ДТСААФ: колішнія здабыткі ў дапамогу сённяшнім здзяйсненням

15 августа 2014 15:18

У 1974 годзе быў утвораны талачынскі раённы спартыўна-тэхнічны клуб ДТСААФ. Як зазначалася ў дакументах, “з непасрэдным яго падпарадкаваннем абласному камітэту ДТСААФ”. Першым начальнікам клуба быў прызначаны М. С. Жураўлеў. Міхаіл Сямёнавіч актыўна асабіста сам займаўся наборам навучэнцаў. Яму ўдавалася трымаць высока планку патрабаванняў, хоць, да слова, тады было і значна прасцей атрымаць пасведчанне на кіраванне аўтамабілем ці матацыклам. Потым адбываюцца частыя змены кіраўніцтва клуба, і на гэтай пасадзе робяць Васілій Акімавіч Парункевіч, Міхаіл Мікалаевіч Валаховіч. Але менавіта ў гэты перыяд, у кастрычніку 1976 года, заканчваецца ўзвядзенне будынка спартыўна-тэхнічнага клуба ў Талачыне, існуючага і зараз, па вуліцы Лузгіна.

Асобнай старонкай ў гісторыю дзейнасці клуба ўвайшло кіраванне ім Анатолія Цімафеевіча Зянькова. На працягу 20 год (з 1979 па 1999 год) ён быў нязменным яго начальнікам, а потым яшчэ некаторы час выкладаў навучэнцам Правілы дарожнага руху. Гэты перыяд выдаўся асабліва плённым для дзейнасці клуба ў Талачыне. З мая 1980 года тут пачаў функцыяніраваць пнеўматычны цір. Вялося (пасля некаторага перапынку) навучанне ваджэнню матацыкла, ішла падрыхтоўка вадзіцеляў для галін народнай гаспадаркі катэгорыі “А”, “В — С”, “Д — Е”. Выхаванцы клуба неаднаразова выступалі на абласных і рэспубліканскіх спаборніцтвах па мотакросе, паказвалі добрыя вынікі. У снежні 1986 года ўводзіцца ў эксплуатацыю клас практычных заняткаў, а ў лістападзе 1987 года — Дом тэхнічнага навучання.

У кастрычніку 1991 года таварыства пераўтвараецца з структурнага падраздзялення ў Беларускае абароннае спартыўна-тэхнічнае таварытсва.

Пераўтварэнні арганізацыйныя, якія мелі месца ў 2003 і 2006 годзе, вяртаюць яму ранейшую, прывычную для ўсіх назву —раённая арганізацыйная структура ДТСААФ.
На пасадзе кіраўнікоў гэтага грамадскага фарміравання можна бачыць імёны людзей, якія ўносілі далейшы ўклад у яго развіццё. Гэта Міхаіл Васільевіч Пашкевіч, Вячаслаў Аляксеевіч Александровіч, Міхаіл Іванавіч Васюк, Мікалай Эдуардавіч Фандо. З мая бягучага года РАС ДТСААФ узначальвае Міхаіл Уладзіміравіч Радзько.

Ён стаў пераемнікам лепшых традыцый тых, хто, з’яўляючыся спецыялістам-інжынерам, прафесіяналам у сваёй справе, нёс высокую адказнасць за падрыхтоўку вадзіцеляў, развіццё тэхнічнай творчасці моладзі. Час уносіць у жыццё свае карэктывы. Сёння новаму кіраўніку даводзіцца вырашаць іншыя задачы, сутыкацца з іншымі праблемамі. Набылі для навучання курсантаў новы аўтамабіль “Нексія”, зараз іх тут розных марак пяць, паставілі дзесяць сучасных камп’ютараў, каб на ўзроўні весці тэарэтычную падрыхтоўку навучэнцаў. Прыйшлося займацца і будынкам. Зрабілі капітальны рамонт яго даху, адрамантавалі падлогу, агаражэнне тэрыторыі, у бліжэйшыя дні выканаюць да канца асфальтавае пакрыццё на аўтадроме.

Вопыту ў гаспадарчых, як і чыста прафесійных абавязках, Міхаілу Радзько не займаць. Закончыў Гарадоцкі тэхнікум механізацыі, школу кіруючага саставу Дзяржаўтаінспекцыі ў г. Іжэўску. У сістэме бяспекі дарожнага руху з 1973 года. Пачынаў свой прафесійны шлях падчас праходжання тэрміновай воінскай службы ў Польшчы. Добры паслужны спісак і за плячыма майстроў вытворчага навучання Андрэя Міхайлавіча Гвоздзева, Ігара Іванавіча Рака, Мікалая Уладзіміравіча Радзько. Правілы дарожнага руху і тэхнічнае абсталяванне аўтамабіля выкладае Барыс Іванавіч Мыльцын. За кароткі час ім шмат зроблена па перааснашчэнні класа, умовах навучання, па забеспячэнні якаснай падрыхтоўкі вадзіцеляў транспартных сродкаў. Тут не ўтойваюць і праблем, а таму і вырашэнне іх не зацягваецца.

Стыль адкрытых, пошукавых дзеянняў прыносіць свае вынікі. Адгукнулася моладзь, і з падтрымкай бацькоў сямёра вучняў старшых класаў школ горада і раёна ўжо засвойваюць патрэбныя для сябе тэарэтычныя навыкі. Набраныя 2 групы, у іх займаюцца каля 50 чалавек.

На дасягнутым не прыпыняюцца. Гэта яшчэ толькі першыя крокі на шляху да неабходных зменаў. Сённяшнему кіраўніцтву РАС ДТСААФ хочацца бачыць сустрэчны рух да вызначанай мэты і з боку тых, хто імкнецца атрымаць тэхнічныя навыкі, быць на “ты” з сучаснымі транспартнымі сродкамі. Дарэчы, тут і чакаюць кожнага, і заўжды падтрымаюць, дапамогуць, не пакінуць адзін на адзін са сваімі цяжкасцямі. Такая склалася ў калектыве атмасфера, каб узаемна, з паразуменнем адно аднаго ісці далей, забяспечваць развіццё і рух наперад.

В. БІРУКОЎ.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Август 2014
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Июль   Сен »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене