Сметнікі не ўзнікаюць самі па сабе

25 ноября 2014 14:11

Тэлефанаванне з Райцаў: “У нас тут такі сметнік стварылі прама каля кантэйнернай групы за крамаю, што страшна глядзець, і нікому няма да яго ніякай справы, ніхто яго не ўбірае”.

Пры выпадку мы зазірнулі ў тое месца, пра якое ішла гаворка. Сметнік каля кантэйнераў сапраўды давялося ўбачыць (на здымку), валяліся тут кучы голля і травы, матрац ад ложка, дошкі, папера, поліэтылен… Цяжка разабрацца, хто нацягаў сюды гэтага “дабра” — мясцовыя жыхары, ці нейкія з размешчаных у Райцах арганізацый, ці ўсе разам. Але бясспрэчна адно: сметніка не было б, калі б яго не стварылі. Усе прадметы і матэрыялы, якія тут валяліся, можна было б спаліць у печы ці цвёрдапаліўным катле, перапрацаваць на кампост, апусціць у кантэйнеры для раздзельнага збору смецця, папярэдне здрабніўшы буйнагабарытныя рэчы.

Дарэчы, падобныя сметнікі, толькі меншых памераў, аказаліся не толькі тут, у цэнтры аграгарадка, а і каля іншых кантэйнерных груп, бачных з дарогі, калі ехаць у Райцы з Талачына з боку вуліцы Дзяржынскага. Там меншая шчыльнасць насельніцтва, таму і кучы назбіраліся не такія вялікія — ды ўсё ж назбіраліся…

Перыядычна з’яўляюцца яны і каля кантэйнераў шматпавярховых дамоў у горадзе, так што можна сказаць, што сітуацыя ў Райцах не выключная, а тыповая, толькі праявілася ў большых маштабах.

Зразумела, не ў кожнага ёсць печка ці кацёл, і сырое тонкае голле — не самае лепшае паліва. Несумненна, недапрацоўка камунальных службаў у тым, што каля некаторых кантэйнераў паваленая агароджа, а некаторыя перапоўненыя. Але што ні кажы, а парадку было б больш, калі б кожны, хто сабраўся пазбавіцца ад непатрэбных рэчаў і смецця, падумаў яшчэ і аб тым, як ён паўплывае сваімі дзеяннямі на навакольнае асяроддзе і выгляд сваёй вуліцы.

Сяргей АБРАМОВІЧ.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



Один комментарий на “ Сметнікі не ўзнікаюць самі па сабе ”

  1. сельчанин , 3 декабря 2014 , 13:57

    ГЕРМАНИЯ.Середина тридцатых годов 20 столетия.Наци у власти.Указ.На окнах выходящих на улицу должны стоять цветы.Кто не исполнил наказан службой безопасности СД.Сингапур сегодня.Бросил мусор пятьсот дол. штраф.Только путь наказания может исправить ЧЕЛОВЕКА.

    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0.0/5 (0 votes cast)
    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0 (from 0 votes)

Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Ноябрь 2014
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Окт   Дек »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене