Аматараў хакея трэба устрэць шчыра, ветліва і крэатыўна

10 мая 2014 19:52

Падзея, да якой так доўга рыхтаваліся, адбылася — наша краіна сустрэла чэмпіянат свету па хакеі. Нягледзячы на тое, што эпіцэнтрам падзей стане сталіца, трэба чакаць нейкага ажыўлення і на перыферыі. У прыватнасці — на пунктах прыдарожнага сэрвісу. Ці падрыхтаваліся іх уладальнікі да таго, каб сустрэць гасцей не толькі шчыра і ветліва, а яшчэ і творча (ці, як прынята гаварыць у такім кантэксце, крэатыўна)?

Хакейную тэму можна абыграць у інтэр’еры і такім чынам выклікаць у наведвальнікаў жаданне затрымацца даўжэй, зрабіць больш пакупак, а можна і выкарыстаць яе ў якасці прамой крыніцы даходу, прапанаваўшы на продаж прадукцыю з адпаведнаю сімволікай.

Аб’ехаўшы з азнаямляльнаю мэтаю некалькі прыдарожных кафэ на тэрыторыі раёна па трасе М1, пэўную долю зацікаўленасці, крэатыву на хакейную тэму мы ўбачылі ў “Дальнабойшчыку” і “Прывале”. У першым акрамя раскладу матчаў, вывешанага каля ўваходу, на барнай стойцы размясцілася саламяная лялька (на здымку), на шыі якой вісіць шыльдачка з надпісам “2014 WORLD CHAMPIONSHIP”.

— Гэта жонка аднаго нашага супрацоўніка зрабіла, — паведаміла жанчына за стойкаю. — Яна ў Крупках у Доме творчасці працуе і там займаецца розным рукадзеллем.

Лялька з’яўляецца элементам інтэр’ера, але хто ведае, магчыма, падобнымі вырабамі можна было б і паспяхова гандляваць.

У “Прывале” аказаўся даволі багаты, разнастайны выбар розных значкоў і наклеек на хакейную тэматыку, якія можна набыць.

Абодва гэтыя кафэ знаходзяцца на тым баку трасы, па якім наведвальнікі будуць вяртацца з чэмпіянату, таму масавага наплыву кліентаў у дзень нашага візіту тут не адчувалася. Не павялічылася на той час колькасць гасцей і ў матэлі на аўтазапраўцы каля Мураўнічаў, усё, як паведаміла нам адміністратар, пакуль што па-ранейшаму.

А вось на супрацьлеглым баку трасы было шматлюдна.

— Учора пасля абеду вельмі насычаны рух быў, людзей нязвыкла многа, — расказала бармэн “Шашлычнай” насупраць “Дальнабойшчыка”. — Сёння, думаю, тое самае будзе, у нас заўсёды кліентаў больш у другой палове дня, а ў сувязі з чэмпіянатам людзей асабліва шмат.

Уладальнікаў кафэ падобная з’ява можа толькі радаваць: чым больш падарожных, тым больш магчымасцей павялічыць выручку. А яшчэ добра, калі ў гасцей застанецца прыемнае ўражанне аб нашай краіне і ўзнікне жаданне калі-небудзь зноў наведаць яе.

С. АБРАМОВІЧ.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Выборы-2024

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Май 2014
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Апр   Июнь »
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене