Тэатр жыцця, сумніваў і пошуку Валерыя Анісенкі

4 июня 2014 12:12

Хочацца, як і аб усім у яго лёсе, толькі адкрытым тэкстам — 5 чэрвеня Валерыю Анісенку спаўняецца 70 год. Канешне, гэта вяха, адметная і прыкметная дата, а ён без манернасці, сур’ёзнасці, а больш у жарт, з гумарам. Як толькі мы зазірнулі ў яскрава гаворачы пра гаспадара службовы кабінет, не прысядаючы, бо некалі, — людзі і людзі, артысты, творцы, кідае па ходзе: “Калі і рабіць з чагосьці з’яву, то толькі з працы і творчасці, і ніяк не з даты, з юбілею…”

Сказаў вось — кабінет. А ён нічым яго не напамінае. Больш як майстэрня, часткова музей з рэчамі, якія раскрываюць гэтую загадкавую з’яву — тэатр, а яшчэ больш жыццё. А што да Валерыя Анісенкі, — то лёс у тэатры…

Пра яго напісана шмат і цікава. Ды не з выпадку даты ўзяліся і мы дадаць хоць бы адзін штрых, за якім, так вось, за адным, цэлы Сусвет яго душы. Яна пастаянна сябе праяўляе, кожную хвіліну, секунду. Не стамляецца, працуе. Зайшла маладзенькая, прыгожая дзяўчына. Ёй камплі-мент. Два-тры словы, але не з выпадку — абы сказаць, а нешта заўважыць, выдзеліць у самым простым, знешнім. Не пакрыўдзіць чалавека, а ўзняць яго над будзённасцю. А вось тут — сур’ёзная размова, над глыбінным зместам у працы, з доляю палемічнасці. І зварот да мяне, свайго субяседніка: “35 год вяду свой дзённік. Тры кніжкі ёсць, будзе чацвёртая, ужо “Віцебскі дзённік”. Хто ўважлівы, абавязкова прачытае і ў радках, і паміж імі, што самае галоўнае ў маім уяўленні шчасця — не стаміцца жыць. Многія стамляюцца, а ў мяне — узлёт. Сялянскі, талачынскі замес мяне літаральна ратуе. За два гады, што ў Коласаўскім тэатры, асабіста ім пастаўлена пяць спектакляў. Ёсць якасныя падзвіжкі ў развіцці трупы. Сёння ў газеце “Культура” (7 мая. — Аўтар) рэцэнзія на мюзікл “Дилижанс”. Білетаў на прадстаўленне за шмат дзён ужо няма. Вярнуліся са Смаленска, паказвалі “Макбета” В. Шэкспіра, поспех ашаламляльны…”

Або гэты зварот, да яшчэ аднаго факта. У 1996 годзе Анісенка з другім беларускім тэатрам паставіў “Макбета” ў Шатландыі. У 50-гадовай гісторыі Эдынбургскага фестывалю гэта стала падзеяй, як піша англійская прэса.

Ён акрылёны сваёй працай, таму стомы не было, няма і не будзе. Акрамя пакуты. Пэўна, яна, калі клакоча ў душы, непазбежная. Не выпадкова, што і ў дзённіку гэтыя ж словы: “Служба — это погоня за чином, а служение чаще всего приводит на каторгу. Утешение слабое, но когда слышишь такое, становится легче. И выбор твой становится осознанным…”

Уражанне, што праз вернасць свайму выбару Анісенка будзе ісці праз усё жыццё, адстойваць у барацьбе свае погляды, перакананні. Ва ўсім — у творчасці, каханні, у вялікім мастацтве і ў бытавых дробязях. Ён не за барацьбу, не за жорсткасць, але ж і не за мірнае суіснаванне з неразумеючымі яго погляды ў творчасці. І як лёгка дыхаецца, думаецца, калі побач неардынарныя людзі. Хочацца жыць! Пра свой перавод у Віцебск, на пасаду дырэктара — мастацкага кіраўніка Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа, у дзённіку, без перабольшання, сюжэт глыбіннага драматычнага твора, з якога, як з песні, не выкінеш і слова. Усё на месцы, па праўдзе жыцця. Пытанне, ці ж можна душу расказаць, для Валерыя Данілавіча рытарычнае. Ён яе агаляе. Творцу патрэбны творцы. У іх свая праўда. Але яна дзеля праўды ў творчасці, непадзельнай з жыццём. І прызнанне: “Если подниму театр… останусь. Не сумею поднять… на пенсию.”

Не будзем пералічваць яго заслугі. Што было — належыць пражытаму. А ён жыве і працуе сёння. З надрывам у сваёй душы, бо баліць не за сябе, а за свой тэатр, цяперашні, яго, віцебскі, наогул, за тэатр. І ён жыве гэтай верай, не здаецца ў прынцыповых пытаннях: “Узрост забірае толькі фізічныя магчымасці, усё астатняе толькі абвастраецца. Шчасце — яно толькі імгненне, усё астатняе — імкненне да яго…”

Адна з журналісцкіх публікацый з Валерыем Анісенкам носіць назву “Тэатр пачынаецца з Радзімы”. Удалая, глыбокая назва, жыццёваглыбінная. Яго пачуцці ўсчыналіся на талачынскай зямлі. Простыя, зямныя і вельмі натуральныя, з любоўю да сваіх каранёў, бацькоў, да людзей. Не былі яны простымі і бесклапотнымі. Гадзінамі Валерый Данілавіч можа ўзгадваць, як працавалася ў калгасе імя Энгельса, якім святам была тая праца, як яна расціла і выхоўвала. Жылі бедна, а ў душы была раскоша, што ты здолеў разам з іншымі, дарослымі, табе паверылі, цябе падтрымалі. Гучаць з яго вуснаў імёны, прозвішчы. Адкуль такая памяць? Яна ад удзячнасці, ад той ранняй працы, лепей якой не знойдзеш нічога. Таму і пажаданне землякам-талачынцам адзінае — працаваць і каб быў вынік.

Усё часцей ён, калі находзіць хвіліна, імчыць у Талачын. Наведвае могілкі, дзе ляжаць матуля, яго родныя. Перакананы, ва ўсім, што ў яго ёсць, што зроблена, ён абавязаны ім. Гэта тыя шчырыя словы, за якімі такія ўчынкі — чалавечыя, грамадзянскія, сапраўднага сына сваёй зямлі, вялікага творцы, які годна ідзе па гэтай грэшнай зямлі, вучыць годнасці іншых, дбае пра нашую культуру і нацыянальную свядомасць, справу духоўнага адраджэння Айчыны.

В. БІРУКОЎ.

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



Написать комментарий

This blog is kept spam free by WP-SpamFree.

ПОИСК ПО САЙТУ

Год малой родины

75-летие Победы

Прямые линии

Работа в Толочине

Ритуальные услуги

Поможем храму!

Наш календарь

Июнь 2014
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Май   Июль »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30  

Архив новостей

Конкурс туристических фильмов

Мы в Инстаграме