Узгадалі добры, хвалюючы час, школьныя гады

27 августа 2014 9:10

Мы родам з дзяцінства, са школы, і для кожнага гэты перыяд жыцця дарагі, прыгожы, непаўторны. Зачыніла ўжо свае дзверы колішняя васьмігодка, а потым і базавая школа ў Новым Сяле, але ў сэрцы сваіх выхаванцаў яна жыве самым светлым успамінам. Вось і вырашылі сабрацца выпускнікі школы 1984 года, прымяркоўваючы мерапрыемства да юбілею, сваёй сям’ёю, ды атрымалася — ужо сем’ямі.

За 30 год, як гаворыцца, шмат вады збегла, пераменаў адбылося, а сувязь душэўная жыла, не парывалася, хоць столькі асобныя з іх не часта страчаліся адно з адным, былі, як гаворыцца, толькі эпізоды.

На момант развітання са школай іх было 15. Засталося 14. Адзін з хлопцаў трагічна загінуў. Памяць аб Валодзю Марцынкевічу, які жыў на Брэстчыне, а потым вярнуўся ў родныя мясціны, ушанавалі хвілінаю маўчання.

Ідэю сабрацца разам выказала, памятаючы ранейшыя свае абавязкі старасты класа, камсорга школы, актыўная, мэтанакіраваная Вольга Тамаровіч. Са шкадаваннем пры прывітанні і поціску рук заўважыла Вольга, што, маўляў, не апраўдала ўскладваемыя на яе спадзяванні стаць філолагам, быць настаўнікам мовы і літаратуры ці навукоўцам, а ўсё, дарэчы, і найперш адчуванне слова, у яе было, але заўважыла, расчаравання з-за непазбытых мэтаў быць не павінна. І ў гэтым яна пераканала прысутных аднакласнікаў, сяброў, сваіх настаўнікаў шчырасцю паводзін, уменнем цудоўна спраўляцца з хвалюючай у даны момант роллю вядучай мерапрыемства.

Так, недабрала запаветнага бала ў Белдзяржуніверсітэт, але праз жыццё пранесла захапленне кнігай, музыкай, тэатрам. У школе мы разам ставілі “Рэвізора” (асобныя дзеі) па Мікалаю Гогалю, а Вольга вельмі натуральна сыграла ролю гараднічага. І найперш яна адбылася як чалавек, асоба. Будучы родам са шматдзетнай сям’і, хоць і самая малодшая, усяго дабівалася сваёю працаю, намаганнямі, добразычлівасцю да людзей. 26 год яна прысвяціла працы на Мінскім трактарным заводзе ў самым гарачым яго цэху, у ліцейным. Мае шмат узнагарод, носіць званне ветэрана працоўнага калектыву. І рассмяялася дадаючы: “Я ўжо пенсіянерка. У нас рабілі адзінкі жанчын, і мы па спецыфіцы ўмоў працы атрымліваем вось такую перавагу ў пенсійным забеспячэнні перад іншымі. Але адпачываць не збіраюся. Ёсць дамова, і мяне бяруць у гандлёвае прадпрыемства прадаўцом тавараў. Адбор прафесійны, засталося толькі пачаць — зноў новае жыццё…”

Адбылася і як матуля. Яе і суправаджалі, знаёмячыся з мамінымі аднакласнікамі, сыны Кірыл і Аляксей. Старэйшы — студэнт Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, рыхтуецца стаць хірургам-кардыёлагам, прадоўжыць справу свайго настаўніка, вядомага ў нашай краіне ўрача, доктара медыцынскіх навук нашага земляка Мікалая Фёдаравіча Сіўца. Малодшы займаецца ў электратэхнічным каледжы. У іх сям’і ўсе іграюць на музыкальных інструментах.

Перадалася здольнасць ад Вольгінага бацькі зараз вось і ўнукам. Калі Кірыл узяў у рукі баян і разам з маці стаў спяваць прыпеўкі, песні, усе міжволі залюбаваліся сямейным дуэтам. У вольны час яны збіраюцца ў іх бацькоўскім доме ў Мяшкове, захоўваюць дом і сядзібу.

Вяскоўцам у душы, хоць жыў, працаваў у горадзе, а зараз пражывае ў прыгарадзе Смаленска, застаўся і Аляксандр Сімакоў. Пасля службы рабіў у воінскай часці, а потым перайшоў на працу ў вытворчасці.

Ён са шматдзетнай сям’і, у якой з маленства прывучалі да працы, выхоўвалі да яе павагу. Як колішні ваенны Аляксандр звярнуў на сябе ўвагу падцягнутасцю, разважлівасцю, тым сяброўскім радушшам, якое было характэрнае для хлопца і ў школьныя гады. Ганарыцца сынам, дачкой, сваёй сям’ёй. З прыемнай для сябе радасцю гаварылі аб гэтым разам з жонкай Наталляй. Сумуюць па Беларусі, родных мясцінах, хоць даволі часта тут і бываюць. Калі стала вядома пра сустрэчу, без разваг сабраліся ў шлях. Аляксандр нагадаў, як за гэтыя 30 год пасля школы яны выпадкова сустрэліся з Вольгай у Мінску. Не такія і далёкія адлегласці, аказваецца, нас раздзяляюць, ёсць і сучасныя сродкі зносін, а вось такія сустрэчы ў наш час усё роўна рэдкасць. Нават і для Святланы Куткінай, якая засталася на радзіме бацькоў, толькі пражывае зараз у іншай вёсцы. Іх клас быў добра згуртаваны, моцны на вучобу, і яна таксама вучылася на выдатна па ўсіх прадметах. Закончыла ў горадзе прафесійна-тэхнічнае вучылішча, а вёска, праца тут усё роўна перацягнулі.

— На ўсё жыццё для мяне асабіста, — заўважыла Святлана, — застанецца гэты момант, хвалюючая сустрэча. Ёсць што ўзгадаць са школы. Урокі, пазакласныя гадзі-ны, вечары і святы. Нашы настаўнікі вучылі толькі добраму, разумнаму. Ніколі не павысілі на нас голасу, калі, можа, тое мы і заслугоўвалі. Ці ж не святы наш абавязак перад імі пра гэтае ўзгадаць, па-дзякаваць ім за чалавечую і прафесійную чуласць. Уласна, як і сваім бацькам, якія ўкладалі ў нас усю сваю душу, сэрца, аддавалі нам усю сваю бацькоўскую, мацярын-скую любоў…

Вельмі хвалююча гаварыла аб гэтым і Наталля Шаціла. Як чытала разам з бацькам кнігі, часопісы і газеты, навучалася ў яго, калгаснага токара і зваршчыка, вядзенню дамашняй гаспадаркі. Атрымала тэхнічную падрыхтоўку, працуе ў сферы адукацыі, жыве ў г. Маладзечна.

Прыкладам для Тамары Гілімовіч таксама яе бацькі. І яна, выдатніца вучобы, не пагналася за лёгкім хлебам. Атрымала тэхнічную спецыяльнасць, працуе на “Белвесце”. Дарослы сын атрымлівае спецыяльнасць эканаміста ў тэхнічным універсітэце.

Парадаваліся аднакласнікі і за Алену Яфрэмцаву, маці пецярых дзетак, бабулю траіх унукаў, старанную і адказную працаўніцу, якую добра ведаюць у нашым горадзе.

Падзяліліся сваімі здабыткамі і ў працы, і ў сям’і Аляксандр Малашкевіч, Віктар Снапкоў, Ігар Хадатовіч.

Пра кожнага можна сказаць самыя лепшыя словы. Яны гэтае заслугоў-ваюць. Выраслі добрымі і чулымі людзьмі. Па месцы жыхарства, у сваіх калектывах заслужылі сабе аўтарытэт умелых, адказных спецыялістаў і працаўнікоў. Усе разам яны, у тым ліку і не здолеўшыя прыйсці на сустрэчу, нашы дзеці, а што да стасункаў прафесіянальных — і мае вучні. У роднай школе мы гэтаю сям’ёю прабылі нядоўга, каля трох год, але на сцежках-дарогах лёсу не растрацілі тых каштоўнасцей, якія назаўжды ў душы і настаўнікаў, і вучняў. Мы вучыліся адно ў аднаго, а таму і сябравалі, перажывалі разам агульныя радасці і сум, здабыткі і няўдачы. Таму зноў усім класам узгадвалі кожнага з вучняў, акрамя прысутных, — Ігара Малашкеві-ча, Святлану Сакалоў-скую, Аляксандра Станкевіча, Ігара Нарчука, Мікалая Караву. З настаўнікаў — А. С. Палтарака, С. П. Дзямідчыка, М. А. Мацюшонка, Л. П. Мацюшонак, Т. М. Шышкову, В. У. Спірыдонаву, З. І. Мартынюк, Н. В. Бірукову і іншых.

Добра сказаў аб тым часе іх класны кіраўнік   А. У. Балобін:

— Ва ўсіх справах у школе вы былі пачынальнікамі і завадатарамі. Сціплыя, адказныя і вельмі актыўныя, энергіч-ныя. Таму ўсё атрымліваецца ў вашым самастойным жыцці. Прыемна разумець, што сваю часцінку ў вашыя пошукі, здабыткі ўнеслі і мы, вашы педагогі. Дзякуй вялікі за шчырыя, цёплыя водгукі ў адрас кожнага з нас. Для настаўніка няма большага гонару, чым гонар за сваіх вучняў, іх шчаслівы, добры лёс…

Віктар БІРУКОЎ.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Выборы-2024

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Август 2014
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Июль   Сен »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене