Эфектыўнае рашэнне: збераглі грошы і паскорылі тэмпы работ

29 июля 2014 15:03

Рамонт і абнаўленне машынна-трактарнага парка — задача, якая ад любога прадпрыемства, сельскагаспадарчага, прамысловага, будаўнічага ці жыллёва-камунальнага, заўсёды патрабуе немалых фінансавых сродкаў. У кагосьці яны знаходзяцца больш-менш лёгка, іншыя, ледзь зводзячы канцы з канцамі, з апошніх сіл здабываюць штосьці для вырашэння толькі найбольш вострых, крытычных задач, а некаторыя зусім адчайваюцца і чакаюць дапамогі звонку. І ў любой з вышэйназваных сітуацый важна ўмець знайсці нейкае альтэрнатыўнае рашэнне, якое дапаможа зберагчы сродкі і абысціся мінімальнымі тратамі.

Сваім вопытам у гэтым напрамку можа падзяліцца прадпрыемства ДЭУ-8. У прыватнасці, яго спецыялісты змаглі сваімі сіламі сканструяваць і вырабіць адзін важны элемент для дарожнай тэхнікі, набыццё якога з-за вялікага кошту было праблематычным. Гаворка ідзе пра снегаачышчальны адвал для пагрузчыка.

— Раней мне заўсёды даводзілася працаваць каўшом, а гэта вельмі замаруджвае працэс, — расказвае машыніст пагрузчыка Андрэй Кісялёў. — Уявіце сабе, уздоўж дарогі снегавы вал, і я яго каўшом зачэрпнуў — падняў — ссыпаў пад адхон, зачэрпнуў — падняў — ссыпаў і гэтак далей.

Цяпер праца механізатара стане не такой аднастайна-надакучліваю і значна паскорыцца: зняў коўш, прычапіў адвал, паставіў яго пад патрэбным вуглом — і паехаў уздоўж краю дарогі, ссоўваючы снег.

Увасаблялі ідэю ў жыццё некалькі чалавек, найбольш значная частка работы, паводле слоў Андрэя Уладзіміравіча, легла на зваршчыка Леаніда Кавалёва, галоўнага механіка Андрэя Трафімава, загадчыка мехмайстэрні Анатоля Алданава. У прынцыпе канструкцыя адвала нібыта нескладаная: разрэзаная ўдоўж газавая труба, рама з элементамі для прымацавання да пагрузчыка, гідраўлічны цыліндр для змянення вугла. Але ўся канструкцыя вельмі масіўная (шырыня 3,2 метра, вышыня, як відаць на здымку, па плячо), пры гэтым яна павінна быць дасканалаю па форме, роўнаю, з дакладнасцю да некалькіх міліметраў, і яшчэ вы-трымліваць тоны нагрузкі. Відавочна, што змадэляваць і вырабіць такое прыстасаванне ва ўмовах звычайнай мехмайстэрні могуць толькі вялікія прафесіяналы.

А вынікам іх прафесіяналізму стане несумненны эканамічны эфект: не патрачаны сродкі на набыццё адвала, зімою знізіцца расход паліва і павысіцца эфектыўнасць работы пагрузчыка, які зможа, аператыўна выканаўшы задачы на адным участку, хутчэй перайсці на наступны.

С. АБРАМОВІЧ.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Выборы-2024

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Июль 2014
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Июнь   Авг »
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене