Рамонт адразу пасля рэканструкцыі, або Дзе абяцаны газ для аўтамабілістаў?

19 августа 2014 16:35

Абноўленая аўтазапраўка ў Азерцах, несумненна, парадавала спажыўцоў сваім дасканалым знешнім выглядам і больш шырокім, чым раней, асартыментам паслуг. Але не абышлося і без некаторых непаразуменняў.

Так, у тэксце навіны аб увядзенні ў дзеянне гэтай АЗС на сайце “Беларуснафты” 18 ліпеня між іншым паведамлялася, што тут можна заправіцца ўсімі відамі паліва, у тым ліку і газам. Тым не менш, як відаць па здымку, зробленым аж 9 жніўня, ні на газ, ні на дызельнае паліва класа Еўра аўтамабілістам разлічваць не даводзілася. Касіры, да якіх я звярнуўся з пытаннем, ці будуць рэалізоўвацца іншыя віды паліва, акрамя бензіну і звычайнай саляркі, адказалі, што такога кшталту інфармацыяй не валодаюць. У выніку растлумачыць сітуацыю я папрасіў, адправіўшы электронны ліст, кіраўніцтва РУП “ВА “Беларуснафта” (зрабіў гэта як фізічная асоба, не ад імя рэдакцыі газеты).

З атрыманага адказу ад 8 жніўня за подпісам намесніка генеральнага дырэктара па забеспячэнні вуглевадароднаю сыравінаю і рэалізацыі прадукцыі вынікае, што газ для аўтамабілістаў ўсё ж нібыта будзе, але толькі пасля вырашэння нейкіх тэх-нічных праблем. “Адсутнасць у продажы звадкаванага вуглевадароднага газу звязана з узнікненнем на АЗС тэхнічных праблем, у сувязі з чым праводзяцца рамонтныя работы, — гаворыцца ў лісце. — Арыенціровачная дата пачатку рэалізацыі звадкаванага газу — 11.08.2014″.

Цікава, канечне, што за рамонтныя работы на толькі што рэканструяваным аб’екце, але ў лісце гэта, на жаль, не канкрэтызуецца. Хацелася б, каб у час, калі гэтыя радкі з’явяцца на старонках газеты, праблема сапраўды была ўжо знятая і талачынскія ўладальнікі газіфікаваных аўтамабіляў атрымалі магчымасць ездзіць на запраўку не толькі ў Райцы, але і ў Азерцы.

Акрамя таго, наконт продажу ў Азерцах дызельнага паліва розных марак у адказе кіраўніцтва “Беларуснафты” сказана: “Рашэнне аб рэалізацыі дызельнага паліва маркі ДТ-Л-К5 (адпавядае экалагічнаму класу Еўра-5) будзе прымацца з улікам попыту на яго”. Зразумець гэтую фразу можна па-рознаму — і як абяцанне паспрабаваць прадаваць у Азерцах салярку Еўра-5 дзеля вывучэння попыту, і як намер увесці яе ў асартымент пасля таго, як павялічыцца попыт у цэлым па рэспубліцы, вобласці, раёне. Так што пажывём — пабачым.

А вось кароценькае тлумачэнне наконт таго, чаму на сайце апублікавана паведамленне, якое не адпавядае рэчаіснасці (аб рэалізацыі газу), з’яўляецца нічым іншым, як спробаю самаапраўдання: “Інфармацыя на сайце ВА “Беларуснафта” ад 18.07.2014 аб адкрыцці АЗС у Віцебскай вобласці адносіцца да разраду агульных інфармацыйных звестак”. Ды якімі б яны ні былі, агульнымі ці прыватнымі, абстрактнымі ці канкрэтнымі, а ў першую чаргу павінны быць праў-дзівымі, адлюстроўваць рэальнасць, а не прыхарошваць яе. Але будзем спадзявацца, што гэтую вольнасць у падачы фактаў адказныя асобы дазволілі сабе толькі па такім некрытычным, не вельмі прынцыповым пытанні, а ва ўсіх астатніх сваіх справах яны заўсёды бездакорна ўважлівыя і акуратныя.

С. АБРАМОВІЧ.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Август 2014
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Июль   Сен »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене