Святар – заступнік Езуса на зямлі

2 июня 2014 15:16

Учора ў талачынскім касцёле св. Антонія адбылася вялікая ўрачыстасць для вернікаў. Ксяндзы Дзяніс Крываносаў і Юзаф Парфяновіч пасля заканчэння духоўнай семінарыі ў Олтажэве (Польшча) ўпершыню правялі першую сваю Святую Імшу.

Ва ўрачыстасці прынялі ўдзел прадстаўнікі каталіцкага ордэна манахаў-палатынцаў, да якога належаць маладыя святары, ксяндзы, семінарысты, законныя сёстры-палатынкі з Беларусі і Польшчы. Цёплыя словы віншавання і шчырыя пажаданні святарам у іх нялёгкай службе на Божай ніве выказалі прыхажане.

— Святар — заступнік Езуса на зямлі. Вы прадсталі ў таямніцы святарства. Людзі вымалілі для вас гэтае пакліканне. Ваша святарства — гэта заслуга бацькоў, святароў, парафіян, талачынскай зямлі. Трэба памятаць, каб служэнне Богу было заўсёды на першым месцы, –  пажадаў ксёндз Станіслаў Вашкевіч, які некалькі гадоў служыў у Талачыне і пакінуў добры ўплыў на душу моладзі.

У выбары жыццёвага шляху Дзяніса і Юзафа ў значнай ступені паспрыяў і святар Кшыштаф Мікалайчык, пры якім хлопцы прыслужвалі ў храме ў якасці міністрантаў. Потым была вучоба ў семінарыі, падчас якой яны наведвалі родную зямлю, касцёл, у якім прыхажане заўсёды маліліся за іх. І вось настаў час, калі Дзяніс і Юзаф у якасці ксяндзоў упершыню прычашчалі прыхажан. Прычасце з родных рук атрымалі і бацькі, браты, сёстры і родныя маладых святароў.

Пасля богаслужэння Дзяніс і Юзаф выказалі словы падзякі Богу за дараванае жыццё і дар паклікання, бацькам і родным, ксяндзам, якія працавалі і працуюць у парафіі, законным сёстрам, настаўнікам і класным кіраўнікам, братам-палатынцам, аднакурснікам, сябрам, прыхажанам касцёла, усім добрым людзям, з якімі давялося ім сустрэцца ў жыцці, за добрыя парады, дапамогу, прыклад чэснага і сумленнага жыцця.

Наперадзе — самастойная служба ў горадзе Бярозе на Беоасцейшчыне для Дзяніса і ў Воранаве для Юзафа. А пакуль што летнія месяцы яны будуць паслугоўваць капеланамі ў бальніцах Гданьска.

М. ХМЯЛЮК.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: +1 (from 1 vote)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Июнь 2014
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Май   Июль »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене