Пастух улетку — асоба важная

26 мая 2014 12:29

У летні перыяд якасць і ўзровень надояў малака залежаць ад правільнага ўтрымання кароў на пашы. Пад’ехаўшы на поле, дзе пасвіўся статак сельгаспрадпрыемства райаграсэрвіс, упэўніліся, што тут створаны менавіта тыя  ўмовы, каб атрымліваць добрыя надояі. У статку 156 кароў, даглядаюць іх пастухі ў дзве змены.

Прынята лічыць, што праца пастуха — не жаночая справа. А вось Наталля Фёдараўна Барташэвіч, якая жыве ў Воўкавічах, пасвіць кароў ужо другі год, раней працавала цялятніцай. На пытанне, чаму яна выбрала няпросты занятак, адказала, што прывабіў заробак, вырашыла  перад пенсіяй папоўніць сямейны бюджэт. Яе напарнік —  Васіль Віктаравіч Франкевіч, жыве па-суседстве. У любое надвор’е яны на сваім пасту, прыглядваюць за каровамі.

На момант нашага прыезду пастухі толькі што перагналі статак на свежае месца, дзе трава некранутая, падзяліліся некаторымі тонкасцямі тэхналогіі выпасу кароў. Калі загон занадта вялікі, то ўсю траву жывёлы не з’ядаюць, палавіну вытоптваюць. Пастухі вырашылі крыху паменшыць загон, каб часцей пераганяць статак. Трэба адзначыць,  трава добрая, і каровы з задавальненнем спажываюць сакавіты зялёны корм.

Жывёла забяспечана вадой, соллю, атрымлівае камбікорм. Даенне трохразовае. Цікаўлюся, што летам у большай меры ўплывае на ўзровень надояў. На думку Наталлі Фёдараўны,  пэўны ўплыў аказвае ў асноўным  надвор’е.

— Некалькі дзён назад, у спякоту, — дадае Васіль Віктаравіч, — перагналі кароў на свежую траву. Дык, ведаеце, мала хадзілі, больш ляжалі. А другім разам збяруцца і стаяць каля балеі з вадой. Яно і зразумела, усякаму жывому падчас спякотнага надвор’я цяжка. А карова, вядома, малака ў такім выпадку многа не дасць. Прыходзіцца рпаіць некаторыя захады, каб пасвілася, кармілася і давала прадукцыю.

А. СЕРЕДА.

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 10.0/10 (1 vote cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)
Пастух улетку — асоба важная, 10.0 out of 10 based on 1 rating

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Выборы-2024

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Май 2014
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Апр   Июнь »
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене