Фармалізм і разгільдзяйства: Энергазбыт адпраўляе незразумелыя лісты ў нікуды і нікому

2 сентября 2014 16:53

Сутыкнуўшыся з такім бязладдзем у рабоце той ці іншай арганізацыі, звычайна кажуць: левая рука не ведае, што робіць правая.

Яшчэ зімою, збіраючыся перасяляцца са службовай кватэры ў сваю ўласную, новапабудаваную, я з’явіўся ў Энергазбыт, каб заключыць дагавор на забеспячэнне электраэнергіяй па новым месцы жыхарства. Аформіўшы ўсе паперы, спытаў, ці трэба будзе ў сувязі з высяленнем са старога жылля выконваць нейкія фармальнасці — пісаць заяву на зняцце з уліку і г. д.

— Не, нічога такога звычайна мы не робім, — адказала супрацоўніца, — не трэба да нас прыходзіць.

“Ну, не трэба, дык не трэба, тым лепш, малайцы, што не выдумляюць лішняй цяганіны, не плодзяць лішніх папер”, — задаволена думаў я, пакідаючы сцены будынка па вуліцы Касманаўтаў, 6.

Але аказалася, што дарма пахваліў у думках гэтую арганізацыю за аператыўнасць і адсутнасць фармалізму. Аднойчы, калі я ўжо назаўсёды развітаўся са старым жыллём і паспеў забыць яго, былы сусед прынёс мне на працу ліст з Энергазбыту. У гэтым дзіўным і нечаканым для мяне пасланні паведамлялася, што я нібыта не заплаціў за электраэнергію. Давялося тэлефанаваць і тлумачыць: я два месяцы таму выселіўся, цяпер там ніхто не жыве, перад высяленнем я ўсё аплаціў, быў у вас і пытаўся, ці трэба дадаткова паведамляць, што высяляюся.

— Добра, я пазначу, што вы ўжо там не жывяце, — адказала субяседніца, і я зноў супакоіўся. І зноў аказалася, што супакоіўся дарэмна.

Ці то яна не выканала сваё абяцанне, ці то перадумала, ці то ўвогуле ў справу ўмяшаўся хтосьці іншы і вырашыў зрабіць па-свойму — як бы там ні было, а 26 жніўня мне паведамілі, што на пошце на маё імя ляжыць заказны ліст з Энергазбыту. За подпісам начальніка талачынскага ўчастка аршанскага аддзялення філіяла “Энергазбыт” РУП “Віцебскэнерга” Кузьмянкова М. П. у лісце між іншым паведамляецца: “У сувязі з адсутнасцю магчымасці правя-дзення праверкі тэхнічнага стану ўводнага прыстасавання, агляду электралічыльніка, зняцця паказанняў і праверкі правільнасці разліку за спажытую элект-раэнергію, замены разліковага прыбора ўліку прапануем вам забяспечыць доступ да электраўстановак вашага дома (кватэры), размешчанага (-ай) па адрасе…” — і далей ідуць адрас маёй былой службовай кватэры, дата і час, калі я нібыта павінен забяспечыць доступ у яе. “У выпадку незабеспячэння вамі доступу да электраўстановак, — чытаю далей, — падача электраэнергіі на электраўстаноўкі вашага дома (кватэры) будзе спынена без дадатковага папярэджання”.

Ды калі ласка, спыняйце сабе на здароўе, толькі з чаго вы ўзялі, што гэта мая кватэра і што мне ёсць да яе нейкая справа? І як я магу забяспечыць вам доступ туды, куды сам яго не маю?

Тлумачэнне недарэчным дзеянням Энегразбыту бачу толькі адно: калі перастала паступаць аплата ад таго абанента, ад якога заўсёды спраўна паступала, адказныя асобы (ці правільней будзе сказаць “безадказныя”?) слепа раздрукавалі з камп’ютара шаблон ліста, не задумваючыся ўпісалі туды імя і адрас са спісаў, якія даўно не правяралі, падпісалі, паставілі пячатку і адправілі. Відаць, паперы і канвертаў у гэтай канторы хапае, і вольнага часу хоць адбаўляй, вось і займаюцца пустою пісанінаю, каб не сумаваць, — шлюць лісты самі не ведаюць куды і каму. Ці, можа, пераплюнулі вядомага персанажа “Мёртвых душ” і вынайшлі нейкую мудрагелістую схему з жывымі людзьмі, каб упрыгожыць пэўныя паказчыкі ў сваёй службовай справаздачнасці? Спадзяюся, што ў адказе на гэтую публікацыю атрымаю вычарпальнае тлумачэнне.

Сяргей АБРАМОВІЧ.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Сентябрь 2014
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Авг   Окт »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене