Падведзены вынікі паступлення ў навучальныя ўстановы
Пасля атрымання сярэдняй адукацыі са 177 выпускнікоў раёна у вышэйшыя навучальныя ўстановы залічана 107 чалавек, у сярэднеспецыяльныя паступілі 52 вучні, у прафтэхвучылішчы — 13. Пяць чалавек будуць займацца ў Коханаўскім сельскагаспадарчым ліцэі.
290 вучняў у гэтым навучальным годзе атрымалі базавую адукацыю. З іх 178 прадоўжаць вучобу ў 10 класе. 60 чалавек паступілі ў сярэднеспецыяльныя навучальныя ўстановы, 36 — у ПТВ, 13 — у Коханаўскі сельскагаспадарчы ліцэй. Трое выпускнікоў вырашылі пайсці працаваць.