Памаладзела, папрыгажэла вуліца Цэнтральная ў Славенях (+фота)

28 апреля 2014 15:28

Яна пралягае ўздоўж вёскі Славені. Апошнім часам вёска прыкметна змяніла свой выгляд. Некалькі маладых сямей адбудоўваюць  старыя дамы, даюць ім другое жыццё. Асабліва прыемна прайсці па вуліцы вясенняй і летняй парой, калі сядзібы ўпрыгожваюцца яркімі кветнікамі. Старажылы вёскі пільна сочаць за парадкам каля сваіх хат, тым самым падаюць прыклад маладым гаспадарам.

Старэйшына вёскі Славені Пётр Арцёмавіч Анапрэенка рэгулярна напамінае мясцовым жыхарам пра добраўпарадкаванне, робіць неабходныя заўвагі, трымае цесную сувязь з мясцовымі  ўладамі. Ён  адзначыў, што жывуць тут у асноўным сапраўдныя гаспадары, якія імкнуцца зрабіць вёску больш прыгожай, а сваё жытло больш утульным. Вось і сёлетняй вясной на вуліцы ўжо наведзены парадак. Пётр Арцёмавіч нарэшце дабіўся, каб два разы на тыдзень вывозілі смецце. Ён заклапочана звярнуў увагу на стан асфальтаванай дарогі. Рух аўтамабіляў па вёсцы даволі ажыўлены, дзе-нідзе асфальт пашкоджаны.

Пасля чарнобыльскай аварыі Пётр Арцёмавіч  з сям’ёй вымушаны быў выехаць з Брагіна. У ліку іншых пасяліліся ў пасёлку Нарцызава. У добраўпарадкаванай кватэры для трох дачок былі створаны ўсе неабходныя ўмовы. А бацька з маці марылі пра свой асабісты дом. Калі яго набылі, два гады Пётр Арцёмавіч старанна сваімі рукамі рэканструяваў пабудову, дабудаваў склеп, хляўчук. Жонка Валянціна з любоўю насадзіла мноства прыгожых кветак. Распрацавалі яны зямлю і пад невялікі агародчык.  Прайшло адзінаццаць гадоў, як яна пайшла з жыцця. Гаспадар страецца захаваць напрацаванае за гэты час як успамін пра іх шчаслівыя сумесныя гады.

Пасля смерці Віктара Іосіфавіча Пагарэльскага хата засталася ў спадчыну яго пляменніцы Але Петушковай. Яны з мужам пражылі ў вёсцы Славені больш за дваццаць гадоў. Іх адзіная дачка Галіна з мужам і маленькім сынам зараз жывуць у Багушэўску, здымаюць там жыллё. Маладая жанчына працуе фельчарам-акушэрам, Дзяніс — вадзіцелем. На сямейным савеце бацькі і дзеці вырашылі, што трэба маладым перабірацца бліжэй. З’явілася думка аднавіць хату дзядзькі. Тым больш, што яна стаіць цераз дарогу, насупраць бацькоўскай. Вырашылі ўзяцца за рэканструкцыю сваімі сіламі. Ала расказала, што хата даволі крэпкая, рамонт правядуць толькі знутры. Дзядзька быў добры гаспадар, трымаў хату ў чысціні і парадку, час ад часу паднаўляючы яе. Работы даволі, але настрой  прыўзняты — Галіне з сям’ёй хочацца хутчэй пераехаць у Славені. Цяпер кожны выхадны дзень маладыя гаспадары завіхаюцца тут, спадзяюцца ў чэрвені перабрацца ў абноўлены дом. Пачалі з сімвала сямейнага ачага — печы. Для яе кладкі запрасілі спецыяліста, у ролі падсобнага — сам Дзяніс.

Віталій і Алена Гермалід набылі ў Славенях невялікую хату больш за  дзесяць гадоў назад. Віталій успамінае, што дом быў прыкладна 50 квадратных метраў. Бярвенне  было напалавіну гнілое,  працякаў дах. Прайшло нямала часу, пакуль аформілі дакументы. Калі дом стаў уласным, тады і пачаліся актыўныя работы па яго рэканструкцыі. Віталій з усмешкай паказаў рукой на вялікі дом, які вырастае, без перабольшвання, літаральна  на вачах: “Спачатку хацеў пашырыць  маленькай верандай, памяняць дах. А цяпер вунь што атрымалася…”. Жонка Алена, дачка і сын таксама дапамагаюць у будаўніцтве. Паступова на змену маленькай непрыкметнай хатцы прыходзіць новы добраўпарадкаваны дом. Каля шасці гадоў працуе Віталій электраманцёрам у Круглянскай ПМК-266, будаўніцтвам дома займаецца ў выхадныя з ранку да цёмнага. Закуплены матэрыял для ацяпляльнай сістэмы, пачаў капаць ямку пад каналізацыйны калодзеж. Сямейны бюджэт размяркоўваюць так, каб хапіла сродкаў і на  будаўніцтва.

Сяргей і Алеся Сазуравы пасля вяселля пяць гадоў пражылі ў Глінніках. Сяргей марыў мець вялікую гаспадарку. Паступова набылі бычкоў, каня, карову, мноства рознай дамашняй птушкі. З галавы не выходзіў дом яго дзядулі і бабулі, які пуставаў у Славенях. Ён упэўніваў жонку, што жыватворная зямля продкаў дапаможа, будзе спрыяць дабрабыту, прынясе шчасце і ўдачу. Тры гады пайшло на рэканструкцыю дзедаўскай хаты. Нямала прыкладзена намаганняў і сродкаў, але маладыя гаспадары задаволены сваёй працай. Уся жыўнасць перавезена на новае месца.  Сяргей аднавіў для жывёлы хлеў, для птушкі выкапаў невялікі вадаём.

Далі старым хатам новае жыццё таксама сем’і Пахоменкаў, Кротавых. Жыхары вёскі спадзяюцца, што нарэшце збудзецца іх даўняя мара — газіфікацыя. У 2013 годзе яны стварылі кааператыў “СлавеніГаз”, старшынёй якога з’яўляецца Марына Анатольеўна Кротава. У склад кааператыва ўвайшлі 24 сям’і, якія чакаюць сваёй чаргі для правядзення газу.

А. СЕРАДА.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Выборы-2024

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Апрель 2014
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Март   Май »
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
282930  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене