Яго валосаўскі лес

19 сентября 2014 11:24

Прыгажосць мясцін, дзе нарадзіўся Сяргей Ткачэнка, не перадаць на словах. Яму пашанцавала. Усё ён бачыў сваімі вачыма, з першых крокаў жыцця. Зачароўваў увесь у кветках і зеляніне бацькоўскі дом. Такім жа быў працяг і ўсёй вуліцы, вёскі. Побач школа, дзе мноства самых розных кветак, якія можна было толькі тут і пабачыць. А яшчэ і такія ж рэдкія, дзесьці экзатычныя, дрэвы.

Яе дырэктар Канстанцін Іванавіч Рамановіч зрабіў лавачкі, нешта накшталт амфітэатра, каб дзеці маглі прыйсці на школьны двор, прысесці і паслухаць няспешны аповед настаўніка пра родную прыроду, гісторыю і цяперашні час свайго краю. Рукой падаць ад дома было і да Валосаўскага лясніцтва. Ён бачыў людзей у форме, слухаў іх гаворку, падыходзіў смела, з нейкім шчырым дзіцячым даверам, да іх. Мужчыны, хлопцы бачылі дапытлівыя вочы дзіцяці, на поўным сур’ёзе, як з дарослым, уступалі з ім у размову.

У пятым класе запісаўся ў школьнае лясніцтва. З усіх пазакласных заняткаў яно і прыглянулася яму найбольш. Пасля ўрокаў, якія праводзіў з імі ляснічы Уладзімір Пятровіч Бабакоў, работнікі лясгаса, яму ў кашлатых елках, веліканах дубах, палымнеючых рабінах і бялюткіх бярозах бачыліся жывыя істоты. І хоць лес паступова адкрываў падлетку некаторыя свае таямніцы, ён усё роўна заставаўся для Сяргея загадкавым, прыцягваў сваёю казачнасцю і рамантычнасцю.

Асабліва падабалася ім усім сваім школьным лясніцтвам, а часцей усёю школаю, выязджаць на пасадку новага, маладога лесу. Стома ад працы не забірала сілы, а, наадварот, давала іх прыліў, натхненне на кожную чарговую сустрэчу са сваім добрым зялёным сябрам. Іх школьнае лясніцтва сваімі дасягненнямі атрымала вядомасць у вобласці, рэспубліцы. Першыя свае ўзнагароды за актыўны ўдзел у яго рабоце атрымаў разам з іншымі і вучань Валосаў-скай сярэдняй школы Сяргей  Ткачэнка.

Маці рабіла настаўніцай, выкладала хімію і біялогію, бацька кіраўніком калгаса, а ў яго выбары будучай прафесіі перамагла любоў да лесу. У 1992 годзе ён стаў студэнтам лесатэхнічнага аддзялення Беларускага тэхналагічнага інстытута. Пасля яго заканчэння Сяргей вярнуўся дадому і з таго моманту ўсё на адным месцы. Праўда, быў перыяд, калі запрасілі на пасаду галоўнага ляснічага ў лясгас, і нават парабіў ён некаторы час, але кар’ерны рост не ўскружыў галаву, і ён вярнуўся на сваё ранейшае месца. І ўжо 17 год, як жыве гэтым пастаянным, не адпу-скаючым яго душу клопатам пра лес. Ёсць што сказаць, ёсць што і паказаць. Увабраліся ў сілу, радуюць прыгожыя пасадкі лясных культур у раёне вёсак Рафалова, Петрашы, Бутары і Дубровіна, кварталы ва ўрочышчы Смалярня. Уласна, усё і не пералічыць, тое, што ствараецца на будучыню, ужо для сваіх дзяцей і ўнукаў. Вынікі сённяшняй працы майстроў лесу, лес-нікоў, рабочых пабачаць яны, і карыстацца зробленым зараз таксама давядзецца ім. Таму штогод падсаджваецца лесу столькі, колькі яго спажываецца на розныя жыццёвыя патрэбы.

Звычайна высечкі складаюць да 15 гектараў, а ў асобныя гады даходзіць і да сотні гектараў у іх Валосаўскім лясніцтве. Перавагу аддаюць змешанаму лесу як найбольш устойліваму на нашых глебах, а вось у плане эканамічным найбольшую выгаду прыносіць хваёвы лес. Наогул, перакананы Сяргей Леанідавіч Ткачэнка, чалавек сучасны стаў да лесу адносіцца лепш, адыходзіць у мінулае псіхалогія, што гэтае ёсць наша вечнае, невычарпальнае багацце. Нават камерцыйныя структуры не пакідаюць пасля сябе ламачча і бруду, імкнуцца да якаснай работы. Але праблемы ёсць, іх пакуль што і не становіцца менш. Праносяцца стыхіі, якія кладуць на зямлю дзясяткі гектараў лесу. Суцэльныя ярусы цяжка паддаюцца ўборцы. Нярэдка на гэтае патрабуюцца гады напружанай работы і шмат людзей.

Калектыў у іх невялікі, 22 чалавекі, і прыходзіцца адрываць іх ад больш важных клопатаў, звязаных з захаваннем лясных багаццяў. Але і запатрабаванасць у драўніне ў нашых людзей таксама зніжаеццца. Няма будаўніцтва на вёсцы, няма і ранейшай патрэбы ў дрывяным паліве. Да гонару работнікаў лесу, лічыць Сяргей Леанідавіч, тое, што лес зараз узяць больш проста — і на будаўніцтва, і на рамонт, без усялякай чаргі, непасрэдна ў лясніцтве. Дзеля гэтага яны і працуюць, асабліва напружана ў летні сезон. Не хапае вось толькі леснікоў, а гэта значыць спецыялістаў у лясной справе. Таму асноўны цяжар кладзецца на тых, што ёсць, на людзей з добрым вопытам работы. Не адстае ад іх і моладзь, кампенсуючы недахоп вопыту стараннем, энергіяй. Павучыцца ім ёсць у каго. Гэта Міхаіл Мікалаевіч Лагуноўскі, Юрый Анатольевіч Шашалевіч, Эдуард Аляксеевіч Салаўёў, Сяргей Уладзіміравіч Шарковіч і іншыя. Падцягваецца маладая змена. У гэтым шэрагу Аляксандр і Леанід Федзюковы, нядаўна прыйшлі бацька і сын Леанід і Сяргей Нарчукі.

Памочніцай у ляснічага, так гучыць і па пасадзе, жонка Вольга Анатольеўна. Закончыла Полацкі лясны тэхнікум, патомны лесавод не ў адным пакаленні. Дзве яе сястры таксама маюць спецыяльную адукацыю, робяць — адна ляснічым у Расонскім лясніцтве і адна — памочнікам ляснічага ў Кобрынскім лясніцтве. У іх сем’ях усе звязаны з лесам. Гэтым ганарацца, даражаць, бо праз сямейныя дынастыі перадаюцца любоў да працы, прафесіяналізм, мысленне і кругагляд.

Праз захапленне сваёй прафесіяй і Сяргей Леанідавіч стаў творцам. Гэта праяўляецца не толькі ў дачыненні да працы. У свабодную хвіліну рука цягнецца да лічбавай камеры, каб захаваць адчуты сэрцам момант прыгажосці ў здымку. А яна ўсюды, толькі трэба гэтым жыць, гэтым натхняцца, каб потым ствараць яе сваімі ўласнымі рукамі. Ствараць праз штодзённую працу. На сваёй роднай зямлі, зямлі бацькоў і дзядоў, садзячы, гадуючы і захоўваючы лес, яго непаўторнасць і веліч.

Віктар БІРУКОЎ.

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Один комментарий на “ Яго валосаўскі лес ”

  1. Якуб Лойка, гаспадар з пад Бяздзелічаў , 20 сентября 2014 , 23:10

    У час размовы з Сяргеем Леанідавічам трэба было спытацца, як яго, маладога, ляснікі за іскрой для бензапілы пасылалі і ў гэты момант назіраць за ягонымі вачамі))))

    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0.0/5 (0 votes cast)
    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0 (from 0 votes)

Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Сентябрь 2014
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Авг   Окт »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене