Ад гандлю ў арандаванай краме — да адкрыцця ўласнай вытворчасці і будаўніцтва гандлёвых цэнтраў

8 августа 2014 13:47

Радуе вока талачынскі гандлёвы цэнтр “Спутник”, які спецыялізуецца на таварах для будаўніцтва, рамонту і хатняй гаспадаркі. Хоць тут яшчэ вядуцца будаўнічыя работы, але прыгажосць таго, што ўжо зроблена, і багацце выстаўленых на паказ тавараў сведчаць, што прадпрыемства “КДМ-сервис плюс”, якому належыць цэнтр, дынамічна развіваецца, ажыўляючы і ўпрыгожваючы некалі змрочную, недагледжаную мясціну нашага горада на перасячэнні вуліцы Леніна з трасаю Р19.

— Мара мая пакуль што прыземленая — завяршыць тое, што пачаў, — адказвае дырэктар прадпрыемства Дзмітрый Камлюк на пытанне аб тым, якіх мэт хацеў бы ён дасягнуць у сваёй прафесійнай дзейнасці, якія мары здзейсніць. — Склад дабудаваць, тэрыторыю добраўпарадкаваць, каб і самому прыемна было паглядзець на яе, і каб горад прыгажэйшым стаў. І ў Крупках дабудавацца, там у нас таксама гандлёвы цэнтр.

ДРУЖНЫ І ПЕРСПЕКТЫЎНЫ КАЛЕКТЫЎ

Ведаючы, што ў “КДМ-сервис плюс” ёсць яшчэ і свая вытворчасць (выпуск альтанак, садовай мэблі, піламатэрыялаў, аказанне паслуг па распілоўцы і абстругванні), за такі дзелавы размах можна толькі парадавацца. А сам Дзмітрый Эдуардавіч, заўсёды заняты, вельмі актыўны і працаздольны чалавек, з дзвюма вышэйшымі адукацыямі, бацька дваіх дзяцей, упэўнены, што поспехі становяцца магчымымі дзякуючы дружнаму калектыву, які складаюць таксама неабыякавыя людзі, зацікаўленыя ў высокіх выніках сваёй працы:

— Калектыў наш у цэлым малады, перспектыўны і мэтанакіраваны, усе жывуць працаю, і ўсім яна падабаецца. Свае кадры мы самі ж і выхоўваем — вучым, адпраўляем на курсы, семінары. Прадаўцы, напрыклад, прайшлі курсы па мерчандайзінгу (майстэрства размяшчэння тавараў на прылаўках), а розныя фірмы, чыю прадукцыю мы рэалізоўваем, праводзяць семінары. Прадаўцу карысна паўдзельнічаць у іх, каб больш глыбока вывучыць характарыстыкі таго тавара, які ён прапаноўвае пакупнікам, і пасля ўпэўнена даць кожнаму кліенту вычарпальную інфармацыю, усебакова пракансультаваць.

ДОБРАЯ ПРАФЕСІЙНАЯ РЭПУТАЦЫЯ

У кабінеце Дзмітрыя захоўваецца каля дзясятка сертыфікатаў, якія сведчаць аб тым, што прадпрыемства з’яўляецца афіцыйным партнёрам кампаній Gepard, Solaris, Fermer і іншых вядомых, аўтарытэтных вытворцаў і пастаўшчыкоў. Гэта значыць, што, набываючы, напрыклад, нейкі італьянскі інструмент, пакупнік можа быць упэўнены: гэта сапраўды тавар той фірмы, назва і лагатып якой размешчаныя на ўпакоўцы, і, такім чынам, яму забяспечаныя і адпаведная якасць, і выкананне гарантыйных абавязальніцтваў. Дарэчы, атрымаць сертыфікат аўтарытэтнай фірмы проста так немагчыма, і яго наяўнасць з’яўляецца сведчаннем станоўчай прафесійнай рэпутацыі.

АСАРТЫМЕНТ І ЦЭНЫ З АРЫЕНТАЦЫЯЙ
НА ІНТАРЭСЫ І МАГЧЫМАСЦІ СПАЖЫЎЦА

Набыць у “КДМ-сервис плюс” можна практычна любыя інструменты, прылады і матэрыялы для будаўніцтва і рамонту.

— Можам укамплектаваць будаў-ніцтва з нулявога цыкла ў адпаведнасці з праектам, пажаданнямі заказчыка, — расказвае Дзмітрый. — Дарэчы, гаворачы пра асартымент і цэны, я магу адзначыць, што вызначыў для сябе тры асноўныя фактары паспяховага гандлю, тры арыенціры, якіх заўсёды імкнуся прытрымлівацца: наяўнасць тавару, даступнасць яго для пакупнікоў і прафесіяналізм калектыву.

Каб ацаніць, наколькі паспяхова ўдаецца прадпрыемству прытрымлівацца гэтай стратэгіі, можна было б зайсці ў “Спутник”, агледзець прылаўкі і цэннікі. Асабіста я, аўтар гэтага артыкула, мэтанакіравана падобным аналізам не займаўся, таму адназначных высноў рабіць не буду, але дакладна памятаю, што, набываючы некаторыя гаспадарчыя дробязі, між іншым заўважаў тут ДВП, таннейшую на 20000 рублёў, чым такая самая ў Круглым, і электрычны зварачны апарат, які каштаваў значна менш (дакладныя лічбы ўжо забыліся), чым аналагічны на будаўнічым рынку ў Барысаве.

БЯСКОНЦАЯ ПРАЦА, ВЯЛІКАЯ АДКАЗНАСЦЬ
І ЗВЫЧАЙНЫЯ ЧАЛАВЕЧЫЯ РАДАСЦІ

У будаўнічых работах на сваім прадпрыемстве Дзмітрый Эдуардавіч прымае ўдзел асабіста — назірае за працэсам, выслухоўвае меркаванні спецыялістаў, прымае рашэнні, дае даручэнні, падтрымлівае кантакты з падрадчыкамі. Здаецца, каб ва ўсім і ўсюды паспяваць, яму неабходна працаваць дзень і ноч і без выхадных. Як можна пры такой нагрузцы і адказнасці застацца добразычлівым, адкрытым чалавекам, здольным разумець іншых, радавацца жыццю і цікавіцца чым-небудзь, акрамя бізнэсу?

— Я не магу паскардзіцца на тое, што свету белага не бачу з-за працы, — расказвае бізнэсмэн. — Напружана працаваць трэба не проста дзеля таго, каб працаваць, а каб дастойна жыць і адчуваць упэўненасць у заў-трашнім дні. Таму жыццё маё не пазбаўленае звычайных, простых чалавечых радасцей. Люблю хадзіць у грыбы, на рыбалку. Канечне, часу на гэта не столькі, колькі хацелася б, але паспяваю. Падарожнічаць люблю, хочацца мне пабываць у розных краінах, якіх я яшчэ не бачыў. Незабыўныя ўражанні засталіся ад тых мясцін, дзе, вобразна кажучы, пахне гісторыяй: Стары горад у Рызе, Львове. Яшчэ хачу пабываць у Грузіі, ведаю па водгуках, што там цудоўная прырода і гасцінныя людзі.

НІШУ НА РЫНКУ ЗАЙМАЕ ТОЙ,
ХТО ЗАДАВАЛЬНЯЕ ЯГО АКТУАЛЬНЫЯ ПАТРЭБЫ

Недахопу ў гандлёвых кропках, універсальных і спецыялізаваных, самых розных профіляў, мы сёння не адчуваем, выбар дастатковы, ёсць што і з чым параўнаць, ёсць з чаго выбраць, пры патрэбе з’ездзіўшы ў іншыя гарады. А значыць, паспяхова развівацца будуць толькі тыя суб’екты, якія акажуцца ў найбольшай ступені адпаведнымі патрэбам і магчымасцям (пакупніцкай здольнасці) насельніцтва. У гэтым кантэксце можна сказаць, што прадпрыемства “КДМ-сервис плюс”, якое пачынала дзейнасць з гандлю ў арандаваным памяшканні, а зараз дабудоўвае два ўласныя і займаецца вытворчасцю, на сучасным этапе ідзе ў нагу з часам і ўпэўнена трымаецца ў сваёй нішы на рынку.

С. АБРАМОВІЧ.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Выборы-2024

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Август 2014
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Июль   Сен »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене