Як тэхніку падрыхтуеш, так вясной і папрацуеш

11 декабря 2014 12:10

У мінулым месяцы ўпраўленнем сельскай гаспадаркі і харчавання былі створаны дзве групы ў складзе начальніка і галоўных спецыялістаў упраўлення, кіраўнікоў і галоўных інжынераў  сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, якія  праверылі пастаноўку тэхнікі на зімняе захоўванне. Вынікі агляду былі разгледжаны на агульным сходзе ў ААТ “Зорны-Агра”. Тым гаспадаркам, дзе былі выяўлены недахопы, вызначаны тыднёвы тэрмін для выпраўлення становішча. Як яны з гэтым справіліся, выявілася  падчас падагульняючага агляду намеснікам начальніка аддзела па вытворчасці прадукцыі сельскай гаспадаркі Аляксандрам Латушкіным і начальнікам дзяржтэхнагляду Аляксеем Талкачовым з удзелам рэдакцыі.

Вясенняя пасяўная кампанія будучага года чакаецца напружанай.  Гаспадаркі,  за выключэннем ААТ “Слаўнае”, не справіліся з уздымам зябліва.  А час ідзе. Таму і  ставілася задача  як мага хутчэй прыступіць да рамонту тэхнікі. Сярод лепшых адзначана работа ААТ “Коханава-Агра”, дзе    выкананы ўсе патрабаванні да пастаноўкі тэхнікі на зімняе захоўванне. Адрамантавалі тут і паставілі на лінейку гатоўнасці два культыватары. Дарэчы, яшчэ некалькі год таму механічная майстэрня прадпрыемства была ў аварыйным стане. Зараз аб ёй можна гаварыць як аб лепшай у раёне. Тут створаны ўсе ўмовы не толькі для рамонту тэхнікі, але і для працы і адпачынку людзей. У памяшканні цёпла, завяршаецца абсталяванне душавой. Гэта найперш вынік намаганняў кіраўніка гаспадаркі Сяргея Марчанкі.

Добрае ўражанне пакінулі і механічныя двары  ААТ “Камсамольская праўда”,  УП “Надзёжына”, “Рыдамльскі”.  У асноўным усе гаспадаркі з задачай пастаноўкі тэхнікі на зіму справіліся, за выключэннем  асобных момантаў на прадпрыемствах “Талачынская Навінка”, “Зорны-Агра”.   Галоўнае ў дзейнасці гаспадарак — рамонт тэхнікі. У большасці гаспадарак  ён вядзецца маруднымі тэмпамі, некаторыя ўвогуле да яго не прыступілі.  Прычына ёсць — недахоп фінансавых сродкаў. Але, як адзначыў Аляксей Талкачоў, трэба знаходзіць  магчымасці і планамерна весці рамонт.

Пытанні  па фінансавай дапамозе гаспадаркам, безумоўна, будуць вырашацца і на больш высокім узроўні. Але гэта не павінна прыводзіць да таго, каб спадзявацца на іншых і нічога не рабіць самім.

Час ідзе, а ён, як вядома, незваротны.

Марыя ХМЯЛЮК.

НА ЗДЫМКАХ: лінейка гатоўнасці тэхнікі ў “Коханава-Агра” .

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 1.0/10 (1 vote cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)
Як тэхніку падрыхтуеш, так вясной і папрацуеш, 1.0 out of 10 based on 1 rating

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Декабрь 2014
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Ноя   Янв »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене