Ёсць хлеб, і множацца тысячныя намалоты

13 августа 2014 12:15

Першую тысячу хлеба яшчэ на мінулым тыдні запісаў на свой рахунак малады камбайнер кансервавага завода Уладзімір Яршоў. Па выніках за сённяшні дзень ён будзе мець ужо 1,5 тысячы тон. Усім хлеб даецца цяжка, але ў кожнай справе ёсць свае прафесіяналы, адораныя прыродай людзі. І самая цяжкая, складаная праца ім толькі ў задавальненне і радасць. Менавіта такую каманду складаюць сёння механізатары кансервавага завода. На раніцу 12 жніўня яшчэ чатыры камбайнеры прадпрыемства прымалі віншаванні з добрым асабістым здабыткам, асобныя з іх мелі яго ужо за дзень да гэтага. Ушчыльную за лідарам ідуць Аляксандр Ільін, Сяргей Мазок, Уладзімір Рэут, Сяргей Шнырко. Да “тысячнікаў”  кансервавага завода далучыўся з ААТ “Камсамольская праўда” камбайнер Ігар Саян з сынам Віталіем (на здымку).

На поле за вёскай Любанічы ў самы разгар дня зазірнулі старшыня райкама прафсаюза Вера Зуева, дырэктар прадпрыемства Андрэй Лісаў, старшыня прафкама прадпрыемства Алеся Месаедава з віншавальным словам і падарункамі. Асаблівасць сёлетняй неймавернай для гаспадарнікаў спёкі адчулася адразу пры ўездзе на ўзнятае ворыва. Камякі зямлі пад коламі тэхнікі пераўтвараліся ў пыл, і дырэктарскі ўсюдыход, пагрузаючы ў “бархане” па самае днішча, з цяжкасцю выкараскваўся з пылу-пяску. Так прыходзіцца зараз людзям, тэхніцы, зямлі. Рызыкоўна ў такую глебу, заўважыў Андрэй Лісаў, кідаць рапс, ён згарыць. Пачынаць сяўбу можна толькі з прыходам дажджу. Таму тэмпы гэтай работы крыху прыпынілі. А, з другога боку, абышлося б і без яго — не менш дарагі і хлеб, і асабліва могуць пацярпець аўсы, у якіх зернейка ледзьве трымаецца ў сваёй мяцёлцы.

— Ураджай сёлета добры, — гаворыць Андрэй Мікалаевіч, — маем на круг 30 цэнтнераў. Гэта не выпадковасць, а рэзультат зладжанай работы механізатараў, галоўных спецыялістаў, іх адказнасці. Радуюць яравыя, і найперш авёс. Асобныя палеткі пад ім даюць 50 — 60 цэнтнераў. Прадумана падыходзілі перад сяўбой з апрацоўкай зямлі, унясеннем удабрэння, з восені вырашылі пытанні па насенным матэрыяле. Затым ідуць па ўраджайнасці азімыя пшаніца (33 — 35 цэнтнераў) і жыта (27-28 цэнтнераў). У апошнія гады стаўку зрабілі на азімую пшаніцу. І не памыліліся. Элітнае насенне яе бяром на кансервавым заводзе. Асаблівая ўвага захаванню тэхналогій, і першае тут — апрацоўка глебы, затым якасць пасяўнога матэрыялу, унясенне ўдабрэння і работа па прымяненні сродкаў аховы раслін. Летась набылі самаходны апырсквальнік “Раса” і вырашаем усе пытанні з хімічнай апрацоўкай раслін. Набылі дыскатар, ён выроўнівае глебу, апрацоўка яе стала значна лепшай…

Вынік усіх намаганняў — ураджай у полі і збожжа ў засеках. Ёсць і тое, і другое. Прыходзіцца прыспешвацца, каб са змяненнем надвор’я не страціць ні каліўца вырашчанага. Гэты тэмп адчулі мы і па гуле камбайнаў у поле. Віноўнікі ўрачыстасці, пакінуўшы кабіну камбайна, свядома не глушылі матор. Іх трэба зразумець, лік часу пайшоў на хвіліны. І хоць з раніцы 11 жніўня іх экіпаж намалаціў 1025 тон, спяшаліся, авёс можа “пацекчы”.

— Надвор’е дапамагае ўбіраць, — заўважыў Ігар Саян. — Не было асаблівых прыпынкаў з-за паліва. Больш цяжка з запчасткамі. Камбайны часта выходзяць са строю, шмат паломак…

Нават з яго вопытам, убірае хлеб з 1991 года, усяго хапае. І камбайн не малады, пяты сезон у полі. Але з тэхнікай усё наадварот. Яна нават з канвеера ўжо ніякая, і таму ўсё кладзецца на рукі механізатара і на кішэню гаспадаркі.

Пяты сезон і Віталій, адзінаццацікласнік, робіць з бацькам. Вывучыў камбайн, можа весці яго самастойна, а спатрэбіцца — не горш бацькі правядзе рамонт. І гэта таксама складаемае поспеху — у адной звязцы мець на камбайне двух тэхнічна падрыхтаваных спецыялістаў. На добрым узроўні Віталій вывучыў і КВК-800, на якім робіць Ігар Аляксандравіч, МТЗ-1221, іншую тэхніку.

Несумненна, у нас будуць новыя тысячы, бо за кожным такім вынікам стаіць асоба чалавека, механізатара, кемлівасць да працы на сяле і любоў да прыгажосці зямлі, якая трымае чалавечае жыццё. І, дзякуй Богу, што ў нас ёсць такія людзі, і іх шмат. Менавіта ў гэты дзень дзякуючы ім Віцебшчына выйшла на намалот у адзін мільён тон хлеба. І яшчэ, як гаворыцца, не вечар. Добрыя, прыемныя падзеі наперадзе, і мы абавязкова аб іх раскажам.

В. БІРУКОЎ.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Год исторической памяти

Хвала рукам, что пахнут хлебом

Партизаны Толочинщины

Прямые линии

Ритуальные услуги

Поможем храму!

ЧТУП “РОУЗТОРГ”

Наш календарь

Август 2014
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Июль   Сен »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Архив новостей

Мы в Инстаграме

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram