Наша прадукцыя: талачынскі сыр заваяваў Гран-пры міжнароднага конкурсу

12 августа 2014 16:30

Гонар для кожнага — плён яго працы. У гэтым сэнсе ёсць чым заяўляць пра сябе калектыву Талачынскага філіяла ААТ “Лепельскі малочнакансервавы камбінат”. Прадукцыя мясцовых перапрацоўшчыкаў малака карыстаецца нязменным попытам у спажыўцоў як у краіне, так і за яе межамі.

— Калі планка ўзнятая высока і яна ўзятая, — гаворыць намеснік дырэктара прадпрыемства па маркетынгу Генадзій Збуржынскі, — ніколі ўжо не захочаш рабіць горш. Будзе заставацца адзінае жаданне — трымаць аўтарытэт сваёй прадукцыі і думаць, як яго замацоўваць усімі магчымымі сродкамі…

Талачынскія майстры прыгатавання сыроў, вырабу сметанковага масла ведаюць і іншае — прыпынішся ў пошуку новага, заспакоішся на некаторы самы нязначны час — і саб’ешся надоўга з рытму. Гэта толькі на першы погляд можа падацца, што прыгатаваў сыр — і справа зроблена. А спажыўцы яго, пакупнікі робяць свае за-ключэнні. Калі чалавек заходзіць у краму, ён па іх і арыентуецца, чыёй з мноства аналагічнай прадукцыі аддаць перавагу. Наведвальнікі крамаў гандлёвай сеткі “Корона”, “Евроопт”, “Веста” ў Мінску, Віцебску, Магілёве ўсё часцей адзначаюць, і іх водгукі трапляюць да нас у рэдакцыю таксама, што талачынскія сыры ў апошні час у многіх карыстаюцца заслужанай увагай. Смачныя, апетытныя, добра прыгатаваныя — такія ацэнкі пакупнікоў дадаюць настрою работнікам прадпрыемства з усёй адказнасцю ставіцца да шматлікіх параметраў якасці выпрацоўваемай тут прадукцыі.

Трэба адзначыць, грамадская думка вельмі аператыўна рэагуе на тую ці іншую яе якасць, што можна бачыць і па зваротах у раённую газету па хвалюючых людзей пытаннях. Калі ж што не так — адпаведна рэагуе і кіраўніцтва прадпрыемства. Розніцы няма, дзе ты прадаеш сваю прадукцыю, марку яе трэба, па вялікім рахунку, трымаць перад кожным асобна ўзятым пакупніком. Таму неабходна ўлічваць і густы розных з іх. З гэтаю мэтаю майстры сырнай справы пастаянна працуюць над расшырэннем асартыменту. Пошукі прынеслі вынік. Зараз пералік традыцыйных сыроў, такіх вядомых, як “Сливочный”, “Россий-ский”, “Пошехонский”, “Голландский премиум”, “Мраморный”, папоўніўся элітнымі сырамі “Пармезан де Люкс”, “МААSДАМЕR BY”, “Гройцер зрелый” і “Грюнталлер”.

— Першымі імі пачаставаліся, — расказвае Генадзій Збуржынскі, — аматары гэтай прадукцыі ў Беларусі. Такім чынам мы вывучалі попыт на яе. А літаральна сёння ўзоры данай прадукцыі адпраўляем да спажыўцоў яе ў Ра-сійскую Федэрацыю. Просьба да прадпрыемстваў гандлю, якія будуць знаёміць з новымі відамі нашых сыроў сваіх пакупнікоў, адзіная — зрабіць уласнае заключэнне аб іх вартасцях. У адным мы перакананыя, што выпрацаваная па галандскіх і італьянскіх тэхналогіях, з тэрмінам паспявання ад 90 да 120 сутак, яны сваёй якасцю не расчаруюць нікога. Да прыкладу, хто ў гэтым арыентуецца, для вытворчасці сыру “МААSДАМЕR BY” разам з традыцыйнымі малочнакіслымі мікраарганізмамі для заквасак скарыстоўваюцца прапіёнава-кіслыя бактэрыі. У працэсе браджэння ў ім і ствараюцца знакамітыя дзіркі, а сам працэс бра-джэння надае сыру непаўторны водар. Сыр атрымлі-ваецца са спецыфічным сладкаватым прысмакам…

Тут ніколькі не перабольшваюць вартасці сваіх сыроў. Ёсць для гэтага спецыялісты, яны і робяць свае строгія заключэнні. На 20-й міжнароднай выстаўцы-кірмашы “Продэкспо-2013″ у конкурсе-дэгустацыі “Чэмпіён смаку” ў намінацыі “Спажывецкая ацэнка — якасць” сыр “Гройцер зрелый” заваяваў Гран-пры сярод элітных сыроў.

— Той, хто паспрабаваў талачынскі варыянт італьянскага “Пармезона”, — гаворыць галоўны тэхнолаг прадпрыемства Людміла Дзяньгуб, — з упэўненасцю можа канстатаваць, што наш прадукт нічым не горшы за імпартны. Ну а сыр “Грюнталлер” з зернейкамі пажытніку і наогул незаменны для здароўя чалавека, добра ўплывае на страўнікавую, дыхальную і імунную сістэмы, утрымлівае вітаміны і мінеральныя рэчывы.

Ідэю прыгатавання гэтага сыру Людміла Паўлаўна пераняла ў галандцаў падчас выезду ў гэтую краіну на семінар па праграме Мінсельгасхарча. На радзіме сыроў было што пабачыць і ўзяць для прымянення ў сябе на прадпрыемстве.

У сярэднім прадпрыемствам рэалізуецца ў гэтыя летнія месяцы 100 тон сыру на ўнутраным рынку, яшчэ 50 тон яго прадаецца на расійскім рынку. У размове Генадзій Збуржынскі прыпыніўся на адной дэталі, якая чыста знешне мала пра што і гаворыць. Аказваецца, пры прывядзенні рэканструкцыі аднаго з памяшканняў пад цэх нана-фільтрацыі сыроваткі прыйшлося з восені мінулага года зменшыць аб’ёмы выпуску сыроў. Гандлёвая сетка краіны тут жа на гэта адрэагавала, знайшлі іншых пастаўшчыкоў. Толькі ў красавіку бягучага года праз канкурэнтаздольнасць сваёй прадукцыі талачынскае прадпрыемства зноў вярнула ранейшых канкурэнтаў. Прыемна здзіўляе, што едуць за ёю ў Талачын нават з далёкага ад нас Алтайскага краю, аддаючы ў адзін бок цэлы тыдзень. Відавочна, якасць тавару таго каштуе. Бяруць традыцыйныя сыры, і амаль у поўным асартыменце, што дапамагае гандлёва-вытворчай фірме “Алтайская буренка” задавальняць густы самых патрабавальных пакупнікоў. Такі далёкі пераезд у чатыры тысячы кіламетраў тлумачаць тым, што вытворцаў падобнага ўзроўню, як у Талачыне, у сябе дома знайсці не проста.

А вось для піцерцаў наша прадукцыя лічацца дарагаватай. Даны рэгіён паспяхова развівае малочную жывёлагадоўлю, адпаведна вырашае і пытанне пера-працоўкі малака. Што выгадна адрознівае нашых вытворцаў — дык гэта хуткае, аператыўнае выкананне паступіўшых заявак на пастаўку сыроў. Не праходзіць і двое сутак, як кліент атрымлівае “дабро” на адгрузку неабходнай прадукцыі.

Чарговы візіт на прад-прыемства ўпаўне пераконвае, што яно працуе на сучасным узроўні. Укараняюцца новыя тэхналогіі, расце культура вытворчасці.

Канструяваны колішні сырцэх для вытворчасці канцэнтраванай сыроваткі. Яна карыстаецца ўсё ўзрастаючым попытам у расійскіх фірм для вырабу лякарстваў, у кандытарскай і хлебапякарнай справе, з яе вырабляюць замяняльнік неразведзенага малака. 10 тон у гадзіну дае польская лінія гэтага вельмі папулярнага ў спажыўцоў віду прадукцыі. Раней сыроватка бясплатна аддавалася прадпрыемствам на корм жывёле, а зараз пасля згушчэння атрымліваецца ўнікальнейшы прадукт, тона якога прыносіць каля 1 млн. рублёў выручкі.

Наступным крокам наперад стане фасоўка вырабляемай сырнай прадукцыі. Зараз прапрацоўваецца пытанне закупу неабходнага для гэтага абсталявання і прапановы перададзены ўжо на разгляд галаўнога прадпрыемства. Прыкладная разліковая магутнасць яго — 5 тон у змену, кошт — каля 100 тысяч еўра. Застаецца толькі спадзявацца, што паспяхова працуючае прадпрыемства таксама вырашыць гэтую задачу ў час, бо як вядома, прамаруджванне ў руху наперад ёсць адкатванне назад. А такое недапушчальна. Гэта ў калектыве добра ўсвядомлена, усе апошнія гады тут працуюць у рэжыме пастаяннага сістэмнага абнаўлення вытворчасці.

В. БІРУКОЎ.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Один комментарий на “ Наша прадукцыя: талачынскі сыр заваяваў Гран-пры міжнароднага конкурсу ”

  1. Вишенка , 21 августа 2014 , 16:25

    Хотелось бы рядовым покупателям есть такой же сыр, какой отправляется на различные конкурсы. Недавно покупали с соседкой “Сливочный”. Есть его нельзя: прогорклый, липнет к зубам и к ножу. Выброшенные деньги.

    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0.0/5 (0 votes cast)
    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0 (from 0 votes)

Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Август 2014
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Июль   Сен »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене