Запраўка ў Азерцах цяпер не горшая, чым на міжнароднай трасе

6 августа 2014 9:50

Прыемная прахалода ахоплівае ўсіх, хто заходзіць сюды ў гэтыя гарачыя летнія дні: у памяшканні крамы працуе кандыцыянер. На прылаўках поўна тавараў: разнастайныя прылады і расходныя матэрыялы для аўтамабілістаў, прадукты харчавання і напоі, цэлая вітрына сувеніраў (столькі нават не ў кожным прыдарожным кафэ на міжнароднай трасе М1 можна ўбачыць). Відавочна, што аб’ект пасля рэканструкцыі атрымаўся дастаткова прывабным і зручным, адым словам – сучасным.

Запраўка працуе кругласутачна, крама адчынена для наведвальнікаў з 8 да 20 гадзін, а пасля любы тавар касір падасць праз акенца. Да паслуг кліентаў таксама карыстанне пыласосам (платна) і кампрэсарам для напампоўвання колаў (бясплатна). На невялікім століку недалёка ад касы ляжаць рэкламныя буклеты і кніга карысных парадаў аўтамабілісту – пры жаданні тут можна выпіць кавы і пагартаць друкаваныя выданні.

Па тэрыторыі АЗС таксама прыемна праехаць або прайсці: выкладзены пліткаю пешаходныя дарожкі, прадугледжаны месцы для стаянкі транспартных сродкаў, высадкі пасажыраў, нанесена разметка.

Змяніла аблічча і само месца запраўкі аўтамабіляў, стала больш прасторным і зручным: ад сонца і дажджу яно абаронена навесам, паміж платформамі, на якіх размешчаны заправачныя калонкі, аўтамабілі могуць лёгка памесціцца ў два рады. Старыя калонкі пад адкрытым небам цяпер застануцца толькі ў памяці мясцовых жыхароў, а ў хуткім часе, напэўна, і забудуцца, бо ўсе мы прывыкнем да новага аб’екта, які стане натуральнаю, неад’емнаю часткаю нашага жыцця.

У. МІХАЙЛАЎ.

Все новости

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Выборы-2024

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Август 2014
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Июль   Сен »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене