Задавальняць патрэбы пакупніка — гэта і праца, і талент

7 июля 2014 8:53

Прадуктовая крама № 82 (“Радуга”) райспажыўтаварыства знаходзіцца на ўскраіне горада і знешне нічым не кідаецца ў вочы, звычайны невялікі буднак са сціплаю знешняю і ўнутранаю аддзелкаю, якую нават і асвяжыць не пашкодзіла б. Тым не менш гэтая гандлёвая кропка адна з самых лепшых: паспяховае выкананне планаў тавараабароту (нягледзячы на тое, што праз дарогу — дастойны канкурэнт, крама “Золотой колос”), парадак у дакументацыі і справаздачнасці, згода і спрыяльная атмасфера ў калектыве — так характарызуе “Радугу” адміністрацыя райспажыўтаварыства.

— Я тут працую з лістапада 2011 года, — расказвае загадчыца крамы Ірына Коршун (на здымку зправа). — Разам з Веранікаю мы ўжо другі год. Яшчэ адна наша супрацоўніца ў дэкрэтным водпуску, але мы спраўляемся ўдваіх. Калектыў наш невялікі, але дружны, стараемся, сіл сваіх не шкадуем.

Увогуле ж Ірына Уладзіміраўна ў спажыўкааперацыі з 1990 года. Не навічок у гандлёвай справе і яе напарніца Вераніка Сідаровіч. Працавала ў краме элеватара, а пасля выхаду з водпуску па догляду дзіцяці ёй прапанавалі перайсці сюды.

— З Ірынаю Уладзіміраўнаю я ўжо была знаёмая, таму згадзілася, бо ў нашай працы дружны калектыў, узаемапаразуменне і падтрымка — вельмі важны фактар.

Зразумела, паспяховая дзейнасць калектыву магчымая пры ўмове, што ён не толькі дружны, а яшчэ і прафесійны, што кожны чалавек у ім робіць сваю справу дасканала і ахвотна, з любоўю.

— Пакупнік павінен цвёрда ведаць, быць упэўненым: вось калі я сюды прыйду, то абавязкова куплю тое, што мне трэба. А калі ён раз прыйшоў і не знайшоў таго, што шукаў, другі раз, то ў трэці раз сюды ўжо не пойдзе. Таму мы стараемся вывучаць і задавальняць пажаданні людзей — не толькі вытрымліваць асартыментны пералік, а яшчэ і адэкватна рэагаваць на змяненне попыту, аператыўна заказваць тавар, які хутка разыходзіцца. Ну, і само сабою зразумела, ветлівасць, увага — без гэтага ніяк нельга.

Сапраўды, накіроўваючысая ў тую ці іншую гандлёвую кропку, чалавек не проста збіраецца атрымаць там патрэбны яму тавар, а яшчэ і чакае добрага стаўлення да сябе, падсвядома хоча адчуць сябе жаданым госцем. І ён у поўнай меры задавальняе свае патрэбы, знаходзіць тое, чаго шукае, толькі тады, калі абодва гэтыя яго жаданні, імкненні выконваюцца.

С. АБРАМОВІЧ.

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Июль 2014
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Июнь   Авг »
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене