У пошуку забавы для дзяцей мы ездзім па іншых гарадах

26 августа 2014 16:56

Канчаецца лета, і надзіманая горка з’яўляецца ў цэнтры горада ўжо не кожны дзень, таму што не заўсёды падобнай забаве спрыяе надвор’е. Дарэчы, а чым яшчэ, акрамя горкі, батута і электрамабіляў, мы маглі пацешыць сваіх дзяцей на працягу сонечнага і цёплага сезона?

У сваім горадзе – амаль нічым. Звычайна возім іх у Круглае і ў Оршу.

Неяк у канцы ліпеня ў самую спёку ў скверы з’явіўся цэлы надзіманы гарадок: горкі, замкі, лесвіцы. Але кліентаў было малавата, напэўна, з-за гарачыні. Да таго ж і асартымент паслуг аказаўся занадта бедным: гарадок вялікі, ды ўсе яго элементы нізенькія, разлічаныя на зусім маленькіх дзяцей, а таму чакаць вялікага патоку наведвальнікаў сапраўды не даводзілася. Скакаць на батуце, які стаяў побач з гарадком, у такое надвор’е наўрад ці хто захацеў бы, і на ім ляжалі, слухаючы музыку, два хлопцы – гаспадары атракцыёнаў. Прывезлі яны сваю забаву з Віцебска, на колькі дзён, дакладна не ведалі, сказалі, што ў залежнасці ад попыту. Бралі 20000 рублёў за 10 хвілін або 30000 за 20 хвілін. Пабылі адзін вечар і зніклі.

Напэўна, калісьці мы ўпусцілі час, не дадумаліся, ці не змаглі, ці не паспелі арганізаваць дастаткова маштабны, прывабны дзіцячы забаўляльны комплекс накшталт такога, як у Круглым, і цяпер не да нас прыязджаюць адпачыць і павесяліцца, а мы самі ездзім куды-небудзь, каб зрабіць сваім дзецям свята.

Сяргей АБРАМОВІЧ.

НА ЗДЫМКУ: у аршанскім парку атракцыёнаў.

Все новости

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 9.0/10 (1 vote cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)
У пошуку забавы для дзяцей мы ездзім па іншых гарадах, 9.0 out of 10 based on 1 rating

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



2 комментария на “ У пошуку забавы для дзяцей мы ездзім па іншых гарадах ”

  1. Ярина , 12 сентября 2014 , 20:17

    Согласна с предыдущим оратором. Когда уходила в декрет,думала: вот родится малыш, подрастет, а к этому времени,глядишь, и парк детский с аттракционами появится. Малышу уже…10 лет, а парк так и не появился…

    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0.0/5 (0 votes cast)
    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0 (from 0 votes)
  2. Цветик-семицветик , 30 августа 2014 , 15:56

    Вот и меня всегда интересовал вопрос, куда идут деньги, заработанные на многочисленных районных субботниках? В призывах выйти на него указывается, что средства будут направлены на благоустройство города. И где хоть какое-то благоустройство? Комхозовские клумбы эконом-класса, единственный сквер в центре города и тот имеет какой-то неопрятно заброшенный вид. А с детскими площадками в нашем городе так вообще печалька. Районный центр, а деткам поиграть негде – позор! Жаль, что вместо мест отдыха районным властям “экономически выгоднее” открывать и содержать уюты, петушки, пиф-пафы, 24+ и т.п.
    Да и консервный завод, на благо которого неустанно трудится весь город, мог бы посодействовать в приобретении приличной детской площадки.Как-то так…

    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0.0/5 (0 votes cast)
    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: +1 (from 1 vote)

Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Август 2014
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Июль   Сен »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене