Ільновытворчасць: у ліпені пачнецца церабленне, а ў верасні ўся траста павінна быць звезена з палёў

10 июня 2014 15:53

Лён даўно пасеяны, але для механізатараў ільнозавода гарачая пара працягваецца: усе яны займаюцца апрацоўкаю сваіх палёў або аказваюць дапамогу сельгаспрадпрыемствам.

— Ад блыхі хімікаты ўнеслі, цяпер уносім супраць пырніку, — расказаў на мінулым тыдні дырэктар завода Рудзянок М. У. — Працуем і ў сельгаспрадпрыемствах. Адзін механізатар з касілкаю ў “Надзёжыне”, другі ў “Звянячах”, адзін у “Жукневе” з апырсквальнікам, у “Надзёжыне” таксама задзейнічаныя два апырсквальнікі і трактар на падвозцы вады. У “Коханаве-Агра” дапамаглі з хімпраполкаю, цяпер займаемся ўнясеннем мінеральных удабрэнняў.

Не паспееш азірнуцца — пачнецца церабленне льну:

— Адсеяліся мы першымі сярод ільнаводаў па вобласці, так што ў сярэдзіне ліпеня ўжо выедзем церабіць. Задача нам пастаўлена да 29 верасня завяршыць уборку поўнасцю, каб да гэтага дня лён быў звезены з палёў і складзены ў шохі. Пры цяперашніх плошчах — 800 гектараў, — думаю, павінны справіцца. Гэта не тое, што раней, калі па 1600, 1700 гектараў было: у кастрычніку дажджы як пойдуць, людзей адусюль збяруць у конусы ставіць, а яно ўсё роўна прападзе ўсё, што на палях засталося, нікуды не годным стане. Механізатараў у нас цяпер хоць не хапае, але надзейны касцяк, дзесяць чалавек самых вопытных, застаўся, плюс дапаможа хто-небудзь.

Напружана з кадрамі і на перапрацоўцы, хаця вядзецца яна па-ранейшаму ў тры змены. На гэтым участку не вельмі высокія заробкі, каля двух з паловаю мільёнаў. А яшчэ сур’ёзная праблема — старое, зношанае абсталяванне, якое часта даводзіцца рамантаваць. Тым не менш у цэлым вытворчы працэс ідзе зладжана і стабільна, сыравіна паступае з месцаў складзіравання на перапрацоўчыя лініі, а адтуль прадукцыя адгружаецца спажыўцам.

Выплата заробкаў, разлікі за электраэнергію, падаткі, сацыяльныя страхавыя ўзносы — абавязковых, неадкладных расходаў безліч, і здабыць на ўсё сродкі атрымліваецца вельмі няпроста. Дапамогі чакаць няма адкуль, разлічваць можна толькі на ўласныя сілы. Добра, што яны ў прадпрыемства яшчэ ёсць: забяспечанасць тэхнікаю і ўзровень прафесіяналізму кадраў дазваляюць выканаць актуальныя на сённяшні дзень задачы, калі толькі не ўзнікне іншых непрадбачаных цяжкасцей.

С. АБРАМОВІЧ.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Выборы-2024

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Июнь 2014
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Май   Июль »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене