Настальгія па гарадскіх вадаёмах і не толькі па іх

5 июня 2014 10:03

Пра неабходнасць абароны чысціні навакольнага асяроддзя кожны чалавек чуе з дзяцінства — са школьнай парты, а то і яшчэ раней, калі, напрыклад, бацькі ці выхавацелі ў дзіцячым садзе тлумачаць яму, што абгортку ад цукеркі нельга кідаць пад ногі. Але, нягледзячы на гэта, нашы лясы і паркі працягваюць ператварацца ў сметнікі, вадаёмы становяцца непрыдатнымі для купання, а што адбываецца з паветрам і падземнымі водамі, можна толькі здагадвацца (без лабараторнага аналізу тут ніяк, але піць сырую водаправодную ваду на ўсялякі выпадак асцерагаемся).

Прадстаўнікі старэйшых пакаленняў успамінаюць, як шмат раней вадзілася рыбы ў рэчках, якімі яны былі глыбокімі і празрыстымі, якім водарам напаўнялася паветра ў перыяд актыўнага росту траў, якімі смачнымі былі натуральныя прадукты харчавання… Мы пра гэта сваім дзецям ужо не раскажам (хіба што толькі са слоў нашых бацькоў), а пра што яны не змогуць расказаць сваім, не хочацца нават уяўляць.

ЛЕГЕНДАРНЫЯ ТАЛАЧЫНСКІЯ КУПАЛЬНІ

— У часы майго дзяцінства Друць была з вірамі, людзі ў іх гінулі, — успамінае жыхар Талачына (тут і далей нічые імёны не называюцца, бо ўсімі гэтымі ўспамінамі людзі дзяліліся з аўтарам публікацыі выпадкова, мімаходам, у асабістых гутарках, без дамоўленасці на выкарыстанне іх у газетных матэрыялах). — Недалёка ад могілак (на вуліцы Пушкіна) былі чатыры месцы для купання, у залежнасці ад ступені небяспекі мы называлі гэтыя купальні “дзіцячая”, “мужчынская”, “паўмужчынская” (крыху менш небяспечная, чым “мужчынская”) і “жаночая”. На лодках навыперадкі плавалі, хто хутчэй ад “жаночай” да “дзіцячай” даплыве. Яшчэ любілі… — і тут субяседнік расказаў пра рызыкоўную забаву на вадзе, пра якую лепш не гаварыць напярэдадні летніх канікулаў, каб нікога не спакушаць на такія каскадзёрскія выкрунтасы. Можна толькі адзначыць, што пры цяперашняй глыбіні рэчкі так ужо не пазабаўляешся, чатыры купальні сталі легендамі.

КАРАСІ З САЛЯРКАЮ

Можна пачуць у народзе расповед экалагічнага характару і пра іншы вадаём у межах горада — пра невялікую сажалку, побач з якою калісьці знаходзілася аўтазапраўка сельгаспрадпрыемства (на ўскраіне Талачына ў раёне былой тэкстыльнай фабрыкі і канторы калгаса імя Энгельса). Кажуць, у пэўны перыяд там вадзілася так шмат карасёў, што можна было ледзь не вядром начэрпаць за паўгадзіны колькі хочаш, толькі ніхто гэтага не рабіў, бо ўсе ведалі: пачнеш такую рыбіну смажыць — на ўсю хату засмярдзіць саляркаю.

РЫБУ НЕ ШКАДАВАЛІ РАЗДАВАЦЬ ЗАДАРМА

Яшчэ адзін успамін з мінулага стагоддзя — аб рыбным багацці талачынскай Друці.

— Не вытрымалі аднойчы мы з сябрам, уцяклі з урокаў і пабеглі лавіць рыбу. Нацягалі — ледзь падняць. І тут паўстала пытанне: а што сказаць дома, адкуль улоў? Не прызнавацца ж, што школу прагулялі. Ну, і прыдумалі, што ішлі дадому і ўбачылі, як “нейкія дзядзькі” з брадніком хадзілі, і ім ужо не было куды класці, дык яны нам аддалі.

Хто, скажыце, будзе проста так першаму сустрэчнаму аддаваць рыбу, нават калі яе вельмі шмат? А бацькі вось паверылі такой выдумцы — значыць, выглядала яна даволі праўдападобна, што з’яўляецца дадатковым па-цвярджэннем тагачаснага рыбнага багацця вадаёмаў.

*  *  *
Не хацелася б абмяжоўвацца толькі настальгіяй аб незваротным ды страшнымі прагнозамі, але ці ёсць у нас падставы для аптымізму? Ці можна быць упэўненым у тым, што, калі не вернем былое, дык хаця б не страцім тое, што застаецца ў нас цяпер? Дастаткова зірнуць вакол сябе ў любым месцы — на гарадской вуліцы, на беразе рэчкі ці ў лесе, — каб зразумець, што спажываем, разбураем і засмечваем мы больш, чым ствараем і аднаўляем. Ці, ва ўсялякім разе, прыкладаем недастаткова намаганняў для захавання і паляпшэння навакольнага асяроддзя.

С. АБРАМОВІЧ.

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Выборы-2024

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Июнь 2014
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Май   Июль »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене