Вопыт Талачынскага элеватара зацікавіў і прыемна ўразіў расійскіх спецыялістаў

24 июля 2014 9:16

Нядаўна на ААТ “Талачынскі элеватар” прыязджала для пераймання вопыту дэлегацыя з расійскага горада Іванава. Гасцей цікавіла, у прыватнасці, выкарыстанне адходаў вытворчасці (пыл ад ачысткі зерня) у якасці паліва для кацельні. Але толькі гэтым аспектам іх знаёмства з прадпрыемствам не абмежавалася, расійскія спецыялісты знайшлі ў сваіх талачынскіх калег шмат чаго цікавага і карыснага для сябе і, дарэчы, былі прыемна ўражаныя парадкам на элеватары і яго выдатным тэхнічным станам.

— Здзівіліся, што ў нас усё знаходзіцца на такім добрым узроўні, хоць наш элеватар з 1974 года, а іх з 1993-га, — расказвае намеснік дырэктара прад-прыемства Вацкель М. В. — Праўда, здзіўляцца тут няма чаму, бо работа па захаванні і абнаўленні матэрыяльнай базы вядзецца ў нас пастаянна, сёлета мы толькі за паўгода ўклалі два з паловаю мільярда інвестыцый у асноўны капітал.

Усе праведзеныя тэхнічныя мерапрыемствы і будаўнічыя работы, пра якія нам расказаў Мікалай Васільевіч, накіраваныя ў канчатковым выніку на паскарэнне працэсу прыёму збожжа і на павелічэнне аб’ёму яго захоўвання. Прама на тэрыторыі прадпрыемства ўстаноўлены вагі для ўзважвання чыгуначных вагонаў, раней з гэтаю мэтаю даво-дзілся рабіць лішнія рэйсы на станцыю і назад. Для правядзення разнастайных работ на вышыні набыта аўтавышка, якую раней заказвалі ў камунгасе. Будуецца, ужо знаходзіцца на стадыі завяршэння, склад для напольнага захоўвання збожжа — арачнік плошчаю 80 на 20 метраў.

Прыняты меры па паскарэнні працэсу разгрузкі аўтамабіляў: устаноўлена дадатковая пляцоўка для адбору проб (на выпадак, калі асноўны пробаадборнік выйдзе са строю, каб тады вадзіцелям не даводзілася залазіць на прычэпы аўтамабіляў), набыты яшчэ адзін аўтамабілеразгрузчык для вялікагрузных аўтамбіляў.

— Адзін такі ў нас ужо быў, — тлумачыць Мікалай Васільевіч, — яшчэ адзін паставілі. Да гэтага прымушае само жыццё, машыны ж цяпер ідуць не такія, як раней, а трохвосевыя трыццацітоннікі. Увогуле, зараз назіраецца тэндэнцыя да пашырэння выкарыстання менавіта аўтамабільнага транспарту, мы і самі стараемся арыентаваць на гэта нашых пастаўшчыкоў, ён больш мабільны, чым чыгуначны, дазваляе аператыўна забраць груз з любога месца.

Да новага сезона выкананы ўсе неабходныя мерапрыемствы, накіраваныя на забеспячэнне належнага прафесійнага ўзроўню кадраў і выкананне мер бяспекі, пры патрэбе работнікі прайшлі навучанне (у Мінску, Віцебску). З мэтаю павышэння эфектыўнасці вытворчага працэсу, зніжэння верагоднасці прастояў праведзены рамонт і мадэрнізацыя некаторых элементаў зернеачы-шчальнага і зернесушыльнага абсталявання, у будынку элеватара часткова зроблена наліўная падлога (гладкае палімернае пакрыццё): старая бетонная сцяжка была ўжо не зусім якасная, прыбіраць на ёй даводзілася мятлою, а па цяперашняй глянцавай паверхні можна проста прайсціся прамысловым пыласосам.

Расказваючы аб рамонтных і прафілактычных работах, Мікалай Васільевіч адзначае:

— На правядзенне падобных мера-прыемстваў у нас заўсёды мала часу, месяц-паўтара, калі зерне адгружана спажыўцам, а новае яшчэ не пачало паступаць. Да таго ж будаўніцтва, самі разумееце, бывае звязана з рознымі непрадбачанымі цяжкасцямі, затрымкамі. І тым не менш дзякуючы зладжанай рабоце калектыву, дзякуючы энергічнасці, прадпрымальнасці кіраўніка прадпрыемства нам удаецца не толькі вырашаць найбольш актуальныя, крытычныя пытанні, але і працаваць на апярэджанне, з улікам будучых тэндэнцый. Стараемся палепшыць бытавыя ўмовы, умовы працы. Паставілі ў гэтым годзе для вадзіцеляў два кулеры, з халоднаю і гарачаю вадою. Сваім работнікам заўсёды ідзём насустрач, калі патрэбна якая-небудзь асабістая падтрымка, дапамога па сямейных абставінах, ніколі без увагі не пакідаем. Пашыраем гандлёвую сетку, па раёне ў нас ёсць 16 крамаў, будуем яшчэ адну ў Коханаве.

Словам, відавочна, што талачынскі элеватар, як і заўсёды раней, імкнецца актыўна працаваць па ўсіх напрамках, у адпаведнасці з усімі патрабаваннямі часу і з улікам магчымых перспектыў.

С. АБРАМОВІЧ.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Выборы-2024

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Июль 2014
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Июнь   Авг »
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене