Бойкі гандаль каля “Талакі”

30 мая 2014 15:35

З раніцы тут асабліва людна — у самым разгары пасадка расады агародніны, кветак.  Гаспадыні скрупулёзна выбіраюць патрэбныя гатункі, распытваюць пра іх у прадаўцоў.

На працягу ўжо некалькіх дзён асаблівым попытам карыстаецца расада, што прывозіць са Шклова Людміла  з дачкой Вольгай. Гаспадыня ахвотна падзялілася вопытам вырошчвання расады кветак. Элітныя гатункі высяваюць і трымаюць спачатку ў хаце. У студзені выносяць у цяпліцы, дзе пры дапамозе печаў падтрымліваецца аптымальная для раслін тэмпература. У шклоўскіх аматараў кветак можна набыць петунію, аксаміткі, астры розных колераў і памераў, іншыя кветкі. У сярэднім дзесяць штук абыходзяцца ў дзесяць тысяч рублёў. Па словах Людмілы, у Талачыне купляюць шмат кветак. Любяць жыхары нашага горада і раёна упрыгожваць свае сядзібы.  Гандаль ідзе бойка, людзі не праходзяць міма. Можна набыць у шклоўскіх гаспадынь і расаду перцаў, капусты, баклажанаў, нават самаапыляльныя агуркі.

Лілія Васільеўна з вёскі Парэчча даўно  займаецца вырошчваннем расады. Разам  з мужам  дасканала авалодала тэхналогіяй вырошчвання  таматаў, агуркоў, капусты, кветак. Нярэдка Лілія Васільеўна рыхтуе расаду пад заказ пастаянным пакупнікам, дае парады па даглядзе за імі. Жанчына расказала, што ў апошні час асаблівым попытам карыстаюцца грунтавыя гатункі таматаў. Купіўшы ў яе расаду, цікаўлюся, як пазбегнуць фітафторы. Лілія Васільеўна дала параду дабавіць на вядро вады паўлітра малака і дзесяць капель ёду, паліваць гэтым растворам адзін раз на тыдзень.

Не заўсёды бывае ўсё гладка ў гэтым “бізнесе”. Можа не ўзысці насенне, могуць пакрасці расаду нават сярод белага дня. Варта толькі паглядзець на рукі жанчыны, каб зразумець, як нялёгка даецца гэты заробак.

Гараджане заглядваюць на кірмаш таксама за  яйкамі і малаком, бульбай і  іншымі дамашнімі прадуктамі. Пры гэтым аддаюць перавагу пастаянным прадаўцам.

А. СЕРАДА.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Май 2014
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Апр   Июнь »
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене