Вопыт суседзяў: Сялява запрашае аўтатурыстаў

30 июня 2014 18:36

Ёсць меркаванне, што цікаўнасць да гэтай тэмы штучна падаграюць вытворцы турыстычных фургонаў і прычапных вагончыкаў, каб пашырыць збыт сваёй прадукцыі. Але калі разабрацца, то што ў нашым жыцці адбываецца само па сабе, без чыйгосьці больш або менш удала прыхаванага камерцыйнага інтарэсу? Куды ні кінь, усюды рэклама і тэхналогіі выцягвання грошай з ужо адбыўшыхся і патэнцыяльных кліентаў. І ў той жа час аўтатурызм сапраўды існуе як з’ява, мода, стыль жыцця, таму можна гаварыць аб ім шчыра і зацікаўлена, без падазрэнняў у нейкім круцельстве і падвохах.

21 чэрвеня ў Крупскім раёне на беразе Сялявы (а менавіта — каля зоны адпачынку “Камсамольскі бераг” фізкультурна-аздараўленчага цэнтра “Калодніца”, побач з аднайменнаю вёскаю) адкрыўся кемпінг — месца для пражывання аўтатурыстаў, якія падарожнічаюць са сваімі “хатамі на колах”. А да паслуг таго, хто не мае прычэпа або фургона, тут прапанавана некалькі стацыянарных вагончыкаў. Абгароджаная тэрыторыя, санвузлы, душавыя і некаторыя іншыя элементы інфраструктуры — усё проста, няхітра, але рацыянальна, зручна і даступна.

Створаны кемпінг таварыствам з абмежаванаю адказнасцю “Кемпінг 1″ з улікам вопыту еўрапейскіх кемпінгаў і ў прыватнасці польскіх. Дарэчы, у адкрыцці разам з прадстаўнікамі Крупскага райвыканкама і Міністэрства спорту і турызму прымаў удзел старшыня Польскай федэрацыі кемпінгаў і караванінгаў Францішак Белакоз.

Мерапрыемства было праведзена адначасова з фестывалем “Сонцазварот на Сяляве”, прымеркаваным да Купалля (паводле некаторых традыцый яно адзначаецца не ў ліпені, а ў адзін з дзён ад 21 да 24 чэрвеня).

На тэрыторыі кемпінга выступалі сама-дзейныя артысты, госці мелі магчымасць пазнаёміцца з выставамі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, набыць некаторыя ўпрыгажэнні і прадметы побыту, прадэгуставаць народную кухню, паўдзельнічаць у разнастайных гульнях і конкурсах. Трэба адзначыць, што святкаванне на ўлонні прыроды выглядала больш лёгкім, радасным і свабодным, чым гэта бывае, калі розныя кірмашы і народныя гулянні праводзяцца на гарадскіх плошчах.

Турысты, якія захочуць наведаць кемпінг на Сяляве, змогуць пакарыстацца паслугамі, прадастаўленымі для іх на зоне адпачынку “Камсамольскі бераг”. Лодкі, катамараны, валейбольная пляцоўка, альтанкі, разнастайныя турыстычныя прылады і абсталяванне (посуд, спальныя мяшкі, палаткі і г. д.) — камфорт і актыўны адпачынак усім будуць забяспечаныя.

С. АБРАМОВІЧ.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Июнь 2014
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Май   Июль »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене