Прайшоў крокам пераможцы ад Германіі да Азербайджана

3 июля 2014 12:06

Жыхар Азерцаў Уладзімір Лукіч Сітайла — украінец, але другой радзімаю для яго стала Беларусь. Пераехаў сюды ў трыццатых гадах мінулага стагоддзя разам са сваімі роднымі з Ямільчынскага раёна Жытомірскай вобласці. Дакладней, спачатку пераехаў яго брат, зарабіў крыху грошай і, пераканаўшыся, што тут можна лягчэй сябе пракарміць, паклікаў усю сям’ю.

Уладзімір Лукіч ветэран вайны. У армію трапіў у 1944 годзе. З баямі дайшоў да Германіі, быў паранены, узнагароджаны медалём “За адвагу”, атрымаў званне сяржанта. А з Германіі дайшоў пешшу да… Азербайджана.

— Думаў, вярнуся адразу дадому, аж тут залічылі мяне ў атрад пераможцаў, які павінен быў праходзіць урачыстым маршам па гарадах. Ішлі мы ў дзень па пяцьдзясят кіламетраў. Набліжаемся, напрыклад, да нейкага раённага цэнтра, тады музыка наперад заязджае, нам даюць каманду падцягнуцца — і ўваходзім урачыста, каб паказаць: вось вяртаюцца пераможцы. Так дайшлі да Тбілісі, далей — Баку, пасля — Кіравабад Азербайджан-скай ССР. Там, у Кіраваба-дзе, я і спыніўся. Пабыў крыху ў армейскай гарнізоннай хлебапякарні і папрасіўся дадому.

Ва ўзнагародным лісце чырвонаармейца Уладзіміра Сітайлы ад 7 лютага 1945 года запісана: “У наступальных баях ва Усходняй Прусіі праявіў адвагу і мужнасць. Выконваючы задачу, зайшоў з кулямётам у тыл праціўніка і агнём кулямёта паспрыяў поспеху падраздзялення. У баі 3.02.45 быў паранены і ў цяперашні момант зна-  ходзіцца на лячэнні. Варты ўзнагароджання ўрадавай узнагародай — медалём “За адвагу”.

На шчасце, раненне аказалася лёгкім, і ў хуткім часе Уладзімір Лукіч зноў быў у страі.

— Паставілі мы сваю “саракапятку” ў полі, — успамінае ён акалічнасці ранення, — снапамі замаскіравалі і вялі агонь. А ён, немец, засёк нас — і ў адказ. Снарад разарваўся — і мне асколкі ў сківіцу і ў нагу трапілі.
Уладзімір Лукіч усё жыццё працаваў на зямлі — у сельгаспрадпрыемствах і ў лясной гаспадарцы.

Здаецца, пра якія б эпізоды ваенных гадоў ні вёў ён гаворку, заўсёды расповед прасякнуты сумам па радзі-ме і мірнай працы. Гэта адчуваецца і па інтанацыі, і па змесце выказванняў: пасля перамогі адразу імкнуўся дадому, у Кіравабадзе таксама доўга не вытрымаў, папрасіў, каб адпусцілі. А яшчэ ў яго словах заўсёды адчуваецца гумар, пра ўсё ён расказвае з добраю ўсмешкаю або нават з іроніяй.

Напрыклад, пра такі эпізод:

— Неяк нашы афіцэры здабылі дзесьці галоў сорак кароў і загадалі венграм рэзаць іх, а мяне паставілі назіраць. Ну, стаю, гляджу: лупяць, разбіраюць, а хто-небудзь, бачу, туды-сюды — і адкіне ўбок для сябе кавалак. Але я нічога ім не зрабіў, ай, думаю, няхай, што я буду чапляцца…

Ні цяжкасці даваеннага жыцця, ні баявыя выпрабаванні нібыта не наклалі свой цяжкі адбітак на характар гэтага чалавека. А можа быць, зрабілі ўплыў, але толькі станоўчы, навучылі любіць і цаніць жыццё, працу, людзей — словам, усё тое, за што самааддана змагаліся абаронцы Радзімы на франтах і што пасля нястомна ўмацоўвалі на палях, заводах і будоўлях.

У. МІХАЙЛАЎ.

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: +1 (from 1 vote)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Один комментарий на “ Прайшоў крокам пераможцы ад Германіі да Азербайджана ”

  1. Шушкевич Т. И. , 8 июля 2014 , 9:00

    Хороший человек. Я его с детсва знаю.

    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0.0/5 (0 votes cast)
    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0 (from 0 votes)

Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Выборы-2024

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Июль 2014
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Июнь   Авг »
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене