Спаборнічалі аварыйныя брыгады газавай службы

15 июля 2014 8:43

На базе райгаза прайшлі занальныя спаборніцтвы аварыйных брыгад газавай службы. У іх прынялі ўдзел каманды з Полацка, Оршы, Шуміліна, Гарадка, Докшыцаў, Ушачаў, Дуброўна. Пераможцамі сталі прадстаўнікі прадпрыемства “Ушачырайгаз”.

Падобнае мерапрыемства праводзіцца кожны год, спачатку ў форме занальных спаборніцтваў, пасля на абласным і рэспубліканскім узроўнях. Праграма складаецца з тэарэтычнай і практычнай частак, у ходзе якіх спецыялісты дэманструюць свае прафесійныя веды і ўзровень майстэрства. Пошук і ліквідацыя парыву газаправоду, рамонт газавага абсталявання — усё, з чаго складаюцца будні аварыйных брыгад, на конкурсе трэба зрабіць пад пільным наглядам судзейскай калегіі, ведаючы, што не проста выконваеш прывычную што-дзённую працу, а адстойваеш гонар усяго свайго калектыву.

Нягледзячы на тое, што прафесійная дзейнасць работнікаў газавай сферы строга і адназначна рэгламентавана тэхналагічнымі нормамі, інструкцыямі і правіламі бяспекі, усё ж кожная канкрэтная сітуацыя, з якой яны сутыкаюцца, нясе ў сабе штосьці новае і патрабуе здольнасці хутка зарыентавацца і прыняць правільнае рашэнне. Таму арганізацыя, на базе якой праводзяцца спаборніцтвы, сама ўдзел у іх не прымае, каб усе ўдзельнікі знаходзіліся ў роўных умовах — у максімальна новых, незнаёмых абставінах. Такім чынам, для нашага райгаза ўдзел у конкурсе яшчэ наперадзе, талачынская аварыйная брыгада пакажа сваё майстэрства 15 ліпеня ў Шаркоўшчыне. А пакуль што прадпрыемства паспяхова выканала сваю задачу па арганізацыі спаборніцтваў, забяспечыўшы іх правядзенне на належным узроўні.

С. АБРАМОВІЧ.

Все новости

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Июль 2014
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Июнь   Авг »
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене