Раскоша — мець такую зямлю, і сум — бачыць яе не ў лепшым стане

27 мая 2014 18:46

На дварэ самы прыгожы час. Квітучы май сваёй зелянінай, кветкамі ў полі і лузе прыхаваў самае шэрае, непрывабнае, што пры адным толькі на яго поглядзе адбівае настрой. Вырашылі ўзяць адзін з маршрутаў, якім карыстаюцца многія, праехаць па раёне. Каб убачыць на свае вочы, што ёсць нашая зямля, што радуе і адухаўляе і што на ёй не так, чаму ў нашых вёсках цераспалосіца квітучасці і занядбаласці.

Мяшкова — немалая вёска, ад райцэнтра да яе нейкіх 8 кіламетраў, стаіць на бойкай дарозе. Да міжнароднай трасы і наогул рукой падаць. Звярні з аўтастрады адпачыць у вясковай цішыні, уяўляючы беларускую вёску з блакітнага экрана, праз вобразы і шчымлівыя пачуцці да бацькаў-шчыны — і адчуеш супрацьлеглыя пачуцці. Тое, што дала матуля-прырода, — так, прыгожае, натхняльнае, добрае і дзіўнае. Крыху павядзі вокам, дзе след чалавечы, — і адразу смецце, сучча і голле, паваленая ці разбураная агароджа. І гэта ў самым сэрцы вёскі, дзе побач дзве крамы, будынак колішняй пошты, жылыя дамы.

Райпоўскую краму з аднаго боку падпірае звыклая ўжо для нас шэрая, напаўзламаная агароджа, а перад шырокімі вокнамі гандлёвага прад-прыемства нешта накшталт лужка для выпасу кароў. Ды якія разборлівыя з іх падумалі б яшчэ пайсці ці не пайсці на такую гора-траву. А не так жа і шмат часу мінула, калі тут зямелька ўскапвалася, выса-джваліся кветкі. Цяпер замест гэтага пустазелле за металічнай агароджай і тлумачэнне — няма каму гэтым займацца.

Па майстэрстве адгаворак, зразумела ж, нам роўных у свеце не знайсці. Але ж з імі ніяк не стасуюцца дзяржаўныя праграмы па навядзенні парадку на зямлі і даручэнні кіраўнікоў вобласці і раёна па ўтрыманні ўсіх вытворчых аб’ектаў у ідэальнай чысціні, каб яны літаральна свяціліся прыгажосцю.

Далей наш шлях ляжыць у Рафалова. Толькі адзіныя гаспадары абкасілі каля падворкаў ды паляўнічыя прывялі ў парадак дамок і каля яго, які ўзялі на сваё ўтрыманне. Толькі падзякаваць можна ініцыятарам добрае справы за пачынанне і зробленае.

Штосьці робіцца па вёсцы Валосава. Але намаганні слабыя, толькі лічаныя гаспадары адгукнуліся на просьбу сельвыканкама абкасіць каля ўласных дамоў. Лепшае ўражанне аб сабе ў гэтым плане пакідаюць вёскі Нізкі і Высокі Гарадзец, Загацце. У апошняй стрэліся намі работнікі ДРБУ-147.

Двума адзінкамі транспарту займаліся зняццем парапета на мосце праз раку Усвейку. З далейшай заменаю яго на новы. Канешне, не спяшаліся, дзень жа яшчэ наперадзе, а дарогі, як і іншыя дарожныя справы, у нас проста ж “бліскучыя”.

Зазірнулі на мясцовыя могілкі. Прыкметна, да памяці сваіх продкаў адносяцца тут неабыякава. Магілкі прыбраныя,  кус-тоўе выцерабленае. Але магло быць і лепш, каб апошняе, што ў грудах, наогул было ці звезенае, ці, як вымушаная мера, спаленае. Канешне, каб быць агаро-джанымі, ім спатрэбіцца доўга чакаць. А можа, падумаўшы, рабіць гэтага і не трэба. Няма і сродкаў такіх, няма каму і займацца.

Праз вёску Рыдамля, яна хуткімі тэмпамі адмірае, бяром накірунак на вёску Дубавое. Прыгажосць мясцін захоплівае. Малайцы рыдамльчане, што па вуглы дамоў зааралі зямлю, пасеялі хлеб. А вось сотні меліяраваных гектараў па левы бок ад дарогі не прыносяць карысці. Закінулі іх даўно і больш сюды не вярталіся. Гаспадараць ужо не людзі, а бабры. Панабудавалі плацін, узнялі ўзровень вады.

Частка гэтых нізкабальных земляў трапіла ў карыстанне работнікаў лесу, але ў сёлетнюю вясну пасадкі сасны і елкі не ўбераглі. Нехта па абыякавасці падпаліў траву, загінулі вельмі адчувальныя да агню хваёвыя культуры. Адны зусім безжыццёвыя, пачарнелыя, другія здалёк свецяцца жаўтлявасцю.

Факт, як гаворыцца, збыўся. З-за нейкага злыдня і праз неаператыўнасць у дзеяннях супраць агню ніколі ўжо не вырастуць толькі ўвабраныя ў сілу елкі і сосны. Як заўважылі прымаўшыя ўдзел у аб’ездзе, убачанае выклікала крык у іх душы. Панесеныя страты не вымераць ніякімі грашыма. І, вядома ж, ніхто не панёс за страшнае злачынства ў адносінах да прыроды пакаранне. Столькі ў нас службаў, людзей на пасадах, а менавіта ж да зямлі, яе багацця няма адказных адносін, чалавечых, грамадзянскіх пачуццяў.

Ці ж мала мы ўжо сёння расплачваемся за сваю абыякавасць, безгаспадарлівасць?! У пачатку 80-х гадоў у гэтых мясцінах былі праведзеныя значныя работы па меліярацыі. Цаною вялікіх напружанняў былі адваяваныя ў прыроды землі, на якіх вырошчвалі травы, якія скарыстоўваліся для пашы жывёлы. Яны зноў зарастаюць, прыходзяць у нягоднасць. Тут, акрамя люці-ка, не знойдзеш іншай травіны. Шкада, бо вельмі ж шмат ужо гаворыцца пра навядзенне парадку на зямлі, а на справе толькі страчваем раней заваяваныя пазіцыі — у нейкай сваёй звыкласці да высокіх слоў і бяздзеяння, спасылак на цяжкасці. У нас вельмі прыгожая зямля, таму ёсць сэнс, нягледзячы на ніякія цяжкасці, за гэтую прыгажосць пастаяць і —перамагчы.

В. БІРУКОЎ.

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Один комментарий на “ Раскоша — мець такую зямлю, і сум — бачыць яе не ў лепшым стане ”

  1. Раман Блаха , 27 мая 2014 , 19:40

    Вымірае Мяшкова… На жаль, гэта заканамерны працэс. Пошту закрылі, школку старую амаль разабралі(((, праезжая частка на вуліцах разбітая ўшчэнт, а вы пра нейкае смецце і бур’ян наракаеце)))

    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0.0/5 (0 votes cast)
    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: +1 (from 1 vote)

Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Выборы-2024

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Май 2014
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Апр   Июнь »
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене