўявіць, і прычына гэтаму — непрадуманасць тэхналагічнай паслядоўнасці.

— Але, напэўна, можна прывесці нямала падобных прыкладаў непрадуманасці і на дзяржаўных прадпрыемствах?

— Канечне, можна. Я нават магу сказаць, што прычыны праблем на дзяржаўных прадпрыемствах часта бываюць не з-за таго, што яны дзяржаўныя, а значыць, як многія прывыклі лічыць, непаваротлівыя, абмежаваныя ў ініцыятыве і г. д., а проста таму, што там такія кіраўнікі. Часам ствараецца ўражанне, што ім нават падабаецца тое гаротнае станові-шча, у якім яны знаходзяцца, што ім выгадна нічога не рабіць і чакаць, пакуль нешта зробіць за іх выканкам або яшчэ хтосьці.

Дзейнасць любога прадпрыемства, незалежна ад формы ўласнасці, павінна адпавядаць патрабаванням рынку. Сёння ўсе ўмовы дыктуе рынак, і галоўныя яго патрабаванні — гэта якасць і цана. Калі весці гаворку, напрыклад, аб прамысловасці, то тут вытворцам неабходна вырабляць або якасны тавар, або танны, каб спажывец ведаў: можна набыць нейкую дарагую машыну і спакойна карыстацца ёю некалькі гадоў, або купіць танную, а праз год спакойна выкінуць і купіць новую.

— А ці можна ўвогуле сказаць, што прыватная фома ўласнасці паступова выцясняе дзяржаўную?

— Так, гэты працэс відавочны і, напэўна, непазбежны. Ёсць такія сферы вытворчасці, у якіх найбольш эфектыўна будуць працаваць невялікія прад-прыемствы малога і сярэдняга бізнесу з колькасцю работнікаў ад 15 да 100 чалавек. Гэта, дарэчы, Пётр Пракаповіч сказаў: у Беларусі неабходна развіваць малы і сярэдні бізнес.

Сярод такіх аб’ектаў малога бізнесу, створаных у нас у раёне за апошні час, можна назваць, напрыклад, прадпрыемства па вытворчасці пакупніцкіх калясак для крамаў самаабслугоўвання. Яно размешачана на базе былой тэкстыльнай фабрыкі.

— А наколькі прывабны наш раён для замежных бізнесменаў? Ці гатовыя яны адкрываць тут сваю вытворчасць, і, наадварот, ці гатовы раён выкарыстаць такую магчымасць і прыняць нейкія выгадныя прапановы?

— Замежныя інвестары цікавяцца намі часта. Асабліва іх прываблівае база былога прадпрыемства ААТ “Коханава”. У цяперашні час, у адпаведнасці з апошнімі тэндэнцыямі ў між-народнай лагістыцы, замежнае прадпрыемства будзе рэнтабельным у Беларусі, калі яно знаходзіцца на адлегласці да 50-ці кіламетраў ад трасы М1, — каб вырабленую прадукцыю можна было лёгка вывезці. Таму да нас звярталіся эстонцы, літоўцы, латышы, італьянцы, расіяне. На жаль, пакуль што супрацоўніцтва не атрымалася, у тым ліку і па той прычыне, што ў нас не было дакументацыі на будынкі і землі былога ААТ “Коханава”, якое зараз знаходзіцца ў стадыі ліквідацыі. Калісьці гэта было прадпрыемства саюзнага маштабу, яго плошча 25 гектараў, на яго тэрыторыі знаходзіцца 6 электрычных падстанцый, і ўсё гэта неабходна абследаваць, вывучыць, пашпартызаваць. У цяперашні час работа вя-дзецца, і калі мы падрыхтуем усю дакументацыю, то з нашага боку не будзе ніякіх перашкод для адкрыцця тут вытворчасці замежнымі прадпрыемствамі.

*  *  *

Факты, якія прагучалі ў нашай гутарцы, у тым ліку і тыя, што з-за абмежаванасці газетнай плошчы засталіся за рамкамі публікацыі, выклікаюць супярэчлі-выя думкі і пачуцці. З аднаго боку бачым відавочныя перспектывы і цудоўныя магчымасці для эканамічнага развіцця і павышэння ўзроўню жыцця: выгаднае геаграфічнае становішча раёна, прывабная для інвестараў пляцоўка ў Коханаве, гатовы будынак для стварэння басейна і г. д. Але з другога на кожным кроку сутыкаемся з сітуацыяй кшталту “хацелі як лепш, а атрымалася як заўсёды”: прыйшоў замежны інвестар — а ў нас паперкі не напісаныя на тыя будынкі і зямлю, якія ўжо не адно дзесяцігоддзе ў нашай уласнасці знаходзяцца, на добраўпарадкаванне грошы былі выдзеленыя — да зімы не асвоілі, цяпер хопіць толькі на асфальтаванне тратуараў…

Дзе аб’ектыўныя прычыны  (несамастойнасць  раёна, залежнасць яго ад іерархічнай структуры ўлады), а дзе суб’ектыўныя (неналежная работа адказных службовых асоб), разабрацца ня-проста. Секанеш з пляча: “Разгільдзяйства і безадказнасць!”, а пасля разбярэшся і зразумееш, што пакрыўдзіў, несправядліва абвінаваціў кагосьці.  Суцяшае толькі тое, што магчымасці, шанцы, перспектывы ў раёна ўсё ж такі ёсць, а значыць, раней ці пазней іх удасца рэалізаваць.

С. АБРАМОВІЧ.

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Выборы-2024

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Апрель 2014
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Март   Май »
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
282930  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене