У ДЭУ-8 — новая тэхніка і нязменныя традыцыі прафесіяналізму і адказнасці

25 октября 2014 11:40

Да максімальна эфектыўнай работы па забеспячэнні належных умоў дарожнага руху ў зімовы перыяд прадпрыемства ДЭУ-8 падрыхтавалася ўсебакова. Створаны неабходныя запасы пяску і солі, гатовая да выезду на дарогі тэхніка. Так што, калі не разгуляецца, як у сакавіку 2013 года, стыхія, то камфортная і бяспечная язда ўсім вадзіцелям будзе гарантаваная, пры ўмове, што самі яны будуць выконваць правілы дарожнага руху і паводзіць сябе разумна.

Сёлетнюю зіму прадпрыемства сустрэне з некаторымі тэхнічнымі навінкамі. Пра выраблены рукамі саміх работнікаў снегаачышчальны адвал мы ўжо расказвалі ў адным з летніх нумароў газеты. А нядаўна ў ДЭУ-8 з’явілася ўстаноўка для прыгатавання пясчана-солевай сумесі (на здымку). Падобныя ўстаноўкі шырока выкарыстоўваюцца па ўсёй краіне, а цяпер вось яна аблегчыць працу і нашых дарожнікаў.

Раней сумесь для пасыпання дарог у ДЭУ-8 рыхтавалі “ўручную”, або лепш сказаць “укаўшовую” — насыпалі кучу пяску і кучу солі і змешвалі каўшом пагрузчыка. Гэта патрабавала больш часу і паліва, і сумесь у выніку атрымлівалася не зусім аднароднаю. Цяпер жа трэба будзе проста засыпаць пясок з соллю ў адпаведныя бункеры і падагнаць аўтамабіль пад транспарцёр.

Канечне, ніякая тэхнічная мадэрнізацыя пакуль што нідзе не дазволіла поўнасцю адмовіцца ад удзелу ў вытворчым працэсе чалавека. Не з’яўляецца выключэннем і прадпрыемства ДЭУ-8. Тут таксама па-ранейшаму ўсё трымаецца на кампетэнтных кадрах, на людзях, якім уласцівыя высокі ўзровень прафесіяналізму і адказнасць. Толькі дзякуючы іх штодзённай працы незалежна ад надвор’я, часу сутак і шчыльнасці аўтамабільнага патоку мы можам без лішніх турбот адправіцца са свайго раёна ў паездку па любым маршруце, які пралягае па бойкай міжнароднай трасе М1 і больш спакойнай Р19.

Сяргей АБРАМОВІЧ.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Выборы-2024

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Октябрь 2014
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Сен   Ноя »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене