У Дрыбіне кірмаш гудзе, няма месца анідзе

14 августа 2014 16:25

Сёлета ў чацвёрты раз прымалі гасцей “Дрыбінскія таржкі” на Магілёўшчыне. Бралі ў ім удзел і работнікі Раіцкага сельскага Дома культуры.

Прадпрыемствы і арганізацыі прапанавалі сваю прадукцыю. Госці фестывалю частаваліся ў “Таржковых крамніцах” (лаўках) гарбатай з траў, набывалі самі травы. Тут у шырокім асартыменце быў мёд, была і медавуха. У спякотнае надвор’е асаблівым попытам карысталася жывая крынічная вада. Дрыбінскія шапавалы дэманстравалі свае вырабы з шэрсці і, як заўсёды,  знакамітыя валёнкі.

У канцэртнай праграме фестывалю прынялі ўдзел каля трыццаці творчых калектываў з Рэспублікі Беларусь і Расіі. Талачынцы зноў прыехалі сюды з калекцыяй ад клуба “Мода”. Сёлета яна называлася “Купляйце беларускае”. Вырабы са штучнага футра для дарослых і дзяцей, вязаныя сукенкі і абутак,  дамскія сумачкі, зручныя зайцы-кішэні для ваннай, лялькі-шкатулкі – усё  справа рук раіцкіх майстрых.  Кожная рэч суправаджалася трапнымі змястоўнымі каментарыямі. Як заўсёды, моднае адзенне з калекцыі і іншыя рэчы  выклікалі цікавасць і карысталіся попытам.

Бурныя апладысменты гледачоў выклікала выступленне вакальнай групы “Родныя галасы”. Дадому талачынцы вярнуліся акрыленыя поспехам, са шматлікімі дыпомамі.

А. СЕРАДА.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 10.0/10 (1 vote cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)
У Дрыбіне кірмаш гудзе, няма месца анідзе, 10.0 out of 10 based on 1 rating

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Выборы-2024

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Август 2014
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Июль   Сен »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене