“Аншлаг даўжынёй у жыццё”

20 мая 2014 15:09

Пад такой назвай здымаецца кінастужка пра дзейнасць народнага драматычнага тэатра пры гарадскім Доме культуры. Фільм будзе ўяўляць сабой мазаіку са спектакляў мінулага і сучаснага рэпертуара. У аснову фільма пакладзена гісторыя тэатра за 20 гадоў.

На старонках раённай газеты вы ўжо мелі магчымасць пазнаёміцца з яго кіраўнікамі, першымі крокамі на сцэне, рэпертуарам. Трэба адзначыць, дзейнасць народнага тэатра прадаўжае карыстацца вялікай папулярнасцю сярод жыхароў нашага горада і раёна.

Больш за 35 год кіруе тэатрам Святлана Мікалаеўна Васільева. Знаходзячыся на заслужаным адпачынку, яна прадаўжае справу тэатра, папаўняе рэпертуар новымі п’есамі.

Разам з артыстамі-ветэранамі паспяхова знаходзяць сваё месца на сцэне і маладыя таленавітыя ўдзельнікі, якія ўпершыню паспрабавалі сябе ў акцёрскім майстэрстве. У звычайным жыцці хтосьці з іх працуе ў школе мастацтваў, у гарадскім Доме культуры, настаўнікам. Ёсць таксама і супрацоўнікі службы аховы.

Самадзейныя артысты аб’яднаныя адной мэтай — зацікавіць гледача, данесці да яго прыгажосць пачуццяў, выкрыць чалавечыя заганы. З кожным спектаклем яны пражываюць яшчэ адно жыццё — жыццё свайго героя.

Нядаўна адбылася прэм’ера чарговага спектакля  па матывах апавяданняў М. Шолахава “Бабий бунт”. Пасля прэм’еры мы папрасілі   артыстаў падзяліцца думкамі пра ролю  тэатра ў іх жыцці. Вось што  расказалі некаторыя з іх.

Сяргей Берастаў, настаўнік музыкі раённай дзіцячай школы мастацтваў: — У тэатры больш  за дзесяць гадоў. Дэбют адбыўся ў спектаклі А. Макаёнка “Мудрамер”. Вельмі ўдзячны Святлане Мікалаеўне — яна навучыла мяне гаварыць па-беларуску. У нашым калектыве сабраліся цікавыя людзі, з імі прыемна працаваць на сцэне.

Таццяна Жаўняровіч, малады спецыяліст ГДК: — Вучылася на рэжысёра, працаваць прыехала ў Талачын. Калі даведалася, што ў Доме культуры працуе народны тэатр, адразу прыйшла ў яго кале-ктыў. З цікавасцю назіраю, як выконваюць ролі людзі старэйшага пакалення, многаму вучуся ў іх. Вельмі добра, што ёсць у нас такі тэатр,  які сабраў сапраўд-ных энтузіястаў гэтае справы.

Наталля  Мікульчык, педагог-арганізатар СШ №2: — Мая акцёрская дзейнасць пачалася больш за дзесяць гадоў таму са спектакля “Султан Брунея”. Асабліва запамінальным для мяне стаў спектакль па п’есе А. Дударава “Вечар”. Бывае цяжка вы-краіць час прыйсці на рэпетыцыю, але ногі самі ідуць у Дом культуры. Падабаецца пераўвасабляцца на сцэне. Хочацца сыграць ролю так, каб крануць, абудзіць пачуцці гледача.

Аксана Шаршун, намеснік дырэктара гарадскога Дома культуры: — У тэатры я навічок. У новым спектаклі выконваю ролю Настассі, бунтаўшчыцы з хутара. Гэта мая першая сцэнічная работа. Роля падабаецца яркасцю, непаўторнасцю характара.

Уладзімір Чаплянок, кіраўнік народнай паэтычнай гасцёўні “Друць”: — Апошнія тры гады з’яўляюся актыўным удзельнікам нашага тэатра. У свой час закончыў рэжысёрскае аддзяленне Віцебскага культпрасветвучылішча, таму тэатральная дзейнасць не была для мяне нечым новым. На маім рахунку пакуль роляў нямнога, але ўсе запамінальныя. Напрыклад, палкоўнік у спектаклі “Не пакідай мяне”, які адпраўляе на важнае і разам з тым небяспечнае заданне дзяўчат. Герой вымушаны быў скрываць свае пачуцці, нават даведаўшыся пра гібель сына. Святлана Васільеўна добра бачыць кожны вобраз, дапамагае ў яго раскрыцці. Адзін раз сыграўшы ў тэатры, хочацца прыходзіць сюды зноў і зноў. Мару стварыць які-небудзь камічны вобраз.

А. СЕРАДА.

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Май 2014
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Апр   Июнь »
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене