З клопатам пра зямлю: будзе вада чыстай

10 декабря 2014 16:05

Вадаём на тэрыторыі Коханаўскай сярэдняй школы — адно з любімых месцаў дзяцей і дарослых. Калісьці, як толькі акрэпне лёд, сюды з клюшкамі спяшаліся мясцовыя хлапчукі. Настаўнікі прыводзілі вучняў паназіраць за прыродай у розныя поры года.

З цягам часу вада мутнела, а берагі зарасталі ракітнікам і асакою. Шмат часу прайшло з таго моманту, калі апошні раз праводзілася ачыстка вадаёма.  І зноў  узнікла неабходнасць прывесці яго ў парадак. З гэтай мэтай Коханаўскай СШ былі выдзелены грашовыя сродкі ў памеры 20 мільёнаў рублёў, сабраных падчас правядзення восеньскага раённага суботніка. Пры дапамозе работнікаў Талачынскага ПМС на даным этапе асноўныя работы завершаны. Пры неабходнасці летам рабочыя зноў прыедуць сюды, каб яшчэ раз падраўняць  берагі. Дырэктар школы Міхаіл Міхайлавіч Татарановіч паведаміў, што існуе вусная дамоўленасць таксама з СП “Святавіт” аб прадастаўленні тэхнікі для канчатковага завяршэння работ.

Быццам дзякуючы людзям за клопат, з-пад зямлі ў некалькіх месцах прабіліся крынічкі, і вадаём паступова запаўняецца чыстай вадой.

Алена СЕРАДА.

НА ЗДЫМКУ: адзін з момантаў правядзення ачысткі вадаёма работнікамі Талачынскага ПМС.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Выборы-2024

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Декабрь 2014
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Ноя   Янв »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене