Усім жывёлам патрэбны разумная ўвага і клопат чалавека

6 октября 2014 8:52

Адразу дзве каляндарныя даты экалагічнага характару адзначаюцца ў гэтыя дні. У мінулую суботу — Сусветны дзень абароны жывёл, сёння — Сусветны дзень аховы месцаў існавання (яго ідэя — звярнуць увагу на праблему захавання натуральнага асяроддзя існавання фаўны на нашай планеце). З праблемамі абароны жывёльнага свету мы сутыкаемся не толькі калі гаворка ідзе пра рыбалку ці паляванне, а нярэдка нават у штодзённым жыцці.

КАРМІЦЬ ЦІ НЕ КАРМІЦЬ?

Хтосьці атрымлівае асалоду, наводзячы стрэльбу на здабычу і націскаючы на курок, а хтосьці забаўляецца, адчуваючы сябе вялікім дабрадзеем, калі назірае, як дзікая жывёла хапае кінутую ёй ежу або нават асмельваецца падысці і ўзяць пачастунак з рук.

Канечне, клопат  аб жывых істотах — гэта справа высакародная, але не заўсёды карысная. Так, лебедзям і качкам на вадаёмах мы нярэдка кідаем чорны хлеб, а ён, папярэджваюць спецыялісты, для гэтых птушак шкодны, таму што выклікае актыўнае бра-джэнне, якое нават можа стаць прычынаю смерці. Лепш за ўсё засвойваюцца ў іх арганізмах замочанае зерне, каша, камбікорм. Больш за тое, існуе і меркаванне, што карміць лебедзяў з качкамі ўвогуле нельга, бо птушкі страчваюць навыкі самастойнага здабывання ежы і ў выніку могуць загінуць.

Праўда, як ні папярэджвай, як ні заклікай насельніцтва не ўмешвацца ў заведзены прыродаю парадак, а ўсё роўна не кожны прачытае гэтае папярэджанне ў газеце ці ў інтэрнэце, не кожны пачуе яго па радыё і тэлебачанні, і не кожны з тых, хто прачытаў ці пачуў, выканае рэкамендацыю.

Калі падысці да рэчкі Рагачоўкі недалёка ад крухмальнага цэха, то лебедзі спяшаюцца да берага, выходзяць з вады і выцягваюць шыю ў чаканні корму. А яшчэ некалькі гадоў таму яны раскідвалі крылы і пагрозліва шыпелі на людзей, абараняючы сваё патомства.

Напэўна, гэта ўжо незваротная з’ява, і паралельна з заклікамі не карміць птушак можна сустрэць супрацьлеглыя: лебедзі перасталі адлятаць на свае прывычныя месцы зімоўкі, бо спадзяюцца на чалавека, дык давайце ж не падманім іх спадзяванні і прыйдзем на дапамогу ў нялёгкі зімовы перыяд.

Якую ж пазіцыю заняць таму, хто шчыра жадае сапраўды дапамагчы птушкам і не хоча нашкодзіць? Хутчэй за ўсё, варта проста да замярзання вады не чапаць іх, а зімою прыйсці і пацікавіцца, ці не галадаюць, ці ёсць ім дзе плаваць (звычайная іх ежа — водарасці, дробная рыба і іншыя насельнікі вадаёмаў).

НЕ ХОЧУЦЬ ЛЮДЗІ АДКАЗВАЦЬ ЗА ТЫХ, КАГО ПРЫРУЧАЮЦЬ

Аб праблеме бяздомных сабак мы гаворым шмат і, напэўна, сказалі ўжо ўсё, што маглі, больш нічога не дадасі. Бяздомныя сабакі — гэта небяспечна. Адсутнасць прытулкаў для іх — гэта рэальнасць, з якою мы нічога не можам зрабіць. А сам факт існавання такой з’явы, як бяздомныя жывёлы, — гэта віна людзей.

Гэтым летам у ямцы каля сцяны нейкага хлява сярод жылых дамоў на вуліцы Леніна ў Талачыне (недалёка ад парка “Юзэфполле”) з’явілася забава для дзяцей з усяго наваколля — шчанюкі. Патрымаць іх у руках, а таксама пакарміць іх маці прыходзілі і дзеці, і дарослыя. Праўда, жывёла, нягледзячы на клопат аб сабе, больш даверліваю да людзей не стала і заўсёды пагрозліва брахала на прахожых. А аднойчы пасля яе раптоўнага брэху спалохана кінуліся ў розныя бакі дзеці, пры гэтым адна дзяўчынка з нястрымным плачам пабегла дадому. Ці стала яна ахвяраю сабачых зубоў, ці проста спалохалася, у любым выпадку небяспека атрымаць траўму або заразіцца смяротным вірусам шаленства была і застаецца для ўсіх, хто трапіць на вочы гэтай непрадказальнай сяброўцы чалавека.

Зразумела, не расцягвалі б сабакі і каты смецце з кантэйнераў, не кідаліся б на прахожых і не забруджвалі б пясочніцы на дзіцячых пляцоўках, калі б гаспадары трымалі іх у сябе дома і кантралявалі нараджальнасць. Не трэба было б тады нікога ні тапіць, ні закопваць, ні асуджаць на галоднае і халоднае бадзяжнае існаванне.

АСЦЯРОЖНА, ЗМЕІ Ў ГОРАДЗЕ!

Нават ходзячы па грыбах, займаючыся рыбалкаю ці нарыхтоўкаю сена, нячаста можна сутыкнуцца з вужом ці гадзюкаю, жывёлы гэтыя асцярожныя і лішні раз на вочы чалавеку трапляцца не будуць. Тым больш дзіўным выглядае з’яўленне змяі ў такім людным месцы, як тэрыторыя, прылеглая да шматкватэрнага гарадскога дома.

18 верасня быў заўважаны вуж, які грэўся на адмостцы дома № 91А па вуліцы Леніна ў Талачыне. Пры набліжэнні людзей ён паспяшаўся схавацца ў траву (гэты эпізод быў зняты на відэа, праглядзець яго можна тут: http://youtu.be/88oGdR7INKo).

Тэрыторыя вакол дома яшчэ не вельмі акультураная (зараснікі кустоўя і бур’яну, нейкі закінуты цагляны будынак без дзвярэй, хлявы і гаражы, агароды), недалёка знаходзіцца парк “Юзэфполле”, таму з’яўленне ў гэтых ваколіцах змяі выглядае заканамерным. Добра, што гэта вуж, а не гадзюка, бо ў цёплую пару года тут гуляе шмат дзяцей.

Як відаць, не толькі жывёла мае патрэбу ў абароне ад чалавека, бывае і наадварот, калі цару прыроды варта асцерагацца. Хаця, калі б быў парадак на зямлі, то да самага дома ніякія змеі не дабраліся б. Словам, як ні круці, а ўсё залежыць ад нас — і наш камфорт, і лёс братоў нашых меншых.

Сяргей АБРАМОВІЧ.

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Октябрь 2014
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Сен   Ноя »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене