Мы і сям’я: дзеці свету белага не бачаць з-за працы бацькоў

6 сентября 2014 17:17

Уборка завяршылася, але да асобных момантаў жыцця ў гэты перыяд хочацца вярнуцца. Успамінаецца, як уручаліся падарункі за рэкордныя намалоты, гучалі добрыя пажаданні, падзякі, жарты — і зноў працягвалася праца.

Падчас адной з такіх прыемных паездак нечакана давялося пачуць адно зусім не святочна-аптымістычнае выказванне:

— Мы вось з вамі хвалімся намалотамі ды зарплатамі механізатараў, радуемся дасягненням, а пра тое, коштам якіх ахвяраў усё гэта нам даецца, маўчым. Пашам ад цёмнага да цёмнага, і нам здаецца, што так і павінна быць, не задумваемся аб доўгатэрміновых перспектывах, не разумеем, што сваіх дзяцей робім заложнікамі гэтай нашай бясконцай працы. Дзе бывалі нашы дзеці, што бачылі? Яны ж святлафора баяцца! Звазілі мы іх хоць раз за год у цырк ці ў тэатр? Не, мама доіць, тата жне, а зімою дзень кароткі, вось і ўся размова. І каго мы так вырасцім, якую дарогу ў будучыню адкрыем малодшаму пакаленню? Страшна падумаць.

Меркаванне не выклікала ні ў каго рашучых, абгрунтаваных, упэўненых пярэчанняў, хутчэй наадварот — згоду. Праўда, у гэтым кантэксце не зусім арганічна выглядае наступны эпізод — зноў жа з віншавальных візітаў да перадавікоў. На палях “Надзёжына” памочнікам камбайнера-тысячніка працаваў малады чалавек з Абольцаў, які сёлета закончыў у сваёй глыбінцы школу і паступіў у Мінск на інжынера-праграміста. Так што, можа, дарэмная занепакоенасць лёсам сельскіх дзяцей, талент праб’е сабе дарогу? Хаця, з другога боку, па-сапраўднаму яркіх талентаў адзінкі, яны, спадзяюся, сапраўды праб’юцца і акажуцца запатрабаванымі, а вось вялікія масы насельніцтва — не зоркі, а проста добрыя, разумныя, сумленныя людзі — на самай справе рызыкуюць быць пазбаўленымі магчымасці рэалізаваць свой жыццёвы патэнцыял, могуць аказацца адарванымі ад паўнацэннага, усебакова насычанага жыцця.

Баюся, што далейшыя разважанні на гэтую тэму ператварыліся б у бясконцы ланцужок аргументаў за і супраць. Магу толькі з упэўненасцю сказаць, што ўсё ж такі арганізоўваць для дзяцей розныя культурна-забаўляльныя паездкі трэба, і не раз на год. Незабыўныя ўражанні ад гэтых сямейных мерапрыемстваў застануцца надоўга і будуць пастаянна нагадваць дзецям, што бацькі любяць іх і клапоцяцца аб іх, нягледзячы на сваю беспрасветную занятасць.

Сяргей АБРАМОВІЧ.

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Сентябрь 2014
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Авг   Окт »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене